Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Чорный Кузьма-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 347
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Чорный Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

І ўяўлялася зямля і людзі на ёй. І ўсё хацелася пайсці па зямлі, ахваціць яе сабою і сказаць кожнаму: вось я бачу, чую, адчуваю цябе. І пачынаю адчуваць у цябе тое, чаго ты і сам можа не адчуваў...

А нашто гэта?

То гэта ты думкі можаш растлумачыць, а пачуцці хіба заўсёды можаш?..

Тады выйшаў Віктар Зеніч на вячэрнюю вуліцу.

IV

- Справа вось у чым, - чуўся недзе недалёка задуменны голас, - аб цвік чуць вуха не разарваў.

- Як жа ты? - пытаў другі, як бы трохі з некім расчараваннем, голас.

- У плоце, значыцца, цвік, а я каля самага плота іду.

- То чаго ты лезеш на плот?

- А чорт жа яго ўсё ўгледзіць.

«Прайшлі людзі», - падумаў Віктар Зеніч і пайшоў далей.

Ясна свяціўся ў канцы вуліцы клуб. Клаліся на зямлю палосы свету з вялікіх акон, чуліся адтуль галасы гаворак, нехта смяяўся, нехта нешта гаварыў, адзін усім. Звінелі нядобра ўстаўленым шклом дзверы; Віктар Зеніч ведаў гэты іх дакучлівы звон і зачыніў іх за сабою паволі.

У сярэдзіне весела свяціла электрычнасць, за вялікім сталом, узлёгшы адзін на аднаго, нешта разглядалі, чутно было, як шуміць папера газеты ці можа вялікай кнігі. Каля процілеглай сцяны сядзелі пагрузчыкі вагонаў, стараватыя мужчыны ў сваіх доўгіх брызентавых сарочках да кален, не пераадзяючыся прыйшлі яны сюды. А пры дзвярах нехта, з вялікімі валасамі і ў чорным фрэнчы, іграў на раялі вельмі ж вясёлы матыў, і здавалася, што гэта ад гэтых зыкаў і лёгкі змрок дрыжыць, што прытаіўся каля дзвярэй, дзе менш было свету. Пасярэдзіне ж у сваім кароткім кажушку стаяў сталяр Арсень Грабіч, трымаючыся ў бокі, і ўсё рваўся, каб выбіць нагамі нейкі танец.

- Няможна тут гэтым займацца, тут табе не піўная, - чуўся голас.

- Братка, - угаварваў яго сталяр з вясёлым смехам, - ты адно паглядзі, што за танец, для цябе ж гэта я і скакаць сабраўся.

У яго не было жадання скакаць, але яму хацелася спрачацца, і ён рашуча адставіў нагу, як бы пачынаючы танец.

- Слухай, пакінь!

- То калі гэтак, дык скажы музыканту, каб не граў гэтага нумару, а то я ўстаяць не магу. Няхай, калі гэтак, грае разлуку жыцця, тады я скакаць не буду, а то ён барабаніць, каб трохі, дык лявоніху, а гэты скакаць забараняе, хоча, каб жывы чалавек на месцы ўстаяў. Ды ты тут нежывога паднімеш, не то што!.. Пара-а-адкі...

Сталяр весела адышоў да пагрузчыкаў і сеў. А ў клуб ішлі ўсё больш людзі. Хутка ўжо каля раяля сабралася грамада новых людзей, і хор пачаў некую рэпетыцыю. Той валасаты чалавек, што граў, цяпер стаяў, застыўшы перад сваімі, і ўсе змоўклі, як бы чакаючы чаго важнага. Валасаты чалавек раптам чуць шавяльнуў рукою.

За Дуна-а-аем... -

пачалі гаварыць галасы.

Там жыве мая матачка... -

далей сказалі і, як усякія зыкі, жылі і варушылі пачуцці і думкі.

Ішлі цераз клуб з суседняга пакоя з некага сходу людзі ды прыпыняліся слухаць. І ва ўсіх іх было, можа і несвядомае, адчуванне, што на свеце многа вялікага, вельмі патрэбнага, часамі нявыяўленага, а як чуеш яго ці бачыш - адчуваеш вялікасць і хараство жыцця, глыбіню яго, што і ў радасці, і ў пакутах.

- Хадзем, сусед, - тузануў за руку Віктара Зеніча сталяр, - вельмі ж я сягоння натузаўся за дзень у майстэрні, дык спаць пара ісці, можа жонка ўжо слёзы выплакала, калі больш там якіх прычын не знайшлося.

Віктар Зеніч выйшаў з сталяром, пакінуўшы з сабою напружаны настрой публікі ў клубе.

- То чаго гэта ваша жонка кожны дзень плача? - запытаў ён у сталяра, адчуваючы да яго нешта блізкае.

Хацелася ляпнуць яму па плячы ды загаварыць аб чым-небудзь блізкім, вядомым ім абодвум.

- Чаго плача? А чаму б ёй не паплакаць, калі ёй гэтак хочацца. От плача, ну і няхай плача сабе паволі. Ёй у гэтых слязах асалода, дык от і добра, што хоць ёсць ёй чым пацешыцца... Вунь там, за вашай сцяной, таксама дзяўчына плача, дык у тае асалоды ў гэтым няма, а пакута. Вось яе шкода.

