-->

Чалавек з брыльянтавым сэрцам

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Чалавек з брыльянтавым сэрцам, Дайнеко Леонид М.-- . Жанр: Научная фантастика. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Название: Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 276
Читать онлайн

Чалавек з брыльянтавым сэрцам читать книгу онлайн

Чалавек з брыльянтавым сэрцам - читать бесплатно онлайн , автор Дайнеко Леонид М.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 71 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

I раптам яго, як мушкецёрская шпага, пранiзала здагадка: "Пэўна ж, гэта хiтрыкi Вялiкага Жаху! Ледзь не ўпаў на галаву балкон, а зараз Жах, прыкiнуўшыся лагодным i рахманым, нашэптвае, каб я назаўсёды застаўся пчалой".

Адразу паспакайнела на сэрцы. Калi даведваешся, што наперадзе падпiльноўвае круты паварот, няцяжка прытармазiць аўтамабiль. Гай Дубровiч канчаткова супакоiўся, пачуўшы ў навушнiках гермашлема бадзёрую каманду аднаго з асiстэнтаў доктара Метэора: "Пчала нумар сорак чатыры! Спадар Гай Дубровiч! Праз пяць хвiлiн выходзiм на плюсавое пераўтварэнне! Пчала нумар сорак чатыры!"

"Выходзiць на плюсавое пераўтварэнне" азначала адно - зноў станавiцца чалавекам. Гэта вельмi ўсцешыла Дубровiча. З цёплай радасцю ён падумаў, што ажно сорак чатыры чалавекi (пэўна ж, болып!), пераўтварыўшыся ў пчол, лёталi сёння над кветкамi.

III

На верталётнай стаянцы, якая знаходзiлася на даху Дома Пераўтварэнняў, Гай Дубровiч, вельмi здзiвiўшыся, убачыў свайго пятнаццацiгадовага сына Клёна. Адразу нават падумаў, што памылiўся. Цi нямала такiх падлеткаў, даўгалыгiх, з нагала пастрыжанымi галовамi? Яркiмi фарбамi малююць яны там, дзе ў iхнiх прапрадзедаў матлялiся чубы i грывы, кветкi, зоркi, астранамiчныя знакi. Гэты таксама размаляваны. Дубровiч, слiзгануўшы па яму позiркам, падаўся да свайго верталёта. Ззаду пачулася:

- Тата, вазьмi мяне з сабой.

- Што ты тут робiш, Клён? - рэзка азiрнуўся, выдыхнуў з раздражненнем Гай.

- Чакаю цябе, каб разам ляцець на Чорны Хутар.

Сын падышоў да бацькi, пацёрся яму галавой аб грудзi. Сантыметры на тры, калi не болей, быў ён ужо вышэй за Гая. Дзiўна было глядзець на гэтае стравусянё, тонкае, худое, вузкаплечае, ключыцы выпiраюцца, нiбы кiёчкi. Дзiўна было не ў люстэрку i не ў спакойнай рачной вадзе бачыць свой твар, толькi зусiм юны, неагрубелы i нейкi, хоць была на iм самаўпэўненая бравада, бездапаможны. Гай адчуў, што вельмi любiць свайго адзiнага сына, любiць да паколвання ў грудзях, i, калi б узнiкла суровая неабходнасць, не вагаючыся, аддаў бы за яго жыццё. Але ён строга спытаў:

- Як ты тут апынуўся? Чаму ты не дома?

- Мяне на сваiм верталёце прывёз Навум Масейкiн, - адказаў Клён.

- Масейкiн? - Гай Дубровiч iранiчна ўсмiхнуўся. - Гэты ўсявед можа... Схапiць дзiця, пасадзiць у верталёт, прывалакчы дзiця ў Дом Пераўтварэнняў. Слухай, Клён, я абяцаў узяць цябе з сабой на Астэроiд. Памятаеш?

Сын кiўнуў галавой.

- Дык я не вазьму цябе. Зразумеў? Хiба ты не ведаў i твой Масейкiн хiба не ведаў, што да шаснаццацi год нiхто не мае права i нагой ступiць на парог Дома Пераўтварэнняў? У першым пункце вердыкта доктара Метэора сказана аб гэтым.

Сын пакутлiва пачырванеў.

- Вядома, я чытаў вердыкт доктара Метэора, - сказаў ён. - Але ж я высокi, тата, i мне ўсе ўжо даюць з выгляду шаснаццаць гадоў. Не думай, я ўсё разумею... Мне яшчэ зарана пераўтварацца. У мяне яшчэ не акрэпла воля.

