Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Чорный Кузьма-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 628
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Чорный Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 150 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Стой, хто? — рашуча сказаў Сымон Ракуцька і толькі цяпер заўважыў, што адзежа на маладым незнаёмцу ўся матляецца шматкамі, зіхаціць дзірамі і што голае цела паблісквае праз дзіры. І ніводная дзіра нідзе не латалася, і ўсе гэтыя транты вывалены ў зямлі і выфарбаваны ў колеры зяленіва і лясной цвілі.

Невядомы ўздрыгануўся, але адразу ж ізноў унурыўся і спыніўся перад Ракуцькам.

— Куды ты ідзеш, і хто ты такі? — даволі-такі мякка сказаў Ракуцька.

Невядомы маўчаў, як бы мову яму зацяло. Ракуцька бачыў: некалькі разоў ён праглынуў сліну і язык яго не варочаецца, каб сказаць што-небудзь. Ён быў падобен на вельмі хворага чалавека. Сэрца ў Ракуцькі зашчымела. Ён дакрануўся да рукава незнаёмага абарванца і бадай што шэптам прагаварыў:

— Дык што ты? Захварэў ідучы?

Незнаёмец шпарка перавёў вочы з зямлі на Ракуцькаў твар. Здавалася, што ён як бы ўстрапянуўся. І гэта, напэўна, так і было. Не дзіва: калі ў пустэльні загучыць чалавечы голас ад сэрца, то, здаецца, ён можа падняць на ногі мёртвага.

— Ці няма тут дзе поблізу, каб мясціны прымятае: паляжаць.

— Унь! — ткнуў Ракуцька пальцам у гушчар. Невядомы з такім выглядам, як бы ён быў тут адзін, адразу сунуўся туды і адразу лёг пры паваленым дрэве на ўмятую ў зямлю траву. Гэта было тое месца, дзе ўночы спаў Ракуцька. Малады абарванец заснуў адразу, як толькі заплюшчыў вочы. Ракуцька паглядзеў на яго, уздыхнуў і зноў выткнуўся на дарогу, каб наглядаць яе. Учарашняга жоўтага лістка ўжо не было, а на яго месцы ляжалі два свежыя, і трэці круціўся ў паветры.

— І восень падкралася, Божа мой найвышшы, — уздыхнуў Ракуцька і пільным вокам акінуў дарогу ў два бакі. На дарозе было пуста, але ўзнімаўся вецер, і ў дрэвах загуло і зашапталася. Ракуцька пачаў часцей вытыкацца на дарогу. Надвечар надвор’е схмурнела і вецер аціх. Малады абарванец ужо сядзеў і вяла вадзіў навокал сябе вачыма. Ракуцька, здавалася, забыўся пра яго: стаў неспакойны і не сыходзіў з дарогі. Нават раз ён шаптаў сам сабе: «Дзесяты дзень, жартачкі! І няма». І вось зноў настаў момант: нехта шпарка і шумна ішоў дарогаю. Ракуцька застыў на месцы. Расчырвонены і спацелы падарожнік неўзабаве быў тут. Ракуцька шпарка рушыў яму насустрач, і яны імкліва абняліся. Гэта быў Тамаш. Ён быў у ботах і пінжаку паверх рубашкі, і торба з хлебам вісела на яго левай руцэ.

— Я дзесяць дзён усё стаю на гэтым месцы, — сказаў Ракуцька. — А цябе доўга не было.

— Бо мне было нялёгка дабіцца пад Перабродскую Злыбяду. Там густа нямецкія гарнізоны стаяць і на дарогах варты многа, дык я такога даваў кругу, што ўтройчы дарога мая пабольшылася.

— Ну што, як там?

— Гэта праўда, што там лагер для забраных немцы зрабілі. Кажуць, што ў лагеры пяць тысяч людзей, але цяпер менш, бо нядаўна, можа, больш як палавіну пагналі недзе на работу. А хіба льга дазнацца — асталася яна ў лагеры ці на рабоце? Я падбіраўся пад самы лагер. Уночы я ляжаў у траве і глядзеў на калючую загарадзь. Калі ісці з поўдня, то льга праз купісты торф падысці ціхом, і ніхто не заўважыць. Там бадзяюцца людзі: у таго жонка, а ў тае муж у лагеры. Ну добра. Я туды зноў вярнуся, мяне чакаюць. Я ім расхваліў удачу, калі толькі гэта праўда, што з гэтага боку варушацца людзі. Ты, мусіць, тут дзесяць дзён сядзеў і нічога не дазнаўся?

