Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)
Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
I распачалася спрэчка, якая неўзабаве ператварылася ў зацятую сварку: Бэлём прысягаў, што ён заплацiць толькi дваццаць су, Сезэр Арлавiль даказваў, што ён мусiць заплацiць усе сорак. Яны стаялi адзiн перад адным i зацята лаялiся.
З дылiжанса вылез Канiво.
- Па-першае, сорак су ты павiнен даць бацюшку, ясна? Па-другое, мусiш даць на чарку ўсiм нам, тваiм спадарожнiкам, - на гэта, думаю, пяцьдзесят пять су будзе даволi. Ну i Сезэру плацi дваццаць су. Ты згодны, Выскаляка?
Фурман, усцешаны, што Бэлём раскашэлiцца аж на тры франкi семдзесят пяць су, адказаў:
- Згода.
- Тады плацi.
- Я не дам нi капейкi! Па-першае, бацюшка - не доктар.
- Калi ты не расплацiшся, дык я завалаку цябе ў карэту i завязу ў Гаўр.
Волат аберуч ухапiў Бэлёма i лёгка, як дзiця, падняў угору.
Бэлёму стала ясна, што супрацiўляцца дарэмна. Ён дастаў кашалёк i адлiчыў грошы.
Пасля гэтага дылiжанс папраставаў далей, у Гаўр, а Бэлём павярнуў назад, у Крыкто, i прымоўклыя пасажыры яшчэ доўга бачылi на белай дарозе сiнюю сялянскую блузу, якая матлялася над цыбатымi Бэлёмавымi нагамi.