«Вось жыццё, - ужо спакойна плылі думкі, - плыве і шуміць па зямлі. Чуцён і відзён на вуліцы і ўсюды сталяр з сваёю вечнай вясёласцю. І ўсё здаецца ружовым, слаўным, а за сцяною, у нары, тое самае - цёмным».

І хацелася выявіць перад усім тым, што ёсць, што вось адчуваецца яно, гэтае жыццё, адно ўмірае, другое расце, а зямля, што трымае ўсё на сабе, імчыцца пад сонцам...

Зноў было ціха і змрочна ў пакоі, зноў чуць відна была вуліца, а за ёю шырокі пляц з цёмнымі ўжо абрысамі дрэў. Ужо не грала музыка, і рэдкія зыкі дзерава недзе за акном не парушалі цішы. Ужо плыла ноч, ахватвала зямлю чарнатою, звала ў сябе яе. Застылі ў нерухомасці дрэвы напроці акна, і здавалася, што там вельмі ж прытульна і добра. Ужо чуліся здалёк з электрычнае станцыі шырокія зыкі паравіка, ды яшчэ некі стук, дробны і тупы, імчаўся аднекуль. Але не парушалі гэтыя зыкі цішы і не мяшалі думкам. А яны плылі ўсё і плылі. Плылі, як шырокая рэчка ў ціхія дні - бо быў дзень тады без буры ў душы. Плысці яны будуць так аж да самай гэтай буры, пакуль не давядзецца ім зрабіцца вострымі...

І толькі як пачаў узнімацца вецер, парушыў ён цішыню. Плыў ён недзе з далёкіх, неабсяжных далей зямлі і веяў дзікаю воляй. Пачынаў блытацца за вугламі камяніц. Пры цьмяным свеце ліхтароў відно было, як музыканты на бульвары пачалі настаўляць каўняры. І можа гэта ад таго, што ўсё пачало варушыцца, зноў захацелася Віктару Зенічу ісці на вуліцу ці куды-небудзь іначай, абы ісці. Цягнула да музыкантаў, туды, дзе пабольш людзей і зыкаў.

І зусім ужо прайшоў ціхі настрой. Была ўжо вясёласць ад можа і несвядомага пачуцця, што вось ты сярод людзей, а вакол цябе імчыцца жыццё. Што многа будзе чаго бачыцца і чуцца на зямлі, многа будзе дзён пражыта і гэтакіх вечароў, многа будзе зроблена нечага вялікага, што заўсёды, да канца жыцця, стаіць перад табою, і ніколі не зробіцца так, каб быў яму ўжо абсалютны канец...

Вецер плыве, і музыка грае. Яскрава гараць агні над горадам. Плывуць з ветрам з поля ціхія песні, ходзяць над зямлёй хмары, і імкнецца жыццё на зямлі. Гавораць людзі, носяць радасць і смутак, смяюцца і плачуць. Б'ецца з пустаты глыбіня, з-пад смутку - радасць.

Жыццё ты маё шырокае без краёў, глыбіня мая бяздонная!..

Віктар Зеніч уздзеў паліто, наставіў каўнер і выйшаў на вуліцу. Ліхтары слаба разганялі змрок, нёс вецер аднекуль лісты і шумеў і шумеў. Нехта ішоў па тратуары, ківаючыся ў бакі - можа з піўной хто да дому дабіраўся. У кватэры Баляслава Гельца было цёмна і ціха. Мусіць, пайшла некуды Антаніна або сядзіць адна, лёгшы галавою на сваё піяніна. Вокны сталяра свяціліся. Чуцён быў ужо бесклапотны рогат сытай сталярыхі, адкінуўшай на ноч усе свае трагізмы. Недзе плакалі дзеці, на бульвары нехта смяяўся, ішоў з лапаткаю з магілак стораж і даў «добры вечар» Віктару Зенічу. А пасля некуды памчаўся аўтамабіль, і зноў чуваць сталі радасныя песні з клуба. І колькі было тут і пустаты, і глыбіні на гэтым маленькім кавалку зямлі!

Віктар Зеніч паволі пайшоў у бок бульвара. Там пад высокім ліхтаром стаяў высокі капельмайстар і ўсё махаў рукамі, забыўшы ўсё, апрача зыкаў. А зыкі вялікія разбягаліся па свеце.

Віктар Зеніч зайшоў далёка ў забульварныя вуліцы, там ужо чутны былі крыкі паравікоў, шум нейкіх машын, што мяшаўся з прарэзлівым ужо свістам асенняга ветру. Гэтая шырокая сімфонія гучала то моцна, то зусім ціха.

І як ападала яна нізка, мацней беглі ў свет вялікія зыкі. І гаварылі яны аб вялікасці, аб радасці і смутку, аб бязмернай глыбіні жыцця.

1925

Буланы

I

Зямля, зямля! Прасторы ў вятрах - чорныя, з вясёлым зяленівам расцвету...

Бярозы і хвоі ў вольную восень... Думаюць думу дарогі, гоняць ваду ціхія рэчкі... І ў цішыні буры, і ў бурах - цішыня...

Хмурна думаць пачало неба, і тады ж зямля весялілася ветрам. Пад дзень пабялела зямля, а днём заснуў пад хвоямі вецер, і заплакала восень снегавымі слязамі. Падала вострая музыка капель і, як сплыў снег, заглядзелася мокрая зямля ў тонкае неба, і ў саду ўсміхнуліся апошнія лісты голае ліпы.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название