— Як гэта не! Я, праўда, сам не быў там, пад Сумлічамі, але гэта праўда, што там людзі варушыцца пачалі. Праўда і тое, што на шашы, ці недзе там ля Вялікага скрыжавання, яны дзве машыны з арыштаванымі ад немцаў адбілі. Я нават больш дазнаўся. Гэта там сабраў іх усіх сумлічанін Кастусь Лукашэвіч, а ў гэтага Лукашэвіча дачка, малая яшчэ, у лагеры сядзіць. Цяпер там, пад Сумлічамі, немцы салдат больш наслалі і вынюхваюць усе норы, каб напасці на след. Дык яны, тыя сумлічане, сюды падбіраюцца, тут быццам вальней. Вось і раскідай розумам як хочаш. Яны далі мне так ведаць. Калі я захачу яшчэ з імі пагаварыць, то на Вялікім скрыжаванні трэба толькі знак ім падаць, а знак такі: трэба там пад вялікім дрэвам тры разы засаб зрабіць што-небудзь такое, чаго сталы чалавек ніколі не робіць, і чакаць, пакуль хто-небудзь ад іх абзавецца. Але мне сказалі: пасябруюцца яны з намі толькі тады, калі ў нас кулакі здаровыя знойдуцца. А так, калі толькі каб пабедаваць — дык яны і гаварыць не будуць.

— Дык гэта і добра. Ідзі туды, зрабі там пад дрэвам, чаго добрыя людзі не робяць, і скажы, што я ведаю, з якога боку і калі падысці да лагера. Я павяду ўсіх. Няхай ідуць сюды, адгэтуль бліжэй і зручней. Я пайду і прывяду сюды людзей. І мы тут спаткаемся, каб разам ісці на Перабродскую Злыбяду.

— Добра.

— Я толькі падрамлю тут, і заўтра зранку разыдземся кожны ў свой бок.

— Ну, а Лізаветы нідзе так і не чуваць?

— Няма.

— Божа мой найвышшы, як жа так брыдка павярнулася ўсё.

— Чакай, давай лепш паямо з мае торбы і падрэмлем. Дзе тут каб зацішней.

Тамаш страсянуў сваю торбу на руцэ і ступіў крокаў тры ў гушчар. І адразу спыніўся як аслупянелы. Там сядзеў малады абарванец з вялым позіркам. Каб не празмерная хударлявасць яго твару і каб не смуглявая загарэласць Тамашовага твару, можна было б адразу сказаць, што яны аднагодкі.

— Што ты тут робіш, хто ты?! — абрывіста і моцна сказаў Тамаш.

Абарванец паволі крутнуў направа і налева галавой, і за яго адказаў Сымон Ракуцька:

— Божа мой, я забыўся, што ён тут сядзіць, а мы ўсё гаварылі!

— Хто ён такі?

— Каб жа я ведаў. Дарогаю ішоў. Паспаць папрасіўся.

— Гэта ж не хата, што каб начаваць прасіліся! Хто гэта ў каго просіцца спаць пад куст!? Э ты, ну абзывайся, не маўчы, кажы, хто ты такі?!

— Есці дайце, — сказаў невядомы.

— На табе хлеба і сала, — Тамаш падсунуў яму яду, — але кажы, хто, адкуль? Куды цягнешся, да каго? Каму служыш? Каму служыш, немцам ці людзям? Ну, чаго ж ты жуеш моўчкі?! (Тамаш падняў кулак.) Расказвай усё чыста! А то зараз больш не дажджэш на зямлі сядзець! Калі што ўтоіш — на месцы палажу! (Тамаш выцягнуў з кішэні пісталет.) Спавядайся!

Малады абарванец зварухнуўся. Па яго твары пайшла хваравітая грымаса. Ён наморшчыў лоб і пачаў:

— Я ўсё чуў, што вы паміж сябе гаварылі. Я ведаю, хто вы, і кажу вам: і я ненавіджу тое і таго, што і каго вы ненавідзіце. Але я скончу есці і тады пачакаю і раскажу ўсё пра сябе. Бо я так згаладаўся і аслабеў, што ледзьве сядзець магу, ні тое, каб доўга гаварыць.

— Так і кажы, што гаварыць не хочаш!

— Не, не, я сам хачу паспавядацца, тады з мае душы спадзе цяжар, які душыць мяне.

— Скажы коратка: па кім-небудзь у цябе душа баліць?

— Па самім сабе.

— І нікога ў цябе няма? — выйшаў з панурасці Сымон Ракуцька.

— Няма.