Ён пазiраў проста ў вочы бацьку, пазiраў з адчайнай рашучасцю, i была ў сынавым паглядзе нечаканая ўпартасць ("Як ён узмужнеў!" - мiжволi падумаў Гай), прасветленасць i мудрасць, быццам пражыў ён уга колькi гадоў, быццам ён на той бок Сонца лётаў. Але ў размовах з дзецьмi, як заўсёды лiчыў Гай Дубровiч, неабходна праяўляць разумную цвёрдасць i нават суровасць, вядома, таксама разумную.

- Навошта ты прыляцеў? - рэзка спытаў ён.

- Мне мацi ўсё расказала. Хачу дапамагчы табе, калi прыйдзе Вялiкi Жах. У мяне моцнае бiяполе, падобнае на тваё. Разам мы пераможам на Чорным Хутары.

Што можна было адказаць на такiя словы? Гай паляпаў сына па плечуку, i яны селi ў верталёт. Зноў заквiтнела, пабегла ўнiзе ранiшняя бадзёрая зямля.

- Як ты адносiшся да Напалеона? - пацiкавiўся Клён.

Нiчога нечаканага ў сынавым пытаннi не было. Сын рыхтаваўся стаць гiсторыкам, хацеў пайсцi па бацькавых слядах. Вялiкая Эра Плюралiзму, як гэта нi падасца нечаканым, раз'яднала людзей (у тым лiку i людскiя пакаленнi) болыд знешне: у словах, паводзiнах, жэстах, воблiку. Духоўна ж людзi згуртавалiся, усвядомiўшы хуткацечнасць i непаўторнасць жыцця.

- Нармальна адношуся, - адказаў Гай, пазiраючы праз шкляную лабацiну кабiны на зялёныя чародкi бяроз. - Iмператар-рамантык. Гэта някепска гучыць. А ў гербе ягоным былi пчолы.

- Ён любiў мёд? - засмяяўся сын.

- Ён паважаў руплiвых людзей, даваў iм магчымасць поўнасцю раскрыцца. Я, дарэчы, апошнiм часам таксама думаю пра Напалеона - бачыш, нам з табой адно i тое ж стукаецца ў галаву.

Пры гэтых словах Клён паклаў сваю далонь на бацькаву.

- I мяне здзiвiла, - працягваў Гай, - падабенства жыццёвага лёсу Напалеона на лёсы - ведаеш каго? - Гiтлера i Сталiна.

- Дыктатары, - упэўнена сказаў сын.

- Я б не спяшаўся гаварыць такое. Прынамсi, Гiтлера з яго партыяй абраў народ, абраў у час дэмакратычных выбараў. А падабенства мiж iмi надзвычайнае, можна сказаць, ашаламляльнае. Усе трое - сыны невялiкiх (маецца на ўвазе колькасць) народаў, народаў - як мякчэй сказаць? гiстарычна непрэстыжных у тыя часы. Карсiканец, аўстрыец, грузiн. Усе трое прыйшлi да сваёй неабмежаванай улады, у свае метраполii-iмперыi з поўдня. I ўсе зрабiлiся вялiкадзяржаўцамi, шавiнiстамi, пачалi з пенаю на губах услаўляць Францыю, Германiю, Расею, адразу забыўшы пра тое гняздо, з якога вылецелi. Што гэта? Псiхоз улады? Перараджэнне генаў? Выпадак? Заканамернасць?

Гай Дубровiч, упэўнена ведучы верталёт, услых разважаў пра няпростыя, дужа сур'ёзныя рэчы i ведаў, што сын выдатна разумее кожнае слова, кожную ўспышку ягонай думкi. Вялiкая Эра Плюралiзму, няспынна шлiфуючы людскi iнтэлект, абуджала мозг да напружанай творчай працы ў вельмi юным узросце.

Прыляцелi на Чорны Хутар. Кожны грамадзянiн Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi меў уласны ўчастак зямлi, быў абавязаны мець яго. Шырока адзначаўся Дзень Антэя, калi юнакi i дзяўчаты, якiм споўнiлася шаснаццаць год, у прысутнасцi сваiх родзiчаў i сяброў станавiлiся на каленi i цалавалi зямлю, а потым, запалiўшы вечаровыя вогнiшчы, танцавалi наўкруг iх. У адпаведнасцi з гiстарычнай традыцыяй такiя зямельныя надзелы ў розных мясцiнах называлiся па-рознаму: вiла, ферма, ранча... Беларусы называлi iх, вядома ж, хутарамi. Хутаранскае цяпельца, над якiм кплiва насмiхалiся ганарыстыя дасцiпнiкi мiнулых стагоддзяў, шчаслiва дажыло да Вялiкай Эры Плюралiзму.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 71 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название