I той дзень надыйшоw (на белорусском языке)
I той дзень надыйшоw (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
- Цi ета ты здурнеў - ты-ж п'яны! Асаромiшся!
- Нiчога, сястрыца, я ў парадку.
Стаю. Разглядаюся. Пачаўся танец. Граюць падыспань. Я не пайду запрашаць. Падыспань не танцую. Яшчэ многа дзяўчат незапрошаных - стаяць у чаканьнi кавалераў. Я ня люблю гэтага слова - кавалер. Я не кавалер i ня ўмею быць кавалерам. Пайшлi яны к чорту ўсе кавалеры! Мы - хлопцы.
Эма выйшла з хаты i, адшукаўшы вачыма Дусю, запрашае яе танцаваць. Тая, бачу, не пагаджаецца. Але Эма цягне яе за абедзьве рукi ў круг, прыпяваючы:
Ай, падыспанец
харошанькiй танец.
Дуся, нясьмелая, выходзiць. Напачатку ў яе ня ладзiцца. Ды хутка яна пачынае патрапляць, i я, гледзячы на яе, зайздрошчу ейнаму ўменьню, ейным зграбным рухам. Эму, падыйшоўшы, зьмянiў Ягор, але танцаваў з сястрычкай няўдала - ня ўмеў. Я ўжо, прыгледзеўшыся, мог-бы хiба ляпей за яго. Iду падмянiць Ягора. Той уступае мне сястрычку, а яна - наўцёкi ад мяне...
Вясельле вiруе, ня спыняецца. Наадварот - у прадчуваньнi свайго канца набывае яшчэ большую сiлу. Пачалi танцаваць i тыя, што не танцавалi, саромiлiся. Цяпер, калi ўжо пашарэла, пачаў узьнiмацца ў нiзiне, над рэчкай, туман, папоўз на вулiцу i ахутаў неўзаметку Пiлiпаву хату. Налезла ў круг гэтулькi, што не разьбярэш, хто з кiм танцуе. Нясьмелыя, у сутунках яны сталi сьмелыя, акрыленыя, яны аказалiся найлепшымi танцорамi. У iх абудзiлася нязвычайная здольнасьць у заляцаньнi. Гэта настала iхная пара. Дзе падзелася iхная сьцiпласьць?
Музыкантаў пояць, кормяць, цалуюць, каб яны гралi задзiрасьцей i ня думалi канчаць. Ходзiць ходарам хата - там таксама ня сьцiхае бабскае вясельле. Зрэшты, у iх там свая, бабская капэля. Яны, здурэўшы, граюць самi сабе - на качулках, на талерках, на сваiх вуснах, на ўсiм, што пападзе iм пад рукi. Нехта з мужчын - трэба-ж, каб быў i бубен! - пярыць лыжкай у заслонку.
Нутро маё, спаленае гарэлкай, просiць пiць - сапраўды, я перабраў: глытаю i не наглытаюся вады - цёплая, i я нiяк не магу спатолiць свае смагi. Смага. Смага. Смага. Я ня ведаю, чым яе патушыць. Я сёньня надзвычайны. Я нiколi яшчэ ня быў такiм. Я п'яны i ня толькi ад гарэлкi. Мне падабаецца, што я п'яны. Мне гэтак хораша, быццам я толькi цяпер нарадзiўся. Я радуюся, што да мяне прыйшоў посьпех. Мне здаецца, што я ўсё магу, што мне ўсё даступна. Ад усьведамленьня гэтага я здаюся самому сабе куды важнейшым, чымся я ёсьць на самай справе.
Але хто гэта бярэ мяне ззаду за плечы, дыхае на мяне, абдае валасамi, абнiмае, шэпча, тулiцца? Маладзiца? Я хапаюся за яе, iду з ёю. За ёю. Некуды ўнiз. Да рэчкi. Далей i далей. Займае дух. Яна то йдзе, то прысядае. Яе забiрае нясьцерп. У жарсьцi прылiпае да мяне. Не можа йсьцi, гатовая павалiцца, як ачмурэлая. А трава - дываном. I мы ў траве...
