I той дзень надыйшоw (на белорусском языке)
I той дзень надыйшоw (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Дусiн бацька любiць апавядаць пра нешта нязвычайнае, як хоць-бы пра гэтага самага ката, любiць выдумляць пра нешта мала падобнае на рэальнасьць, хоча зьдзiвiць свайго слухача гэтай нязвычайнасьцяй, для яго няважна - верыць яму хто, цi не, яму падабаецца само мастацтва прыгожай хлусьнi, хоць тое, пра што ён апавядае, ён анiяк ня лiчыць хлусьнёй. На яго глядзяць найменей як на дзiвака, каб не сказаць - як на чалавека, у якога не хапае ў галаве аднэй клёпкi. Нельга сказаць, аднак, каб яго не паважалi. Наадварот, калi яго няма ў грамадзе, без яго сумна. Прыходзiць ён, яму адводзяць самае пачэснае месца. Але ёсць людзi, што лiчаць яго разумным чалавекам, якi бачыць усiх i ўсё наскрозь, толькi прыкiдваецца дзiваком, каб можна было сьмяцца ў душы над намi. Ён нiколi ня злуецца i ня лаецца, i дзеля гэтага яго падганяюць пад сьвятога. Усе ягоныя асаблiвасьцi i якасьцi пераносяць чамусьцi i на ягоных дзяцей, нават на жонку. От нейкая асаблiвая сям'я, з адхiленьнем ад нармальнага. Што робiць ягоную сям'ю ў вачох iншых усё-ж цiкавай, па свойму адметнай i ўрэшце добрай - гэта прыгажосьць, якой гэтая сям'я надзелена. Дуся была зайздросным водпрыскам гэтай прыгажосьцi. Але кажуць прыгажосьць, звычайна, надзелена i такой якасьцяй, як глупота. Прыгажосьць i глупота добра суiснуюць мiжсобку.
Позна ўжо. Iду дахаты. Неба адшугала зорамi i на зямлю пала суцемень. Падыходжу дахаты, бачу - пералазiць праз плот, пад самым маiм носам - з Агапкiнага двара Вусьцiн.
- Ты што тут робiш? (Мяне гэта нямала зьдзiвiла.)
- Нiчога. Хацеў да Агапкi - ня пушчае ў клець. Добра ты ёй мазгi закруцiў.
- Так табе й трэба. Не хадзi ў маю зону.
- Нiчога. Зайду яшчэ куды.
На гэтым мы разьвiталiся, i я пайшоў спаць.
Сон мой быў моцны, i я ня мог прачнуцца ранiцою - мацi ўзбудзiла мяне, калi сонца было ўжо досыць высока. Брыгадзiр не загадваў нам сёньня касiць. Мацi мне сказала - бацьку ён паслаў крыць страху, трэба рыхтаваць пуню пад сена, а мне наказаў iсьцi з дзявочай брыгадай сушыць сена, "вяршыць копы". "Вяршыць капу", завяршыць яе можа толькi мужчына - у яго ёсьць для гэтага адпаведны спрыт i дастаткова сiлы ў руках, каб закiнуць вiламi цi граблямi сена на самую макушку капы, надзець на яе шапку, завайстрыць, закруглiць верх гэтак, каб - на выпадак дажджу - ён абцякаў па бакох i не пранiкаў у сярэдзiну, iнакш - згнiе. Капа мусiць быць, як яечка. Па тым, як чалавек капнiць сена, стаўляе копы, вершыць iх, судзяць аб ягонай здатнасьцi, вызначаюць ягоную вартасьць. З гэтым мастацтвам я спраўляюся добра - ня ўпяршыню, i не баюся сплямiцца. Я цалкам задаволены сваiм сёньняшнiм прызначэньнем. Мацi падала сьнеданьне. Са мною абыходзiцца, як звычайна далiкатна-ўважлiва, але мне здаецца ня так свабодна, як раней: нешта ўсё-ткi ў ёй засталося ад маёй "афэры", i таго "нешта" яна ня можа перамагчы.
Я сьпяшаюся выйсьцi на вулiцу. Мяне, "вяршыцеля коп", чакала ўжо дзявочая брыгада. Я ў iх нiбы за брыгадзiра. Пабачыўшы мяне, невядома чаго - сьмяюцца, жартуюць. Яны - хто ў чым: у лёгенькiх, рознага колеру сукенках, у бязрукаўках, у прыгожа павязаных, таксама рознага колеру, хустках, з граблямi на плячох.
Рушылi ў Супырыцу, дзе мы ўчора з бацькам касiлi. У дарозе ўжо наганяе нас, таксама падкiдаць, сушыць сена, Агапка. Я ня надта рады бачыць яе тут таго глядзi, на людзях асаромiць.
