-->

Дэжа вю: перавыбранае

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дэжа вю: перавыбранае, Хадановіч Андрэй-- . Жанр: Поэзия. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дэжа вю: перавыбранае
Название: Дэжа вю: перавыбранае
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 249
Читать онлайн

Дэжа вю: перавыбранае читать книгу онлайн

Дэжа вю: перавыбранае - читать бесплатно онлайн , автор Хадановіч Андрэй

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 23 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Фантомныя радасьці
Улетку асьцярожна абыходзіць месца, на якім пасьлізнуўся й падвярнуў
нагу ў лютым.
Баяцца сустрэчы з родным дзядзькам, зубным доктарам, хоць ён даўно
ўжо на пэнсіі.
Шкадаваць, што бібліятэка пераехала й больш не насупраць твайго
факультэту, хоць твой факультэт сам пераехаў і даўно ўжо ў будынку
партыйнай школы.
Ніколі не сьпяваць улюбёнай песьні з кінафільму, пасьля якога ты атрымаў
па пысе ў ваенным гарадку ў мікрараёне Ўручча.
Згадваць код перад тэлефонным нумарам, каб пазваніць у кватэру, дзе яна
даўно не жыве, а каторы ўжо год жыве разам з табой.
Фантомныя радасьці. Настае момант, калі ад іх ужо не ўцячэш.
Калі ты спазьняесься на электрычку, якую сёньня адмянілі, і ты гэта
ведаеш, але ўсё адно сьпяшаесься, рызыкуючы пасьлізнуцца й падвярнуць
нагу.
Калі ты загаворваеш зубы бібліятэкарцы, што кажа, быццам ты пяць год не
вяртаеш кніжку, якую ты ніколі ня браў, і паказвае запоўнены тваёй рукой
фармуляр.
Калі, едучы на мэтро ў бок мікрараёну Ўручча, ты спрабуеш прабіць на
кампостэры для ільготных талёнаў плястыкавы жэтон і разумееш, што
незваротна вырас.
Калі ты хаваесься ў старой будцы тэлефона-аўтамата і звоніш адтуль па
мабільніку.
Звоніш ёй.
Па ейным мабільніку.
Плакалі, знаем!
Хлопчык трох гадоў
крочыць побач з маці,
а потым як зваліцца,
як трахнецца аб асфальт!
Каленка разьбітая ў кроў,
але ня плача,
трохгадовыя мужчыны ня плачуць,
падымаецца, атрасаецца
і незалежным тонам прамаўляе:
“Ледзь ня ўпаў!”
Хлопчык чатырох гадоў
ляжыць на апэрацыйным стале
і вось-вось заплача,
бо які ён ужо мужчына,
калі цёця доктар корпаецца
чымсьці жалезным яму ў пісі,
дзякуй, хоць бацькоў не пусьцілі.
Хлопчык пяці гадоў
дачакаўся смачнай перадачы
у свой загарадны тубэркулёзны санаторый,
і на радасьцях зьеў яе ўсю,
вось толькі памыліўся шафаю,
а потым дзяўчынка нешта шукала ў ёй,
нічога не знайшла й заплакала,
і хлопчык зь ёй за кампанію,
бо хрэн зь імі, з апэльсінамі,
у санаторыі карантын
і бацькоў зноў не пусьцілі,
вунь яны там, за акном,
махаюць яму рукамі,
покуль ён жарэ чужую перадачу...
Бацька трохмесячнай дачкі
па дарозе ў лазэрную клініку
падслухоўвае размову.
Хлопчык трох гадоў
крочыць побач з маці.
“Мама, а ведаеш, ты таксама памрэш!”
“Што ты такое вярзеш?!
Ты што, хочаш, каб твая мама памерла?”
“Не, я не хачу. Я проста нагадваю”.
Госпадзе,
хай доктарка з лазэрнай лінзаю не памыліцца,
беражы ў дарозе ўсіх Тваіх разьдзяўбаеў,
усіх сьляпых
і тых, каму сёньня закапалі вочы.