— Дзе ж ты ўсіх патраціў?

Той маўчаў. Тамаш стаяў над ім і не спускаў з яго вачэй. Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над ім гром. Малады абарванец так увайшоў у сябе і думкамі сваімі і пачуццямі, што, здавалася, ён і позірк вачэй сваіх паставіў у сярэдзіну самога сябе. Вочы яго і сапраўды ў гэты момант глядзелі самі ў сваю глыбіню. Пачалося маўклівае чаканне. Невядомы раптам ірвануўся: на ногі, адзін момант пастаяў і сеў на паваленае дрэва. І як толькі сеў, з першай жа секунды пачаў гаварыць:

— Я завуся Люцыян Акаловіч. Спавядаюся вам ад сэрца, бо можа я ў свае двадцаць год ужо дажываю апошнія дні свайго жыцця. Я радзіўся там, дзе і вырас, гэта дробны фальварак паміж Клецкам і Нясвіжам, бліжэй да Клецка. Гэты фальварак мой бацька арандаваў з дзевяцьсот дваццаць першага года. А ў дваццатым годзе мой бацька, разам з маею, цяжарнаю мною, маткаю, выехалі туды, пад Клецак, следам за польскім войскам, якое адыходзіла з усходняй Беларусі на захад. Мой бацька пакінуў пад Бабруйскам свой невялікі маёнтачак, дзесяцін на сто. У гэтым маёнтку датуль і праходзіла яго жыццё. Мой бацька меў многа польскіх грошай і каля Клецка адразу заарандаваў фальварак, мог бы яго і купіць, але ён меў думку, якая не дазваляла яму рабіць гэтага. Думка яго была такая, што ён належаў да тых небагатых землеўласнікаў, якія былі ў блізасці з вялікімі тутэйшымі зямельнымі магнатамі цераз польскую думку. Спачатку гэтая думка была такая, што Польшча павінна быць ад мора і да мора. А калі прыйшлося ўсім выехаць на выгнанне ад бальшавікоў, то думка гэтая стала такой: ад мора да мора як сабе там хоча, а самае важнае, каб Польшча стала шырэй — ад Нясвіжа да Бабруйска, каб хоць так, тады можна будзе вярнуцца ў свае маёнткі. Тады пачалася мара аб пашырэнні Польшчы на ўсход хоць на малую разлегласць. Арандуючы фальварак пад Клецкам, мой бацька толькі і думаў, што аб звароце ў свой маёнтачак. А дзеля гэтага ідэя пашырэння Польшчы на ўсход стала яго як бы мэтай у жыцці. І ўсё сваё жыццё ён гэтага чакаў. Раней ён проста жыў, а з гэтага часу пачаў ненавідзець усё, што не польскае. Радзіўся і пачаў расці я. Мне бацька і прышчапіў свае жаданні. Яго думкі сталі маімі думкамі, калі я даростаў ужо да свайго юнацтва. Я вырас з думкаю: калі-небудзь адбудзецца паход на ўсход і Польшча асталюецца па ўсёй усходняй Беларусі. А з слова «Беларусь» мы смяяліся. Ніякай Беларусі няма, а ёсць Польшча! Гэта была і мая вера. Я скончыў гімназію і праходзіў факультэт у Віленскім універсітэце і мог стаць высокаасвечаным юрыстам, ды шчасця не было ў душы маей. Бо я вечна думаў пра тое, што недзе каля Бабруйска ёсць месца, якое чакае мяне і дачакацца не можа і што там гучыць мова такая, якая там ёсць, і гэта маё няшчасце, бо мне трэба, каб там анічога (нават і шум ветру) не чулася, а толькі каб з таго месца, а не з Варшавы каб гучэла толькі польская мова. Я любіў той фальварак пад Клецкам, але ён жа быў і маёй атрутай. Там ёсць нізкае і шырокае дрэва, клён, які ўрэзаўся ў маю душу змалку, але і ён мне здаецца нечым несапраўдным, хоць мне і цяжка ведаць, што можа ўжо я ніколі там не буду і гэтага дрэва не ўбачу. «Усё гэта так сабе, а сапраўднае там, на ўсходзе, дзе павінна стаць Польшча». Так мне здаваўся ўвесь свет, і я жыў як сярод прывідаў і зданяў. Тым часам у нас пачалося расчараванне, бо ніякага паходу на ўсход не было, а годы ішлі, і мой бацька стаў старым чалавекам. Мы пачалі думаць супроць нашага ўрада, бо ён яшчэ ўсё не скамандаваў войску рынуцца на ўсход. А