-->

Ферма (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Ферма (на белорусском языке), Оруэлл Джордж-- . Жанр: Научная фантастика. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Ферма (на белорусском языке)
Название: Ферма (на белорусском языке)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 211
Читать онлайн

Ферма (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Ферма (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Оруэлл Джордж

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ён не думае, сказаў ён, што яшчэ застаюцца нейкiя падазрэннi, але некаторыя змены ў штодзённым жыццi фермы былi праведзеныя з мэтай выклiкаць яшчэ больш даверу. Дагэтуль жывёлы на ферме мелi дурную звычку звяртацца адно да аднаго "Таварыш". Цяпер гэта будзе забаронена. Была таксама вельмi дзiўная звычка, паходжанне якой невядомае, праходзiць кожную нядзелю ранiцай мiма кныравага чэрапа, прыбiтага да слупа ў садзе. Гэта таксама будзе забаронена, а чэрап ужо спалены. Госцi маглi таксама бачыць зялёны сцяг на флагштоку. Тады яны, мабыць, заўважылi, што на iм ужо болей няма белага капыта i белага рога. Ад гэтага часу гэта будзе проста аднакаляровы зялёны сцяг.

У яго ёсць толькi адна заўвага, сказаў ён, да блiскучай i добрасуседскай прамовы мiстэра Пiлкiнгтана. Мiстэр Пiлкiнгтан увесь час згадваў назву "Ферма Жывёлаў". Вядома ж, ён не мог ведаць - бо ён, Напалеон, толькi цяпер першы раз пра гэта абвяшчае - што назва "Ферма Жывёлаў" ужо адмененая. Цяпер ферма мае называцца "Ферма Мэнар" - гэта была, на яго думку, дакладная i спрадвечная назва.

- Джэнтльмены, - сказаў на заканчэнне Напалеон, - я паўтару той самы тост, толькi ў крыху iншай форме. Напоўнiце да краёў вашыя кубкi. Джэнтльмены, вось мой тост: За росквiт Фермы Мэнар!

Зноў загучалi сардэчныя воплескi, i кубкi выпiлi да дна. Але жывёлам, што глядзелi на ўсё гэга з вулiцы, здалося, што адбылася нейкая дзiўная рэч. Нешта ў свiных тварах змянiлася. Канюшынка пераводзiла цьмяны позiрк з аднаго твару на другi. У некаторых было пяць падбароддзяў, у некаторых чатыры, у iншых тры. Але што ж такое змянiлася? Тады воплескi сцiхлi, застольнiкi зноў узялi ў рукi карты i працягвалi перапыненую гульню. Жывёлы моўчкi пайшлi прэч.

Але, не адышоўшы яшчэ на дваццаць ярдаў, яны раптам спынiлiся. У сядзiбе ўсчаўся крык. Яны кiнулiся назад i зноў зазiрнулi ў вокны. Там, там распачалася зацятая спрэчка - крыкi, удары кулаком аб стол, варожыя позiркi, гнеўныя апраўданнi. Прычынай спрэчкi, як вiдаць, было тое, што Напалеон i мiстэр Пiлкiнгтан адначасова згулялi вiновым тузом.

Дванаццаць галасоў абурана крычалi, i ўсе яны былi падобныя адзiн на аднаго. Цяпер ужо не было пытання, што здарылася са свiнымi тварамi. Жывёлы знадворку пераводзiлi позiрк з свiннi на чалавека, з чалавека на свiнню i зноў з свiннi на чалавека, але было ўжо немагчыма вызначыць, хто быў кiм.

Лiстапад 1943 - Люты 1944

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название