З кнігі “Несымэтрычныя сны” (2010)

АБМЕНЬНІК
Я прыходжу ў “абмен валюты”:
памяняць на верасень люты,
памяняць на грошы гады,
каб – нябедны і малады,
каб яшчэ раз пабыць дзіцёнкам,
абмяняцца з табой пярсьцёнкам,
каб жадалі каханьня ў тосьце,
каб – жывыя ўсе нашы госьці…
Па якім мяняеце курсе?
Толькі дзеўчына зноў ня ў курсе.
РАЗМОВА З РЭХАМ
– Хто скажа табе, калі ты не зашпіліш прарэха?
– …рэха.
– І толькі яно, бо людзям усё роўна настолькі?
– …толькі.
– Хто будзе маніць, хто падставіць цябе неўспадзеўкі?
– …дзеўкі.
– Ёй будзе няёмка, як схлусіць табе незнаёмка?
–…ёмка.
– І хто яны ўсе, у якіх ты ня знойдзеш спагады?
– …гады.
– Што кажуць табе, зь іх грашыма, з басэйнам і з пляжам?
– …спляжым.
– І хто ты для іх, што ні бэ ў тваёй мове, ні мэ, бля?
– …мэбля.
– Куды яны шлюць цябе, зь беднай тваёй апранахай?
– …
СЬВЯТА ПАЭЗІІ
(Па матывах Андрэя Радыёнава)
Вечарына паэзіі, на жаль, пераносіцца –
аўтар учора палучыў у пераносіцу.
Аўтар хацеў быць ня горшым за Ясеніна,
і вось вечарына паэзіі адменена.
Аўтар чытаў свае вершы прастытуткам.
На трэцім радку яго назвалі ублюдкам.
Маўчаньне – золата, слова – срэбра.
Аўтар адказаў. Яму далі па рэбрах.
Аўтар хадзіў у выкшталцоных лірыках,
пакуль пагодным вечарам ня трапілі па нырках.
Аматар Бадлера, перакладчык Паўнда
не пратрымаўся да канца першага раўнду.
На чужыя мазгі не шкадуючы пудры,
ён нешта пра каханьне выпісваў на кампутары,
трымаўся за мышку на зайздрасьць мікі-маўсу,
але ў канктрэтнай бойцы трох хвілін не пратрымаўся.
Аўтару заехалі шыкоўнаю буцай.
Вечарыны паэзіі, на жаль, не адбудзецца.
Упаў на зямлю, як пад сярпом тваім калосьсе.
Вечарыны не адбудзецца. Сьвята адбылося.
ПЭ. ЭС.
У ноч, калі лебедзю ў сквэры скруцілі шыю,
а дзеўчына зноў засталася без парасона,
я цягаўся па Менску, зьбіраючы словы чужыя,
і каля Батанічнага саду з адной сустрэўся пэрсонай.
Ён працягнуў мне ў плястыкавай бутэльцы “джын-тонік”, паглядзеў так, нібы запрашаў у рэлігійную сэкту,
і прадставіўся як выдавец белліту й крыху садоўнік,
анёл-садоўнік гэтага вось праспэкту.
І я слухаў яго, фільтруючы словы і кантралюючы рухі, покуль ён разбаўляў свой “джын-тонік” гарэлкаю проста з рыльца.
І матылькі начныя сядалі яму на рукі,
і ён дыхаў цёплым паветрам на іхныя крылцы.
Мы пайшлі да дзіцячай чыгункі – калі яшчэ гэты ранак!
Другая пляшка “джын-тоніку” для падтрыманьня гаворкі.
– Дарэчы, як цябе зваць? Мяне Франак.
Да ну цябе, малец, у сраку! Сам ты Георгій!
На будынку бібліятэкі агеньчыкі танчылі полечку.
На стаянцы таксі цалаваліся закаханыя парачкі.
Ён сказаў мне, што ён ганаровы жыхар Наваполацку,
і выцягнуў з торбы падпольных кніжак два пачкі.
Драўляны дзядок ганяў мухабойкай кабету-інсэкту
на радасьць дзядам і бабулям у маргінальнай крытыцы…
А я глядзеў, як аднафамілец прахезанага праспэкту
піў і дыхаў начным матылькам на халодныя крылцы.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 23 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название