Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Чорный Кузьма-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 628
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Чорный Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 150 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Тры новыя вуліцы пашырылі мястэчка Сумлічы на поўдзень яшчэ ў першыя гады пасля рэвалюцыі. За ўсе ж апошнія гады гэтае месца яшчэ разбудавалася, і тут стварылася як бы новае мястэчка пры старым, усё ў маладых, яшчэ невысокіх дрэвах, тады калі над старым мястэчкам узнімаліся ў неба купчастыя вяршаліны магутных стагодніх дрэў. Хаты старога мястэчка саступілі месца дамам і дамкам новага мястэчка, дзе маляваныя вокны і дзверы прасвечваліся праз зяленіва кустоў, скрозь панасаджваных ад вуліцы і ў дварах. Тут быў адзін дом, сцены якога, з смольнага кругляка, ужо ад часу пацямнелі, але не так яшчэ, каб скрыць свае годы. Яшчэ ўсюды відно было, што дом гэты новы. Дрэвы навокал яго яшчэ толькі ўбіраліся ў сілу. Яшчэ і смала на бярвенні не выветрылася і нават не высахла, а блішчэла сваёй празрыстасцю, так як выступіла з дрэва год, можа, якіх пятнаццаць таму назад. Дом гэты ўвесь скрываўся ў маладых дрэвах. Вузенькая брамка вяла з вуліцы ў сад за задняй сцяной дома. Брамка ўціснута была ў таўшчэзныя шулы, вымаляваныя зялёнаю фарбаю. Здавалася, што гаспадар меў перад сабою мэту паставіць будынак і абгарадзіць яго навек. З гэтага боку мястэчка пачыналіся паплавы, найбольш груд, а месцам прыбалочаныя. Даўжэзная, можа на кіламетры, сцежка ішла з далёкага поля праз гэтыя паплавы да самага мястэчка. Сцежка канчалася паміж выгараджаных дубовым коллем завулкаў, вулачак, двароў і закуткаў. Доўгая вулачка паміж платамі была працягам гэтай сцежкі і праходзіла паўз сад пры тым бярвенчатым доме. Сад быў абгароджан стаячым плотам з кароткіх аполкаў, па якіх зверху цягнуліся, адна над другой, дзве калючыя драціны, дзе-нідзе з шкуматамі з адзежы тых малых смелякоў, што мелі ахвоту бываць без патрэбы гаспадару ў гэтым садзе, у якім не было аніводнага старога дрэва. Усё маладыя яблынькі і ігрушы. Вішняк ужо аж плот, здаецца, глушыў, так ён разростаўся тут кустамі на ўсю даўжыню саду, і куры павыгрэбалі пад ім да самага пяску гнёзды на дрымоту гарачым поўднем. У гэтым скрытым вішняком плоце адзін аполак быў сарваны з цвікоў і так стаяў на сваім месцы, прыстаўлены да жэрдак. Да гэтага месца раз перад вечарам з паплаўной той сцежкі падышоў Нявада. Ён быў такі ж самы, як і тады, калі павёз на шашы параненых дзяцей: у высокіх ботах, у выцертым і злінялым плашчы, з сукаватаю палкаю. На палку ён апіраўся і злёгку накульгваў. Спачатку ён хацеў увайсці ў брамку з вуліцы, але яна была ўзята на засаўку з сярэдзіны. Нявада пастукаў і, не прычакаўшы адказу, пайшоў да адарванага аполка. Прыгнуўшыся, ён улез праз дзірку ў вішняк і хістануўся назад ад нечаканасці: проста перад ім, на перагрэбенай курамі зямлі, пад запыленым вішняком, ляжаў незнаёмы яму чалавек, і як бы нават нежывы. Нявада адумаўся не адразу. Можа хвілін пяць ён стаяў, сагнуўшыся ў дзірцы, і глядзеў на чалавека. Барада яго была задрана ўгару, і левая рука адкінута. Дробная птушка спусцілася на гнуткай галінцы да самага яго твару і паляцела. Нявада пасмялеў і прайшоў у двор паўз чалавека. Яго ўразіла жудасная