Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)
Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) читать книгу онлайн
У маладыя гады iшоў я неяк з дзяўчынай па Вялiкай Мiкiцкай вулiцы. Непадалёк ад кансерваторыi была антыкварная крама. Мы спынiлiся ля вiтрыны, бо абмiнуць яе было нельга: не вiтрына, а сапраўдная выстаўка старадаўнiх рэчаў розных эпох i народаў. Побач з кiтайскiмi бажкамi французская парцэляна, побач з брусельскiмi карункамi найдзiўнейшыя ядвабныя iндыйскiя тканiны. А яшчэ ж вырабы са срэбра, золата, дамаскай сталi... У цэнтры гэнае цiкавае i багатае вiтрыны стаяў адзiн сцiплы малюнак, якi ўсiм сваiм выглядам паўтараў спрадвечную iсцiну: марната марнаты i ўсялякая марната... На гэным малюнку мастак намаляваў асеннi сад, а на пярэднiм плане - клумбу кветак, злева частку тэрасы дома. Кветкi на клумбе адцвiталi, абсыпалi на дол пялёсткi. На некаторых кветках пялёсткi яшчэ зiхацелi ў сонечным праменнi, на iншых iх не засталося зусiм. Перад клумбаю стаяла двое людзей у гадах - Ён i Яна. На Iм шынель без пагонаў, на Ёй старамоднае, на погляд сучаснiкаў, палiто. На галаве - капялюшык з вуалеткай. Яны, так адчувалася, маўчалi, але гэтае маўчанне было такое красамоўнае! Памаўчалi i мы. Першы загаварыў я...
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Заладзiў прадзед адно:
- Гэта ўсё не тое, гэта ўсё не для мяне, не хачу дармажэрцам на свеце жыць...
Памыўся ў лазнi, апрануў чыстую кужэльную кашулю, нагавiцы, лёг на свой ложак i не стаў нi пiць, нi есцi. Як яго прасiлi, як яго малiлi - кленчылi перад iм, не ўзяў нi кроплi вады, нi крошачкi хлеба. На шостыя суткi стары Якуб аддаў богу сваю душу. Але, як растлумачыў манькаўскi поп: "Бог душу старога Якуба не прыняў нi ў рай, нi ў пекла не накiраваў, бо, паводле царкоўнага закону, ён - самагубца". А з гэтае прычыны поп не дазволiў хаваць нашага прадзеда на манькаўскiх могiлках, пры царкве. Быў ён пахаваны ў канцы вёскi Агароднiкi, пры выездзе з вёскi завулкам на так званае Пралле, куды бабы насiлi i вазiлi праць бялiзну. Над ягонай магiлкай стаяў высокi дубовы крыж. На тым месцы былi калiсьцi Агароднiцкiя старыя могiлкi. Людзi казалi, што стары Якуб не мае сабе прытулку на тым свеце i ходзiць па зямлi, але, зразумела, нiкому нiякай крыўды не робiць па смерцi, як не рабiў яе нiкому i пры жыццi. Казалi яшчэ мне, што быў ён дужа мудры, ведаў назву кожнай зоркi на небе i мог вызначаць час, у якi трэба сеяць тое цi iншае збожжа...
Як маленькi сабачка вялiкую справу зрабiў
Мая мацi нарадзiлася ў маленькай вёсачцы Язы, памiж Варанцом i Шабанамi. У вёсачцы было ўсяго пяць-шэсць хатак, стаялi яны, як засценачкi, - наводдаль адна ад адной. Зямлi ва ўсiх гаспадароў было таксама мала. Але затое ўсе малазямельныя сяляне мелi па надзелу возера Доўжа. Гэта значыцца, толькi яны мелi права лавiць на той дзялянцы возера рыбу сеткамi. У дзеда, Янкi Гайдуковiча, пры доме быў яшчэ сад, былi пчолы. Адно да аднаго, а тут яшчэ лес панскi блiзка зусiм - вось i жылi не кепска. А сям'я не малая - пяць дачок ды сын. Толькi сын, вывучаны на ўсе апошнiя сродкi сям'i, памёр у Пецярбурзе, захварэўшы на сухоты. Старэйшая дачка была замужам. Астатнiя дзяўчаты - на выданнi. Усе яны былi дужа працавiтыя: i ткаць, i сеткi вязаць, i ў полi, i ў агародзе... I вось, як гэта вялося з пракон веку, напралi-наткалi дзяўчаты кожная сабе, у свой кубел, рознай iльняной тканiны на пасаг. Кублы стаялi ў невялiчкiм свiрне, у садочку, зусiм блiзенька ад хаты, але як бы праз вулачку, якой пад'язджалi да гумна, да хлява. Самае каштоўнае сямейнае дабро таксама трымалi ў свiрне.