Вось мы ўжо i ў Супырыцы. Ходзiм уперад i назад доўгай шарэнгаю падкiдваем, разьбiваем валы сена; сонца сьпякотнае дзень гарачы, але правеўны; граблi ходзяць у руках лёгка, прывычна, iдзем у вадзiн бок, потым у другi; пры завяртаньнi зьмяняецца i палажэньне рук на грабiльнiшчы: налягае на яго то правая, то левая рука, i так бясконца, пакуль не раськiдаем, не разаб'ём усiх пракосаў, што залеглi зялёнымi валамi-хвалямi на вялiкай - як вокам кiнуць прасторы; цяпер-жа няма ўжо палосак-шнуроў - калгас, бязьмежнае поле, шырыня, i дзеля гэтага здаецца - працы нiколi ня будзе канца, колькi нi рабi - усяго ня зробiш i, урэшце, табой апаноўвае якаясь нехаць, дармо, што ўзялiся напачатку шчыра, з энтузыязмам; пазьней энтузыязм гэты спадае; невядома адкуль у тваёй падсьведамасьцi паяўляецца сумлеў адносна калектыўнай працы. Хораша, прыгожа глядзець, як мы арудуем граблямi, спрытна, з усьмешкай i жартамi, але ўсё-ткi нам выдаецца наша праца як-бы ня цалкам сур'ёзнай, мы як-бы не працуем, а забаўляемся, як-бы на чужой, а не на сваёй палосцы. Гэта толькi так здаецца, што ў гурце праца спорная, на самай справе яна стратная. Але мы працуем заўзята. Дайшлi ўжо да калгаснай гранiцы - скончылiся пракосы-валуны. Заходзiм зноў, адкуль пачалi - павяртаць сена на другi бок; яно сохне хутка, неўзабаве можна будзе зграбаць, ссоўваць у копы.
Сонца ўжо на паўднi. Сена болей варочаць ня будзем, няхай паляжыць, падсохнець, а мы тымчасам папалуднуем, хто чым, хто што ўзяў з сабою. Сядзiмо гуртам. Каля мяне блiзка нiхто не садзiцца - ня ведаю, паважаюць, цi саромяцца. Мне, аднаму мужчыне сярод iх, нiякавата, i мае паводзiны ненатуральныя. З iмi мусiў-бы быць нехта баявейшы. Знайшлася адна, што зачапiла мяне:
- Узяў-бы ты каторую ды, адкацiўшыся трохi далей...
- Ну дык вазьмi i адкацiся, калi ўжо табе так засьвярбела, - ткнула ёй iншая.
- А табе не сьвярбiць?
- Засьвярбiць - знайду каго. Ня бойся.
Шчапiлiся самыя старэйшыя ў брыгадзе, пачалi адна адную выкрываць.
- Ты ўжо мела аднаго бугая. Хадзiў-хадзiў дый кiнуў, дык захацелася яшчэ.
- Хадзiў, ды не нахадзiў, а ты ўжо пасьпела ськiнуць i цяпер во зноў пуза падцягваеш, хаваесься.
Дзяўчаты прыцiхлi. Iм цiкава паслухаць пра грахi сваiх старэйшых кампанак. Праўда, некаторыя з iх затыкалi вушы - удавалi, што iм брыдка слухаць скаромнiну, цi мо й сапраўды iх чыстае, неспакушанае сэрца абаранялася ад нячыстасьцi.
Да мяне падыходзiць Агапка. Садзiцца.
- Во адна ўжо падсела. А што-ж? Сьмялейшая хутчэй даб'ецца.
Агапка, не зьвяртаючы ўвагi на рэплiку, пытаецца, цi яшчэ мне балiць.
- Ведаеш, ня можаш - не раздражняй. Але я не пра ета. Як думаеш - прыймуць мяне ў Менскi пэдтэхнiкум? Я не хацела-б быць настаўнiцай, але ў мяне малыя шансы паступiць яшчэ куды: ня вытрымаю ўступных экзаменаў. А ў пэдтэхнiкумах недабор, дык могуць узяць i мяне. Былi-б з табою ў вадным горадзе. А ў калгасе не хачу заставацца. Дык парадзь што-небудзь.
Я не спадзяваўся пабачыць Агапку такой разважлiвай. Пагадзiўся з ёю, што ёй лягчэй будзе паступiць у пэдтэхнiкум. Трэба хутчэй падаваць заяву.
Сонца здорава зьвярнула ўжо з паўдня. Трэба зграбаць сена, стаўляць копы.
От як-бы адкуль насунулася цямнуха ды пасыпала дожджыкам - узьнялiся-б угору граблi дый дахаты, i ўсё-б было з копамi.
Як цуда якое - на захадзе, сапраўды, паказалiся першыя, абрысы цёмнай хмары, што ўвачавiдкi павялiчвалася i, як пагроза, паволi сунулася з-за лесу на нас. Мы спахвацiлiся, кiнулiся зграбаць, дружна, пасьпешлiва. Мяне закiдваюць ахапкамi сена, падносяць да месца, якое я абiраю для капы. Капа вырастае ўвомiрг, я ледзьве пасьпяваю вяршыць, крычу, каб не рабiлi вельмi малых копаў - прагнiюць датла; зьмятаем, агаляем прастор за прасторам, а хмара - шырокая на паўнеба - усё блiжэй i блiжэй, чуцён ужо ейны дых; сьцiхла ўсё навокал, прырода стаiлася ў чаканьнi нечага няўнiкнёнага, пакорлiва аддаючыся таму, што мае вось-вось наступiць. I яно наступiла - залапатаў буйнымi кроплямi дождж, а мы ўсё яшчэ бяжым з ахапкамi сена, каб закончыць незакончаныя копы. Дождж ужо спаласаваў нашыя сьпiны i мы, мокрыя, хаваемся ў копы. Тулiмся адзiн да аднаго. Да нас у капу бяжыць i Агапка, ды ў нас няма ўжо мейсца, i яна, крутнуўшыся, шмыгнула недзе ў iншую капу.
Дождж усё ня сьцiхаў, спорны, цёплы, грыбны. Ды хмара, вытрэсеная ўжо, адыходзiць ад нас, кропячы наша нязгрэбенае сена. Шабаш. Вылазiм з копаў, радыя дажджу, што перапынiў нашую працу. Аж нечакана выблiснула як абмытае сонца, нiзкае i нейкае калматае. Але мы ўжо рушылi дахаты - што нам цяпер сонца: сёньня яно ўжо ня высушыць нашага сена.