-->

Чужанiца (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Чужанiца (на белорусском языке), Камю Альбер-- . Жанр: Проза прочее. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Чужанiца (на белорусском языке)
Название: Чужанiца (на белорусском языке)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 208
Читать онлайн

Чужанiца (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Чужанiца (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Камю Альбер

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 26 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Вокны ў маёй спальнi выходзяць на галоўную вулiцу нашага прадмесця. Дзень быў пагодны. Але брук здаваўся чамусьцi сырым. Мiнакоў было мала, i ўсе яны некуды спяшалiся. Спачатку iшлi сем'i - на шпацыр. Наперадзе - два хлопчыкi ў марацкiх гарнiтурчыках з кароткiмi штонiкамi крыху нiжэй каленяў (iм, вiдаць, было вельмi нязручна ў занадта накрухмаленай вопратцы) i дзяўчо з вялiзным ружовым бантам i ў чорных лакiраваных пантофлiках. Ззаду - дзябёлая, неабсяжная мацi ў каштанавай ядвабнай сукенцы i маленькi недалужны мужычок iх бацька, якога я, дарэчы, ведаў у твар. На iм быў пляскаты саламяны капялюш, на шыi - гальштук матыльком, у руцэ - кiёк. Калi я ўбачыў яго побач з жонкай, я адразу зразумеў, чаму ён, як кажуць у нашым квартале, такi далiкатны i выхаваны.

Крыху пазней пайшла наша тутэйшая моладзь - валасы спырснутыя лакам, чырвоны гальштук, шчыгульны, па талii пiнжак, у кiшэньцы - вышываная насоўка i модныя тупаносыя чаравiкi на нагах. Я падумаў, што яны, пэўна, сабралiся ў кiно, куды-небудзь у цэнтр. Таму i выбралiся гэтак рана i цяпер бягуць з рогатам на трамвай.

Пасля iх вулiца патроху апусцела. Сеансы i вiдовiшчы, значыць, ужо пачалiся. Акрамя катоў i крамнiкаў, вiдаць больш нiкога не было. Неба над фiкусамi, што раслi абапал вулiцы, было чыстае, хоць i не яркае. Гандляр з тытунёвай лаўкi насупраць вынес крэсла, паставiў яго каля дзвярэй i сеў, абапершыся рукамi на бiлца. Нядаўна поўныя бiтком трамваi ехалi цяпер амаль пустыя. У маленькай кавярнi "У П'еро", побач з тытунёвай лаўкай, гарсон падмятаў у бязлюднай зале падлогу, пасыпаючы яе вiльготным пiлавiннем. Сапраўды - нядзеля.

Я перакруцiў крэсла i паставiў яго так, як гандляр з тытунёвай лаўкi. Па-мойму, так сапраўды сядзець было зручней. Потым выпалiў дзве цыгарэты, вярнуўся ў пакой, узяў кавалачак шакаладу i, не спяшаючыся, пачаў яго есцi каля акна. Хутка неба пахмурнела, здалося, што зараз пачнецца навальнiца, як яно часта бывае ўлетку. Але патроху праяснела зноў, i толькi вулiца, нiбы ад пагрозы хмар, яшчэ заставалася цёмная. Я доўга стаяў каля акна i глядзеў на неба.

А пятай гадзiне зноў загрукаталi трамваi. На прыступках, адбойных брусах гронкамi вiселi футбольныя заўзятары. Яны вярталiся з прыгараднага стадыёна. Потым прыехалi i самi гульцы, я iх пазнаў па спартовых торбах. Яны спявалi, раўлi на ўсё горла, крычалi, што iх клуб не прайграе нiколi. Некаторыя махалi мне рукамi. Адзiн нават крыкнуў: "Далi мы iм дыхту!" Я закiваў галавой, нiбы кажучы: "Добра". Потым адзiн за адным паплылi аўтамабiлi.

Дзень усё не канчаўся. Неба над дахамi трошкi пачырванела, i за вячэрнiм прыцемкам вулiцы ажывiлiся. Людзi няспешна вяртался з пагулянак. Сярод iншых я заўважыў i таго далiкатнага пана. Дзецi плакалi, бацькi цягнулi iх за рукi. Амаль адначасова з усiх кiнатэатраў квартала на вулiцу вылiўся натоўп гледачоў. Юнакi нешта ўзбуджана паказвалi рукамi, i я падумаў, што ў кiно, вiдаць, круцiлi прыгоднiцкi фiльм. Трошкi пазней вярнулiся i тыя, хто ездзiў у горад. Гэтыя iшлi больш самавiта. Часам нехта смяяўся, але зрэдку, большасць iшлi задумлiвыя i нiбы стомленыя. Дадому нiхто не разыходзiўся, усе так i хадзiлi па ходнiках па той бок вулiцы. Дзяўчаты, з распушчанымi валасамi, гулялi парамi, трымаючы адна адну за ручку. Хлопцы нiбы незнарок заступалi iм дарогу, кiдалi нейкiя жарты, i тыя смяялiся, адварочваючы галаву. Некаторых дзяўчат я ведаў, i яны на мiгах прывiталiся са мною.