З вулiцы дайшоў да слыху бубен. I, узьняўшыся, сьпяшаюся назад, да грамады, а мне наперарэз постаць у белым - Дуся! Яшчэ не ачомаўся, як яна, скочыўшы, павiсла мне на шыi. Як малую, у страху i радасьцi прытуляю яе. Яна калоцiцца, як ад холаду. Хачу спусьцiць яе з рук, а яна яшчэ больш прыклейваецца.
- Нясi мяне. Мне добра ў цябе. Я хачу, каб ты нёс мяне i нёс. Мне добра, калi ты мяне нясеш.
I я нёс яе, як падарунак, як найбольшы здабытак. I мне было, як нiколi добра, i ў мяне адпала засмучэньне, i душа мая ачышчалася ад грэху.
Перад ейнаю хатаю яна зьлезла з маiх рук.
На вулiцы, за хатаю, яшчэ бiлi ў бубен, але зморана i глуха - як у бочку.
Мы ўвайшлi ў хату. Гасьцей ужо ня было. Толькi свае.
- Дзе ета вы так былi? От добранька, што прыйшлi, - ласкава сустрэла нас Дусiна мацi. - Пасядзiм. Пагаворым спакойна. А ўбiраць ужо будзем заўтра.
Прыглядаючыся да Дусi:
- Чаго ета ты такая смутная? Масеевiч, прысядзь за стол. Можа яшчэ захочаш выпiць цi зьесьцi. I ты таксама, Дуся.
За сталом сядзелi Пiлiп i Ягор з Эмаю. Яны заўтра ад'яжджаюць. Сьпяшаюцца на працу. На станцыю iх адвязе Пiлiп. Я пагадзiўся сесьцi за стол дзеля ветлiвасьцi. Гавару з Ягорам, распытваю яго пра ягоныя пляны, калi ён зноў будзе ў Мокрым, можа напiсаў-бы калi, а ў самога ў мяне на душы зусiм iншае я чую побач Дусю, маўклiвую, задуменную. Мне здаецца, што яна ня слухае, што я гавару - думае пра сваё. Гэта мучыць мяне, хоць ведаю, што зачапiць яна мяне цяпер ня можа.
Мне лепей-бы пайсьцi цяпер ад iх. Я хачу цяпер быць сам з сабою. Выказваю яшчэ раз мае найлепшыя пажаданьнi Ягору i Эме. Гавару Ягору, што мне было прыемна сустрэцца з iм пасьля столькiх год, пазнаёмiцца з ягонай абраньнiцай. Дзякую гаспадаром за гасьцiннасьць. Зьбiраюся выходзiць, толькi ня ведаю, як разьвiтацца з Дусяй. Стаю ля парогу. Маруджу. Яна застаецца сядзець за сталом.
- Дуся, ты не пачцiвая. Хоць-бы разьвiталася з Масеевiчам.
- Мамачка, я ўжо разьвiталася.
Падыйшла да мяне i - з выглядам быццам гэта загадала ёй мацi - падала мне руку. Я ўзяў яе ў абедзьве свае, глянуўшы ёй у вочы. Яна зьлёгку ўсьмiхнулася, не забiраючы ад мяне свае рукi. Запыталася:
- Табе спадабалася наша вясельле? Табе было добра ў нас?
- Вельмi добра.
Адпусьцiў ейную руку. Пакланiўшыся ўсiм, сказаў:
- Добрай ночы. Шчыра дзякую.
- Заходзь, Масеевiч, да нас. Ня чужайся. От шкада - тваiх радзiцеляў ня было ў нас, - сказала на разьвiтаньне Хiма.
Я не пайшоў на мост. Ад Пiлiпавай хаты спусьцiўся ўнiз, на рэчку. Перайшоў яе па бервяну. Iду праз хмызьнякi па мурожнай траве. "Няўжо Дуся бачыла тут мяне з ёю?"