цішыня ўсюды. Свіронак быў адчынены, і на парозе яго спакойна сядзеў пацук і шморгаў пярэдняй лапаю сабе па носе. Хвост яго звісаў з парога на самы ганак. Верабей напрамілы Бог крычаў перад ганкам і дабіваўся таго, каб пацук ачысціў яму дарогу ў свіран. Гэты малюнак кальнуў Нявадаву душу мацней, як выгляд нежывога чалавека пад вішняком. Тут ужо было не чалавечае ўладанне, тут ужо няма чаго рабіць чалавеку. Апанаваны бадай што містычным жахам, Нявада ўбег у хату. Дзеля гэтага ён адарваў замок ад прабоя. Замок быў зусім немудрашчы і пагнуты. А сапраўдным замком, добрым, была замкнута брамка з сярэдзіны, з двара. Брама ж была забіта цвікамі. Усё было зроблена сталым парадкам і па-гаспадарску, і гэта ўвяло Няваду ў раўнавагу: значыцца, яны пакінулі дом у добрым одуме, могучы агледзецца. У гэтым ён і цяпер быў упэўнен. А ці дабегла тады малая дадому? Напэўна, бо унь сярод двара валяецца жоўты чаравік з той пары, у якой яна тады ехала з ім. А як усё адбылося і ці разам усе яны? А чаму ж ім не быць разам? Дзіўная рэч, але ў часе гэтых сваіх меркаванняў ён нават і не падумаў, што гэта за мярцвяк і чаму ляжыць у яго ў двары. Можа ён за гэтыя дні, пакуль вёз дзяцей і назад дадому дабіраўся, нагледзеўся ўсяго і ўтупеў на ўражанні як мае быць, а можа, натуру меў такую, але цяпер ён разважаў сам з сабою і азіраў усе куткі, як бы развітваўся з імі. «О, яны сапраўды добра выйшлі адсюль: шафы пустыя і вешала пустое. Адзежу ўсю пабралі. Вось і куфар стаіць, пусценькі, як ёсць. Нават адчынены. І мае новыя боты забралі. Маладцы. Але ж куды яны выбраліся? Што ж, я ў гэтых старых чаравіках буду? Яшчэ калі я іх і дзе знайду?»

Ён быў упэўнен, што ў адчыненым куфры і прыскрынак пусты, але, пакідаючы, і (хто ведае), можа, назаўсёды, свой дом, ён адкінуў у прыскрынку вечка ўгару. Цэлы жмут панчох, як і заўсёды. Зялёныя рукавічкі. Ён адгроб з месца гэтую драбязу і бадай што не крыкнуў: «Дык яны ж у неспакоі пакідалі дом! Бо не пакінулі б яны тут усяго гэтага». Вялікае ўтрапенне ахапіла яго. Ён выграб з прыскрынка гадзіннікі, пярсцёнкі і крыж, з бразгатам спусціў усё гэта ў кішэні свайго пінжака пад плашчом і пакінуў дом. Як бы яго хто гнаў адгэтуль. «Божа мой, іх можа ўжо і жывых не быць». Зноў ён прайшоў паўз нежывога чалавека і выйшаў з сялібы праз дзірку. Нідзе не было ні душы. Сонца стаяла над захадам. Нявада абстукаў хат дзесяць, і ўсюды панавала ціхая пустэча. «Няма і дазнацца ў каго, дзе яны». Ён ішоў пустымі вуліцамі і нідзе не спаткаў ні душы. Рой мошак віўся перад яго тварам. Вялікая жудасць ад гэтай пустэчы ўладала ім. Няўжо ён дажыўся да поўнай адзіноты на сваю старасць? Пустое паселішча страшней за ноч над пустыняй. Ён пачаў выходзіць з мястэчка і на самым выхадзе ўбачыў выклееныя аб’явы. Адна была на вялікім лісце паперы, астатнія — на меншых. Усе яны ліпелі на сцяне самай крайняй хаты, малой і старой. Было падобна, што той, хто выклейваў аб’явы, баяўся ўвайсці глыбей у мястэчка і, абы-як прыткнуўшы да першай сцяны паперу, даў ходу з вулічнай пустэльні. Нявада пачаў чытаць аб’явы. Самая большая была аб тым, як павінна трымаць сябе насельніцтва ў занятых нямецкім войскам вобласцях, а значыцца, і ў тутэйшай акрузе, і дзе па акрузе ўстанаўляюцца камендатуры, воласці і паліцэйскім цэнтры. Пасля там гаварылася аб абавязку кожнага, хто