тут з’явіўся стары афіцэр пагранічнай службы Паліводскі, які дзеля сваіх мэт перавёўся з усходняй граніцы на граніцу з Германіяй. Мэты яго былі такія: ён быў у змове з нямецкімі агентамі і стаў завярбоўваць нашу моладзь для ўдзелу ў тым паходзе на ўсход, які падрыхтоўваўся ў Германіі. Служачы на германскай граніцы, ён сам накіроўваў нас у Германію праз граніцу, а там нас аддавалі ў школы шпіёнаў, змоўшчыкаў, агітатараў і дэсантнікаў. Я пайшоў на гэта вельмі ахвотна, мой бацька благаславіў мяне ў дарогу і сказаў, што Паліводскі не які-небудзь адзінокі авантурыст і што яго добра ведае нават такая высокая асоба, як міністр Бэк. Адным словам, я пакінуў, як цяпер сам бачу, бацьку і матку, клён у фальварку і замілаванасць да навукі ў Віленскім універсітэце, сваю маладосць і жыццё будучае маё ў сталасці, сціснуў зубы і рынуўся, як мы ўсе думалі, насустрач нашай будучыні, якую мы спадзяваліся знайсці, трымаючыся за абцас нямецкага бота. Паліводскі быў нашым шэфам. Ён наведваў нашы школы і казаў нам, што служыць Германіі цяпер — гэта значыцца, дбаць аб Польшчы. У тыя часы ён ужо зусім пакінуў службу ў польскім войску, а служыў і жыў недзе ў самой Германіі. А тым часам нас вучылі не толькі шпіёнству, а і ўлівалі ў нас па кроплі атруту спачатку абыякавасці, а пасля і непрыязні да Польшчы. Ужо тады я пачынаў задумвацца над усім гэтым, але трымаўся, зацяўшы душу, бо спадзяваўся на прыход будучыні, калі мы паможам Германіі пакласці пад польскія ногі ўсходнія землі. Восень дзевяцьсот трыццаць дзевятага года нас пратрымалі пад пільным наглядам, і, калі Польшчы ўжо не было, мы вытрымалі экзамен на гатоўнасць да вялікага паходу на ўсход. Нарэшце гэты паход пачаўся. Больш як за месяц да яго я перайшоў ля Берасця граніцу і пабраўся сюды, прайшоўшы праз той мой фальварак каля Нясвіжа і Клецка. Бацька, маці і старая жанчына, мая былая нянька, і цяпер благаславілі мяне. Бацька мне сказаў: «Як толькі Германія знішчыць Савецкую дзяржаву на ўсходзе, то Польшча зноў устане». Я не задумаўся, адкуль бацька ведае гэтакую праўду, і рушыў далей на ўсход. Я бадзяўся па полі і лесе, адзічэў і чакаў. Калі Германія рынулася на ўсход, я калаціўся ад радасці. За гэтую радасць нейкі чалавек на дарозе даў мне жалезам па галаве. Я зваліўся і некалькі тыдняў качаўся каля дарог, баючыся кожнага чалавека і разам з сабакамі і свіннямі едучы траву і ўсялякае паскудства ў ямах і канавах. Мяне апанавала крываўка. Я ляжаў тры тыдні пад кустамі і вылечыўся голадам. Але лежачы так, я захаладзіўся і, мусіць, перанёс запаленне лёгкіх. Дык я пачаў лячыцца сонцам. І вось ужо трэці дзень, як цягнуся пакрысе. Зайсці куды да людзей мне няма як. Мяне могуць забіць, калі дазнаюцца, хто я такі. Але мне цяпер ужо ўсё роўна. Будучыня мая прыйшла, вось яна якая! Як валачашчы сабака, адзін і без нбраду, без надзеі і веры. Пазаўчора я яшчэ думаў дабрысці як-небудзь да таго фальварка, ужо ішоў у той бок і напаткаў на дарозе жанчыну адтуль, яна шукае сваіх дзяцей. Ад яе я дазнаўся, што маю матку немцы спалілі жывую ў доме, а бацьку павесілі перад домам з падазронасці, што яны нібыта кагосьці хавалі. Я спрабаваў прыстаць да немцаў, якім я ўжо зрабіў сваю справу. Але ж я і не немец, і не паляк, а тутэйшы, з-пад Клецка. У душы ў мяне так жа пуста, як і ў кішэнях. За плячыма ў мяне ганьба, а перад вачыма пустэча. Немцы мяне страляць хацелі, я ледзьве выратаваўся.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 150 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название