Пляцельшчыца крэслаў (на белорусском языке)
Пляцельшчыца крэслаў (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Ён азадачана прыпынiўся.
- Га?.. А... Ды не, не трэба. Навошта яны мне? Распараджайцеся ўжо гэтым самi!
Аптэкар засмяяўся. Потым ён падаў мне руку, i я пацiснуў яе. Што зробiш? Лекару з аптэкарам няможна варагаваць памiж сабою.
Сабакi засталiся ў мяне. Каня забраў кюрэ, у яго вялiкi двор. Воз ператварыўся ў вартоўню на гародзе ў Шукэ; а на грошы нябожчыцы ён прыдбаў пяць акцый чыгуначнай кампанii.
Вось тое адзiнае вялiкае каханне, з якiм я сутыкнуўся ў сваiм жыццi.
Доктар змоўк.
Маркiза, у вачах якой стаялi слёзы, уздыхнула:
- Пэўна, толькi жанчыны i ўмеюць кахаць па-сапраўднаму!