У хату не заходжу. Лёг на свой ложак у сенцах. Сястра, канешне, ужо ў хаце. Прыйшла раней мяне.
Цяжка перадаць усё тое, што я перадумаў, лежачы ў пасьцелi. Я нiколi яшчэ так ня думаў пра жыцьцё, пра сябе. Я ўсё яшчэ быў недарослым. Сёньня я ўжо дарослы, стаўся такiм толькi некалькi гадзiн таму назад. I гэтая мая даросласьць як-бы падказвае мне: я мушу задумацца над сабой. Я быў у сваiх бацькоў пад iхнай аховай i мне ня трэба было думаць. Цяпер хата адыходзiць ад мяне, бацькоўская апека канчаецца. Яны ў страху, што iхнай апекi цяпер недастаткова, каб уберагчы мяне, што нада мною стаў мой уласны лёс, што я ўжо падуладны свайму лёсу i ўсё залежыць цяпер ад таго, наколькi я спраўлюся з iм, калi спраўлюся наагул. Я ўжо за парогам бацькоўскай хаты. I мне, як нiколi, робiцца шкада сваiх бацькоў. Больш таго - у мяне страх за iх. Я баюся, што iх напаткае тая-ж фатальнасьць, што й мяне. Мяне мучыць нейкая вiна перад бацькамi,. вiна, што ўзьнiмаецца ў мяне да ступенi грэху. А якi грэх? Мая вiна i грэх - гэта iхная памылка адносна мяне - памылка, якую я замацоўваў у iхным уяўленьнi пра мяне. Я падтрымлiваў у iхных вачох сябе такiм, якога яны хацелi бачыць. Цяпер я ўспрыймаю гэта, як грэх.
Я часта думаю над пытаньнем дабрынi. Цi добры я? Адказ у мяне атрымлiваецца хутчэй адмоўны. Але мяне ўспрыймаюць, як добрага. Напраўду-ж, я ня ведаю, цi гэта так. У кожным разе, я ўсюды i перад усiмi стараюся паказацца добрым. I гэта, думаю, губiць мяне. Я нiколi адкрыта i гнеўна не паўстаў супраць каго-небудзь цi супраць чаго-небудзь. Я не паказваю свайго характару. У мяне яго няма. Я хачу паказацца добрым перад усiмi. Але-ж тады мяне няма. Я ўвесь у адчуваньнях i яны, адчуваньнi, змушаюць мяне быць добрым з усiмi. Я ня люблю войстрых людзей, матэматычна пасьлядоўных, яны - цяжкiя для мяне. Але цi гэта азначае, што я - добры? Мой брат, напрыклад, у вачох бацькоў "нядобры" у яго ёсьць характар. Нязломны. Ён заўсёды адзiн i той-жа. Ён нязьменны. Я прыстасоўваюся. А ён - не. Ён усюды i заўсёды ён. Не таму, што ён хоча гэтак. Не, ён такi сам па сабе. Ён ёсьць. Мяне-ж няма. У маiм "я" мiльёны "я" i таму ў мяне няма "я". Няма мяне. Майго брата менш любяць, як мяне. Ён "нядобры". А якi ён добры на самай справе! Толькi нiхто гэтага ня ведае. Я цаню яго вышэй сябе. Але ён залiчае мяне да "ўгоднiкаў" i, магчыма, ня любiць мяне. Ён ня ведае, што я высока цаню яго. Ён ведае толькi, што я ўгоднiк, карыстаюся ў сям'i прывiлеямi. Ён таго ня ведае, што я саромлюся свайго ўгоднiцтва. Брат вывеў "угоднiк" з "угождать". Мне дагаджаюць. Мяне выдзяляюць, мяне больш любяць, мне даюць усё лепшае, нават падчас абеду мне даюць, напрыклад, не якое-небудзь, а любовае мяса, ня тлустае. Бацькi ведаюць, што ад "жырнага" мяса мяне можа вырваць. Я гiджуся. Я, бачаце, малiмоньнiк, мне давай толькi смачнае, любовае. Я ўгоднiк.