-->

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Стары чалавек i мора (на белорусском языке), Хемингуэй Эрнест Миллер-- . Жанр: Проза прочее. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Название: Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 401
Читать онлайн

Стары чалавек i мора (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Стары чалавек i мора (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Хемингуэй Эрнест Миллер

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Я дастану другi нож i набрусую рэсору. Колькi дзён яшчэ будзе ўладарыць brisа?

- Можа, тры. Можа, болей.

- Я ўсё зраблю найлепшым чынам, - сказаў хлопчык. - А ты, старэча, дагледзь свае рукi.

- Я ведаю, як iх падгаiць. Уночы я выплюнуў штось нязвыклае i адчуў: нешта ў маiх грудзях зламалася.

- Падлячы i гэта, - сказаў хлопчык. - Кладзiся, старэча, а я табе прынясу чыстую кашулю i што-небудзь паесцi.

- Прынясi якую газету за тыя днi, калi мяне тут не было, - папрасiў стары чалавек.

- Ты мусiш акрыяць хутка, бо мне багата чаго трэба ўведаць, а ты можаш навучыць мяне ўсяму. Табе было вельмi цяжка?

- Страшэнна, - адказаў стары чалавек.

- Я прынясу ежу i газеты, - сказаў хлопчык. - Адпачнi як след, старэча. I яшчэ я зайду ў аптэку па лекi для тваiх рук.

- Не забудзься сказаць Педрыку, што галава рыбiны - ягоная.

- Не забудуся.

Хлопчык выйшаў з дзвярэй i стаў спускацца па каралавай разбiтай дарозе: зноў ён плакаў.

Папаўднi гэтага дня гурт турыстаў сядзеў на "Тэрасе" i адна кабета, пазiраючы ў ваду, захламленую пустымi бляшанкамi з-пад пiва i дохлымi баракудамi, убачыла агромнiсты доўгi белы хрыбетны слуп з вялiзным хвастом на канцы.

Хвост узнiмаўся i калыхаўся з прылiвам, калi там, за ўваходам у гавань нястомна i мерна разгойдваў мора ўсходнi вятрыска.

- Што там такое? - спыталася яна ў афiцыянта i паказала на доўгую хрыбетнiцу велiзарнай рыбiны, што была зараз проста смеццем, якое чакала, калi прылiў змые яго.

- Цiбурон*, - сказаў афiцыянт, - эшарка**. - Яму здавалася, ён тлумачыць, што адбылося.

* Мясцовая назва акулы.

** Ангельскае слова "шарк" (акула) з гiшпанскай прыстаўкай.

- Я не ведала, што ў акул гэткiя гожыя зграбныя хвасты.

- I я не ведаў, - сказаў ейны спадарожнiк.

У халупе, што стаяла на ўзвышшы ў канцы дарогi, сон зноў агарнуў старога чалавека. Ён спаў, як заўсёды, тварам уткнуўшыся ў пасцель, а побач на варце сядзеў хлопчык. Старому чалавеку снiлiся львы.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название