Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Чорный Кузьма-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 347
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Чорный Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Мільганула на момант думка, што гэта за сцяной грае сястра Баляслава Гельца, што кожны дзень з тоненькім партфелем ходзіць некуды служыць. Завуць яе Антаніна; яна высокая, з белым тварам, заўсёды маўклівая і адзінокая. Жывуць яны ўтраіх - брат, яна і старая матка; жывуць з гэтага дома, дзе жыве ён - Віктар Зеніч, ды яшчэ з таго, што брат недзе служыць. Некалькі разоў на дзень і вельмі доўга кожны вечар Антаніна грае на піяніна нешта, чаму Віктар Зеніч назвы не ведае і многа не разумее, але ёсць часткі, асобныя, гэтай музыкі, якія як бы тое самае, што ў жыцці адчувалася і будзе адчувацца.

Яна вечна сумная, гэтая дзяўчына, увайшла ў сябе і ўжо, далёкая ад людзей, жыве толькі, мусіць, аднымі гэтымі зыкамі.

Віктар Зеніч ведае з гаворак, што некалі гэтыя людзі жылі думкамі, цяпер засталіся ў іх, і вельмі ж у гэтай дзяўчыны, адны пачуцці такія, якія здольны лавіць у жыцці толькі журбу ды смутак. І апрача гэтага, у іх застаўся ад мінулых часоў, з вялікага багацця, вось адзін толькі гэты дом, а ў яе піяніна - асалода цёмных для яе дзён...

Музыка сціхла, а пасля зноў з'явілася. Яна выявіла скаргу чалавека, які заставіў гэтыя зыкі бегчы ў свет. Скаргу на тое, што не бачыць ён у свеце таго, чаго бачаць у той жа час другія, і што мінулае не варочаецца. Жыць жа гэтым мінулым, калі яно толькі мінулае, - цяжка. Зыкі перайшлі пасля ў глыбокую журбу. Яна адчувалася, што глыбокая, але не была зусім ясна зразумелаю.

Зыкі не парушалі цішы - былі яны, была і яна.

Віктар Зеніч сядзеў усё нерухома. Ужо не было адпачынку, а ўзнімалася вялікая работа істоты. Думкі нарыхтаваліся нешта выкінуць наверх, што самі захавалі недзе ў глыбіні, ды яшчэ ўсё нечага чакалі.

І гэта, мусіць, запатрабавалі настроі адзінокай дзяўчыны, бо раптам музыка перайшла ў ціхі плач, на момант як бы заціхла, а пасля выбухнула вялікім ліўнем - мусіць, не мог саўладаць з драмаўшымі дагэтуль зыкамі чалавек.

І тады ўжо думкі ў чалавека, што ціха сядзеў у цёмным пакоі за сталом, вызвалі смерць брата ад сухот. Ляжаў ён у больніцы і вельмі ж баяўся ўміраць, а як падышла гэтая хвіліна, нікім і ніколі не выказаная, было ў яго вачах, побач з нейкаю ціхаю просьбаю, і нешта такое, што хлынула раптам у тых зыках, некі вялікі бунт, можа проці таго, што радзіўся ён некалі на свет.

Віктар Зеніч мацней прыціснуўся да стала і стаў глыбей думаць.

Слаліся зыкі, і ляжаў вечар. Непакойна ўяўлялася зямля і людзі. Зямля - для людзей вялікая, ды ад людзей цесная. А людзі, не могучы цаніць ні цеснаты, ні шырыні, робяць жыццё сваё цесным. Вось адчувала нядаўна вялікія трагізмы сталярова жонка за сцяною і глыбакадумна і ўпэўнена лічыла, што жыццё для яе пакута, а бачыла ўсяго на адзін крок перад сабою. Вось дзяўчына за другою сцяною можа і ніяк не лічыць і лічыць нічым не хоча свайго, ці наогул, жыцця, ды само неяк адчуваецца яно - цёмнаю пустатою ляжыць яно перад ёю. А вось сам сталяр, вечна вясёлы і жартаўлівы, недзе ў майстэрні робіць ён днём, пад вечар прыходзіць дадому. Ад скептычных адносін да жончыных трагізмаў заўсёды нявіннымі, па-дзіцячаму простымі жартамі цвяліцца з ёю, а пасля вясёлы ідзе на цэлы вечар у клуб. Выступае з прамовамі, з вострымі словамі... А вось збоку стаіць Юзікаў Юзік, маленькі хлапчына, што ўжо пачаў праходзіць з вялікае ахвоты, употай ад бацькі, жыццёвую школу. І ён вясёлы.

А пасля зноў уваччу брат з неабдымным імкненнем жыць.

І раптам прапалі думкі, бо зыкі ўжо выявілі надзвычайную сілу. Яны нешта новае, ніколі не бачанае вызвалі ў пачуццях. Як бы паднялася нейкая ясната, і там загаварыла нязлічанасць маленькіх капель вады, яны зліліся ў надзвычайна дробныя пералівы і ўсё расказвалі аб нечым свету, а іх вялікую гаворку гулка і часта пакрывалі густыя зыкі вялікіх хваляў вады. Хвалі набягалі адна за адной і сцвярджалі глыбіню, што была ў галасах. Бо гэта было мора шырыні, глыбіні і тонкасці над зямлёй.