У той жа час быў у iх маленькi сабачка. Узялi яго шчанючком у нейкiм панскiм двары. Пакаёвага тыпу сабачка. Нi брэху з яго гучнага не было, нi ўкусiць, каб i трэба, нiкога не здолеў бы, але дужа разумны. Навучыўся ён, цi сам, цi дзяўчаты прывучылi, у выпадку якой небяспекi не гаўкаць, а станавiцца на прызбу i лапкамi ў абалонку барабанiць. Падыходзiць хто чужы - сабачка адразу i пачынае барабанiць лапкамi. У хаце ўжо ведаюць, што нехта чужы да брамы падышоў. Праўда, i есцi захацеўшы, таксама барабанiў. Аднойчы, увосень, калi ночы зiмныя, цёмныя, неяк перад ранiцай пачаў сабачка ў акно барабанiць. Бабуля прачнулася ды i кажа дзеду:
- Янка, устань, нешта сабачка ў акно барабанiць.
А той, угрэўшыся, не хоча ўставаць.
- Ат, кажа, глупства. Замёрз, у хату просiцца.
Праз пару хвiлiн будзiць зноў дзеда бабуля:
- Янка, устань! Нiколi так не было. Ну проста безупынна барабанiць па абалонцы.
З неахвотай, але дзед устаў, падышоў да акна i ледзьве не самлеў: "Людцы добрыя!" Стаяць у яго на панадворку дзве фурманкi, свiран адчынены, а нейкiя два чалавекi кублы са свiрна выносяць ды на фурманкi грузяць.
А дзед з маладосцi - ляснiк. У яго была добрая стрэльба. Вiсела гэтая стрэльба над ложкам i набоi пры ёй гатовыя. Хапiў дзед стрэльбу ды праз фортку, не прыкладваючыся, i стрэлiў. А на гары, пад ранiцу, дык нiбыта з гарматы выбух атрымаўся. Тыя зладзеi добра такi напалохалiся i - наўцёкi, пакiнуўшы свае фурманкi. Ад такога грукату i ўся сям'я прачнулася ды ўголас, ды на панадворак. Конi тыя адразу адпрэглi, завялi ў хлеў, кублы пазаносiлi ў сенi, i нiхто заснуць не можа. Як развiднела, пайшлi конi глядзець. Аднаго каня дакладна пазналi, чый, з якой вёскi. Другi, - вiдаць, дальнi нейкi. I вось, калi добра дзень раскрыўся, з'яўляецца ў хату гаспадар пазнанага каня.
- Даруй, кажа, Янка! Я невiнаваты, нячыстая сiла мяне змусiла...
Падумаў, падумаў дзед - заявi, падай у суд, дык яшчэ больш звыдаткуеш, чым яны мелiся ўкрасцi. А калi iх засудзяць - дык хто з iхнiх сяброў прыйдзе ды падпалiць... Зацiснуўшы сваю крыўду, пасварыўся, пасварыўся ды аддаў i конi, i фурманкi.
Вось вам i маленькi сабачка...
Здарэнне з язоўскiм дзядулем
Iдучы з сякерай лесам, дзядуля заўважыў, што нешта каляровае каля дупла мiльганула. Падышоўшы блiжэй, ён, не перакладаючы сякеры з правай рукi ў левую, засунуў у дупло менавiта левую руку.
Чуе, што нехта або нешта нiбыта абцугамi сцiснула яму сярэднi палец i пачало грызцi. Напалохаўшыся, ён борзда пацягнуў руку к сабе, з дупла. За рукой пацягнулася i вялiкая птушка, у якой, толькi крыху пачакаўшы, ён распазнаў жаўну. А спярша яна здалася яму нейкiм пачварным, пякельным стварэннем. Дзядуля пачаў трэсцi рукой, каб птушка выпусцiла ягоны палец. А яна - нiяк. Мабыць, са страху i сама не можа разявiць дзюбу. Не падумаўшы, што ён робiць, дзед падбег да пня ды сякерай i даў па птушынай дзюбе. Адсек палову дзюбiка, а разам з iм i канец свайго сярэдняга пальца.
Пра гэта ён нам нiколi не расказваў. Але аднойчы iшлi мы разам з iм лесам i адзiн з нас палез рукой у дупло, каб праверыць, што там ёсць. Тады дзядуля i паказаў нам левую руку:
- Бачыце? Быў такi цiкаўны, як вы цяпер. Вось i палец пакалечыў. Не раiў бы i вам без дай прычыны лезцi са сваёй рукой туды, куды вас не просяць...
Зразумела, розныя бываюць дуплы, i не ў кожным абавязкова сядзiць жаўна. Здараецца, што i на змяю натрапiш...
З бацькам
Бацька мой, калi б я ў яго пра што нi пытаўся, нiколi не адмаўляўся даць адказ. Магчыма, таму, што пытаннi мае былi простыя, нескладаныя.
Асаблiва багата пытанняў я даваў яму, калi мы з iм бывалi ў лесе цi на балоце. Пытаўся я тут пра ўсё: пра жыццё звяркоў i птушак, пра паасобныя раслiны, пра тое, якую яны людзям прыносяць карысць. Сам ён, не чакаючы маiх пытанняў, паказваў шкодныя раслiны, папярэджваў не чапаць iх рукамi, не есцi нiколi. Нягледзячы на тое, што я параўнаўча быў малы, бацькавы тлумачэннi засталiся ў маёй памяцi да сённяшняга дня. Чытаючы ў пазнейшыя гады навуковыя, спецыяльныя творы, я знаходзiў, зразумела, непараўнана больш грунтоўныя тлумачэннi, але самы асноўны сэнс мне быў вядомы. Вось некалькi прыкладаў.