Мiф пра Сiзiфа (на белорусском языке)
Мiф пра Сiзiфа (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
У гэтым i тоiцца маўклiвая радасць Сiзiфа. Яго лёс належыць яму. I абломак скалы - ягоная справа. Вось так, сузiраючы свае пакуты, абсурдны чалавек прымушае змоўкнуць усiх iдалаў. I тады ў раптоўна ацiхлым сусвеце зноў пачынаюць гучаць тысячы тонкiх зачараваных зямных галасоў. Невыразныя i таемныя клiчы, прывiтаннi, якiмi вабiць кожны твар, - гэта i ёсць тое, што нясе з сабой перамога, гэта i ёсць узнагарода за яе. Няма сонца без ценю, i ноч таксама трэба зазнаць. Абсурдны чалавек кажа "так", i цяпер яго намаганням не будзе канца. Калi ж i ёсць свой лёс аднаго, дык нейкага вярхоўнага лёсу не iснуе наогул цi iснуе, прынамсi, толькi адзiн - той, якi абсурдны чалавек лiчыць няўхiльным i вартым пагарды. У астатнiм ён адчувае сябе гаспадаром сваiх дзён. У тое мiмалётнае iмгненне, калi чалавек азiраецца i акiдвае вокам сваё жыццё, Сiзiф, вяртаючыся да камлыгi, сузiрае чараду бязладных рухаў, якiя складаюць яго лёс, створаны iм самiм, злучаны непарушна яго памяццю i гэтак хутка змацаваны пячаткаю смерцi. I так, упэўнены ў выключна чалавечым паходжаннi ўсяго чалавечага, падобны да сляпога, якi прагне ўбачыць i ведае, што ночы не будзе канца, Сiзiф нiколi не спыняе свой крок. Яго камень коцiцца i цяпер.
Я пакiдаю Сiзiфа каля падножжа гары! Свайго цяжару не пазбыцца нiколi. Але Сiзiф вучыць найвышэйшай адданасцi, якая адмаўляе багоў i ўздымае абломкi скал. Ён таксама мяркуе, што ўсё - добра. I цяпер гэты сусвет, дзе няма гаспадара, не здаецца яму нi бясплодным, нi нiкчэмным. Кожны драбок гэтага каменя, кожны водблiск руды, затоенай у гэтай змрочнай гары, самi ўтвараюць сабой цэлы свет. I адной барацьбы за ўзыход да вяршынi ўжо досыць, каб напоўнiць чалавечае сэрца. Сiзiфа трэба ўяўляць шчаслiвым.