Тады ўжо не пачуў Віктар Зеніч, як сціхла музыка. Яна абарвалася зразу, раптоўна скончыліся зыкі, перайшлі ў цішыню і ўжо больш не ўзнімаліся; мусіць, або надзвычайна здаволілі яны за сцяной дзяўчыну, або з такой самай сілай вызвалі нездавальненне. І ці тое, ці другое, але было вялікае.

III

На вуліцы пачулася вясёлая песня. Яна вывела Віктара Зеніча з задумёнасці. Ён ціха падняўся і праз акно глянуў у ясны змрок вуліцы. Нічога там не было відно. Ціха стаялі будынкі, платы і дрэвы, і зусім ужо губіў сваю ружовасць захад.

Свяціліся ўжо вокны чалавечых прытулаў, і самае бліжэйшае акно напроці, у кватэры шаўца Адрыяна Раманчука, застаўлена было збанкамі, бутэлькамі, завалена капыламі, шчоткамі і яшчэ нечым іншым, што вельмі тонкімі абрысамі вызначалася на асвечаных шыбах. І здавалася, што гэта шавец Адрыян жыве сягоння ў сваёй кватэры да часу і загэтым накідаў так усяго на акно. Але як і запамятае Віктар Зеніч, заўсёды так у яго на гэтым акне. А калі часам даводзіцца быць па справе ў яго кватэры, дык і там усё гэтак. І, мусіць, у душы яго так: усё, што пападае туды з шырыні свету, кладзецца абы-як, як бы да часу, а пасля непрыметна знікае...

Ляскаталі недзе калёсы на вуліцы, за парканам, ды моцна брахалі сабакі... Раптам вясёлая песня загучала мацней і выйшла на адкрытае месца калона людзей. Ішлі камсамольцы з нязжытай вясёласцю жыццяздольнасці. А пасля, як за вуглом суседняй вуліцы нячутна стала іхняя песня, абазваўся гул бубённы, і пад гэты гул з важнасцю прамаршыравалі два атрады піянераў. А ззаду за імі беглі яшчэ «штацкія» хлапчукі пад кіраўніцтвам Юзіка Юзікава - гэтыя яшчэ чакалі больш сталага ўзросту, каб маршыраваць у ногу пад бубённы гул.

Юзік са сваім «штацкім» атрадам правёў сапраўдны атрад да суседняе вуліцы і скамандаваў назад. «Штацкі» атрад нястройна, але весела павярнуўся і пайшоў назад, а Юзік, не маючы сапраўднага бубна, ішоў паперадзе ды бубніў у бубен «штацкі» - трымаў леваю рукою аблубіцу* з старога рэшата і з усіх сіл лупіў па ёй меднаю качалкай з мажджыру* *, якую ціхом сцягнуў ад мацеры.

* Аблубіцца - абадок.

* * Мажджыр - жалезны таўкач.

Насустрач яму папалася рота вайсковых, яны паволі ішлі, і запявала, радасны ад свае песні, запяваў:

Пайшла Манька, эх, ды ў лес,

А ёй жук пад хустку ўлез...

І здаровыя галасы, гуллівыя ад жартаўлівае песні, якую заўсёды спявалі ў час вясёлага настрою, калі спацыравалі па канцавых вуліцах горада, хваталі прыпеў:

Эх, Манюша, гых, Манюша

Разгулялася -

Цэлы дзень бесперастанку

Цалавалася!..

Словы мала разбіраліся ў звычных галасах, але матыў яе і выконванне гаварылі аб сіле, якую неабходна трэба было выліць у песні.

«Штацкі» атрад Юзіка рассыпаўся, а пасля, як вайсковыя схаваліся за вуглом, ён зноў яго сабраў, падаў нейкую каманду, і атрад рушыў.

Пасля Манька а яй лес,

А ёй зук панцоху ўлез... -

зацягнуў Юзік, з вялікай важнасцю аглядаючыся па баках.

І атрад яго грануў прыпеў.

А самы задні, што без шапкі, якую прамяняў на яблыкі, ведаючы, што на зіму бацька маецца другую купіць, нёс вольную цяпер аблубіцу ды ўсё ўпэўніваў усякага, хто пападаўся на дарозе:

- От, братка, наярваем!

А той «братка», часамі сівы дзед, адыходзіў убок ды з любасцю глядзеў на дзяцей.

Хутка і Юзік згінуў з сваім атрадам, і на зялёна-цёмнай плошчы нікога не засталося, бо месца гэтае падыходзіла да канца горада... Пуста было, і толькі там, дзе плошча пераходзіла паступова ў бульвар, збіраліся вайсковыя музыканты. Іх постаці варушыліся на палінялым фоне лёгкага змроку, і ясна відна была знаёмая Віктару Зенічу высокая постаць капельмайстра.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название