не хоча быць расстраляным або павешаным, вывіжоўваць армейскіх камандзіраў, камісараў і камуністаў. Аб’ява, ці, праўдзівей сказаць, загад быў выдрукаваны густымі літарамі, а ўнізе чорнымі літарамі стаяла: «Акруговы камісар цывільнай нямецкай улады Густаў Шрэдэр». А ўпоперак цераз увесь загад сінім алавіком размахнулася рэзалюцыя: «Пацалуй сабаку ў сківіцу». Побач гэтай была другая, меншая аб’ява. Валасны бургомістр загадваў усім сумлічанам вярнуцца ў мястэчка і ўзяцца кожнаму за сваю работу, а калі гэтага не будзе, то…

Нявада не паспеў дачытаць да канца. Страшны смутак здушыў яму душу. Тады страшны злодзей украў у яго Волеччына маленства. І вось цяпер прыйшоў час развітацца з усім тым, што, як трава на руінах, вырасла на ўтаймаваным болю. Нічога ўжо няма больш у яго. Ён адзін. Адарваўшыся ад нямецкай паперыны, ён паклыбаў назад у вуліцу і завярнуў у двор чацвёртай хаты. Гэта была яго старая хата. Ужо многа год яна пуставала з забітымі дошкамі вокнамі, але не дзвярыма: тут стаялі кросны, і час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Ключа ад дзвярэй у яго не было. Гэта быў вялікі ключ. Праз дзірку, пракручаную ў вушаку, ён пасоўваў засаўку з сярэдзіны. Ён ададраў дошкі ад куткавога акна ў двары, улез праз акно ў хату і адчыніў сенцы. Паліцы на сценах, жорны ў кутку, старасвецкая засаўка пры вушаку, лескі на гару, вешала ўздоўж сцяны, шчылістыя дзверы ў клець і акенца без шкла, прапілованае ў адным бервяне, — усё захавалася ў гэтых сенцах, як было дваццаць год таму, і нават больш, тады, калі яго Волечка была малая і адна жыла тут, калі ён быў на вайне. Больш таго. Усё гэта было тут і тады, калі ён сам быў зусім малады. Ён і сваё вяселле гуляў у гэтай хаце. Божа мой, як пражылося гэтулькі часу! І заўважыць цяжка. Успаміны апанавалі яго. Ён зачыніў сенцы, увайшоў у хату і прылёг на голы палок. Зусім вечарэла. Ён усё ляжаў і думаў. І ўяўлялася яму, што гэта ён павінен зноў пачаць сваё жыццё спачатку. Але ж не! Тады гэтая хата была новая, а цяпер унь жа трухліна сыплецца са сцяны! І Волечка ўжо старэць пачала, і малая Лізавета, Ліза, стаіць перад сваім юнацтвам, усё ж гэта ўжо заняло навекі сваё месца, і ёсць, і існуе, і знікнуць не можа. І калі ўсяго гэтага няма, дык, значыцца, страшны злодзей зноў з’явіўся і адрывае ад душы жывасілам усё, чым жыве яна. Зноў пустошаць душу! Забіваюць дых! Абкрадаюць! Жывяцца чужой душой і жыццём яе! Нявада прахапіўся і прайшоўся па хаце. Стаяла ранняя ноч. Месяц свяціў праз адбітае акно. І ў палавіне хаты даволі відно было. Цішыню, якая стаяла на мястэчку, цяжка было вытрымаць чалавеку. Але горш за цішыню была адзінота. Гэта была магільная адзінота, але чалавек аставаўся жывы. Нявада рашуча пайшоў да парога, каб зусім пакінуць не толькі хату, але і Сумлічы. Як толькі ён спусціўся з трох каменняў, якія на месцы ганка ляжалі пад парогам, ён убачыў, што Волька ўвайшла з вуліцы ў двор і ўбачыла і пазнала яго. Яна пайшла проста да яго. І ў гэты момант скончылася яго адзінота. З якой радасцю ён цяпер падначаліўся Вольцы, такой, якую ён бадай што і не ведаў. Бачачы гэтую жанчыну, ён адчуваў, як знікае з яго душы смутак па Волечцы і па яе двайніку — цяперашняй Лізе.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 150 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название