-->

Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць), Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)
Название: Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 319
Читать онлайн

Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць) читать книгу онлайн

Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць) - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…

Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
VI. MISERECORDIA [Меч, якім дабівалі параненых. ]
Стогне поле нясцерпна, няспынна,
Гасяць стогны крылом крумкачы.
Маці шукае забітага сына:
Чорны цень на захадзе алым,
Чорны дзень уначы.
Поле вячэрняе, поле сырое.
Плач плыве, як туман па вадзе.
Маці плачуць і над героямі,
Героі таксама пілі з грудзей.
Яны ж хлапчаняты, няхай з бародамі,
Яны ў калысцы плывуць пад гачком.
Што ж ты, калыска, такая свабодная?
Што ж зарасла ты травой-кавылём?
"Ой, да нары мышка,
Да нары,
Да сваёй залатой
Каморы.
Ў мышкі пад падлогай
Дзеткі спяць,
Хвосцікі толькі
З калысак вiсяць".
Што ж, мышанятка маё, нерухомае,
Што ж ты не можаш узняць галавы?
Дзецi, дзецi, з якое стромы,
З якiх вяршынь абарвалiся вы?
Ляжаць, раскiнуўшы рукi белыя,
Клiч iх не клiч, завi не завi.
Ляжаць пасечаныя, пастрэленыя
З-за нейкай сваёй, невядомай любві.
Хоць бы пабачыць дзявочыя рукi,
З якiх яны выпiлi чашу сваю,
З-за якiх з усмешкаю йшлi на мукi
I шукалi, як шчасця, смерцi ў баю.
Iх не пабачыш.
Іх вочы сінія
Халадней сiбiрскiх спакойных зiм.
Той, хто не быў у жыццi з маiм сынам,
Ў смерцi таксама не будзе з iм.
Мы — мацi, i мы ад тугi згараем;
Але нават у смутку ўсё зноў i зноў
Мы на жыццё вас благаслаўляем,
Бо вы забiлi нашых сыноў.
Таму, што лепей вісець на нажы,
Кахаць,
Праклінаць.
За каханне багоў,
Чым век пражыць,
І дзяцей нажыць,
І не дажыць да кахання свайго.
Маці, ты памылілася знову:
Ў час, калі ты пакінеш мяне,
Прыйдзе яна і вачыма суровымі
Ў самае сэрца мне загляне.
Пабачыць, што ў полі, крывёю палітым,
На якім заклалі мы нашу вясну,
Я адзін ляжу недабіты.
I гора забітых адзін цягну.
Ўстаюць з уздыхам змятыя травы.
Яны рыхтуюць сябе для жывых.
Чаму я павiнен, палегшы са славай,
Слухаць адзiн уздыхi травы?
Месяца сяйва ружовае, соннае.
— Гэта вы? Я чую. Вы — спеў зямлі.
— Я прыйшла. Вы шалёны,
Зусім шалёны,
Вы двойчы жыццё за мяне аддалi.
Нашто свае песнi, iх ласку i сiлу,
Iх сталь i шоўк аддалi на здзек?
Нашто вы сябе дарэмна забілі?
— Нашто?
Вы забылі:
Я чалавек.
Раб прыроды сваёй.
Уладар прыроды.
Зямная персць. I сонца зямлі.
Вы былi разумнейшай заўсёды,
Але я кахаў, і тыдні, як годы,
Над маёй галавою маршам прайшлі,
I абвяваў мяне пекла вецер,
I сэрца маё палала свячой,
I столькі я зразумеў на свеце,
Што сталі вы неразумным дзяўчом.
Слухай:
Закону гэтага сілу
Не заб'юць ні агонь, ні час,
Ні мячы:
Мужчына павінен гінуць за мілых,
Іначай не будзе
Жанчын і мужчын.
Не будзе пяшчоты,
Адвагі дзікай,
Стане зямля,
Як сіта, пустой,
Справы вялікай,
Песні вялікай,
Смерці вялікай
Не будзе на ёй.
Зроблена ўсё
Яшчэ напрадвесні,
Сказана слова для ўсёй зямлі,
Зроблены справы,
Скончаны песні.
Мортусы да мяне падышлі
Чалавечней дабіць.
I ў масках чорных
Чакаюць, на што ты асудзiш мяне:
Пальцы ўгору — жыццё падорыш,
Пальцы ўніз — падорыш канец.
Жыць?
Вышываць санеты на пяльцах?
Чакаць, каб агонь з гадамі згас?
Ну!
Апусцi свае тонкiя пальцы.
Кожны сам выбiрае свой час.
Узрадуй апошнiм мяне падарункам,
Грудзi мае прабi i знявеч,
Сэрца маё абпалi пацалункам,
Miserecordia
Літасці меч.
VII REQUIEM
Знiчка ўпала — памёр чалавек,
Камень свой катаржны знёс пад гару.
Вечны спакой i святло павек
Сыну свайму, зямля, падаруй.
Не баяўся ён спяваць i любiць,
Жыццё ў няроўнай палiў барацьбе,
Быў такiм, якiм трэба быць,
Калi завуць чалавекам цябе.
Сонцам пяшчотным быў для дзяўчат,
Другам адданым для добрых сяброў.
Страшным для ворага, як набат,
Лiтасцi богам — для бедных звяроў.
Што яму смерць i што яму змрок?
Смерцi няма для людзей на зямлi.
Марш жалезны. Чыгунны крок.
Тысячы. ног за лафетам пайшлi.
Сонца ўстае над новай зямлёй,
Выбух апошнюю рушыць турму…
Вечнае шчасце любай маёй.
Вечны requiem сэрцу майму.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название