Раптам запалiлiся вулiчныя лiхтары, i першыя зоркi, якiя пачыналi ўжо мiгцець у начным небе, пабляклi. Я доўга глядзеў на ходнiкi, мiнакоў, зыркае святло лiхтароў i адчуў, што вочы ў мяне стамiлiся. Пад лiхтарамi блiшчаў вiльготны брук, праз роўныя прамежкi часу праязджалi трамваi. Яны кiдалi водблiскi святла на чыесьцi валасы, усмешку цi срэбную бранзалетку. Пасля трамваi пачалi радзець, над дрэвамi i лiхтарамi навiсла чорная ноч, i квартал непрыкметна апусцеў. Вунь ужо першая кошка павольна прабегла па зноўку бязлюднай вулiцы. Я ўспомнiў, што трэба паесцi. Доўга седзячы ў адной позе, абапершыся на бiла крэсла, я трошкi навярэдзiў сабе шыю. Я спусцiўся ў лаўку купiць хлеба i локшыны, потым згатаваў вячэру i з'еў яе стоячы. Мне захацелася папалiць каля акна, але паветра ўжо пахаладнела, i я трошкi празяб. Я зачынiў вокны i, вяртаючыся ў пакой, убачыў у люстры край стала, на якiм стаяла спiртовая лямпа. Побач ляжалi кавалкi хлеба. Вось i праляцела яшчэ адна нядзеля, падумаў я, мама цяпер у магiле, а я заўтра зноў пайду на працу. Урэшце, нiчога не змянiлася.

III

У канторы сёння давялося добра папрацаваць. Патрон быў да мяне вельмi прыязны, запытаўся, цi не надта я стомлены, i пацiкавiўся, колькi маме было год. Каб не памылiцца, я адказаў: "За шэсцьдзесят". Яму адразу чамусьцi палегчала, ён, вiдаць, палiчыў, што справа на гэтым скончана i гаварыць больш няма пра што.

Стол у мяне быў завалены цэлай кучай паперы, рознымi дакументамi, i ўсё гэта трэба было неяк разабраць. Перад снеданнем, як заўжды, пайшоў памыць рукi. Апоўднi рабiць гэта вельмi прыемна - не тое што ўвечары: ручнiк тады ўжо зусiм мокры - усе ж карыстаюцца iм цэлы дзень. Аднойчы я сказаў пра гэта патрону. Але ён толькi паспачуваў i заўважыў, што, увогуле, гэта дробязь, не вартая ўвагi. Сёння я выйшаў крыху пазней - а палове першай - з Эманюэлем, якi працуе ў экспедыцыi. Кантора наша выходзiць на мора, i мы нейкi час яшчэ забавiлiся каля дзвярэй, пазiраючы на гандлёвыя судны ў блiскучым ад сонца залiве. Тут з-за павароткi, бразгаючы ланцугамi i страляючы выхлапною трубой, выехаў грузавiк. Эманюэль сказаў: "Давай мо падчэпiмся?" I я пабег. Грузавiк паспеў праехаць крыху наперад, i мы кiнулiся даганяць. З усiх бакоў нас агарнуў грук, ляскат i пыл. Я ўжо нiчога не бачыў, нiчога не адчуваў i адно як апантаны нёсся сярод лябёдак i партовых кранаў, паўз судны каля прычалаў i мачты, што танцавалi на хвалях каля далягляду. Я першы ўхапiўся за борт i з лёту ўскочыў у кузаў. Потым дапамог Эманюэлю. Мы абодва задыхалiся. Грузавiк тросся па няроўным бруку сярод пылу i сонца. Эманюэль заходзiўся ад смеху.

Мокрыя, потныя, мы ўвалiлiся да Селеста. Той, як заўжды, сядзеў на сваiм месцы, у фартуху, з тоўстым пузам i сiвымi вусамi. Калi мы ўвайшлi, ён запытаўся: "Ну што, жыццё ўсё ж iдзе?" Я адказаў: "Iдзе", - i сказаў, што вельмi хачу есцi.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 26 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название