-->

Канвеер

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Канвеер, Латыголец Андрэй-- . Жанр: Киберпанк / Мистика / Научная фантастика / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Канвеер
Название: Канвеер
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 396
Читать онлайн

Канвеер читать книгу онлайн

Канвеер - читать бесплатно онлайн , автор Латыголец Андрэй

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Ён незадаволена ўстаў з крэсла, падышоў да дубовай тумбачкі, што стаяла каля ложка і дастаў адтуль аркуш. Імгненне ён праглядаў яго, а потым вярнуўся на месца. Яна заўважыла, як па яго прыгожай сківіцы напружана забегалі жаўлакі.

— Усё зразумела, — сказаў Элвіс. — Аўтобус, слізкая шаша, калгаснік-вадзіцель, рэзкі паварот і ўсіх усмятку. Але пачакай, дзіцяці трох гадоў у цяжкім стане дастаўлена ў рэанімацыю — усе астатнія, уключаючы цябе — мерцвякі.

Элвіс яшчэ раз уважліва праглядзеў напісанае.

— Ага, уверсе аркуша, каля твайго прозвішча стаіць пытальнік.

— Што гэта значыць?

— Што гэта значыць, што гэта значыць? — перадражніў яе Элвіс. — Гэта не ўваходзіць у мае абавязкі. Не ведаю. Чаму б табе не спытаць аб існаванні майго тлустага брата-двайніка ці аб выкраданні мяне НЛА, спытаць, прымаў я будызм ці не?..

У яе забалела галава.

“Усё ж калі моцна жадаеш сабе смерці, яна абавязкова цябе напаткае. Толькі робіцца не па сабе, калі разумееш, што ёсць працяг, а вось гэтага як раз і не хацелася. Цяпер наперадзе, хутчэй за ўсе, чакае суцэльная цемра, а гэты гатэль, як першы крок да яе”.

— …а пра маіх каханак, пра ўжыванне наркотыкаў, пра ружовы лімузін, пра жоўтыя чаравікі, — Элвіс захлынаўся ў сваіх пераліках.

— Хопіць, замоўкні! — не вытрымаўшы, спыніла яго дзяўчына. — Я паважаю цябе як выканаўца, ты класны і гэта праўда, я люблю рок-н-рол і рокабілі, фолк-рок, але не больш чым іншыя стылі, той жа панк-рок, інды, хардкор, гранж, ска, дзе былі свае своеасаблівыя і выдатныя музыкі, я ніколі не зацыклялася на адным спеваку. Чаму замест цябе да мяне не прыйшлі, скажам, Джоі Рамон, Ян Кёрціс, Джымі Хендрыкс, Курт Кабэйн урэшце?

Элвіс пакрыўджана схіліў галаву і ледзь чутна вымавіў:

— Значыць, у апошнія хвіліны свайго жыцця ты думала аб тым, што магло быць звязана з маёй асобай. Проста ўсім, хто захапляўся мною пры жыцці, прадстаўляецца мажлівасць пабачыць жывую легенду пасля смерці. Накшталт маральнай кампенсацыі.

— Кампенсацыі кажаш, нічога, добры ў вас тут прыём, — з’едліва вымавіла яна і паглядзела яму ў вочы. — Прабач, я не хацела цябе пакрыўдзіць, забудзем аб гэтым.

І яна паднялася з крэсла. Болей там заставацца было невыносна. Усе тыя навіны, пра якія ёй паведаміў Элвіс, былі даволі неспадзяванымі і таму збілі яе з панталыку. Ёй хацелася збегчы, схавацца ад усіх і застацца адной.

— Пачакай, няўжо цябе не цікавяць усе тыя таямніцы, якія ўзніклі пасля маёй смерці? — разгубіўся ён.

Дзяўчына прамаўчала. І без таго занадта шмат смерцяў адбылося за гэты дзень.

— Усё гэта… — але яна не пачула заканчэння сказу, зачыніўшы за сабой дзверы.

Адчуванне непрадказальнага, пачуццё тагасветнага і непераадольная напруга сціскалі яе скроні. Толькі цяпер яна зразумела, што ўсе шляхі адступу былі адрэзаныя, а прыстасоўвацца да рэчаіснасці было так нязвыкла. Але ўсё ж дзесьці ў глыбіні яе падсвядомасці трымцела невялікая надзея на штучнасць гэтай рэчаіснасці.

“Чаму не відаць святла ў канцы калідора? Калідор звычайны, падлога па-ранейшаму нагадвае шахматную дошку. І хто я ў гэтай партыі? Пешка ці дамка? ”, — падумала яна.

Трэба было вяртацца ў свой нумар і дзяўчына падышла да дзвярэй у канцы калідора. Тузанула за ручку, але дзверы аказаліся зачыненымі. Яна моцна грукнула нагой па дубовай дзвяры-дамавіне і раздражнёна села на падлогу.

“Пайшло ўсё да чорта!”

Калідор зноў пачаў відазмяняцца, ператвараючыся ў вадкую прастору.

— Прабач, я зачыніў за сабой дзверы, — пачула яна пракураны мужчынскі голас. — Падымайся, табе нельга тут заставацца.

Яна ўзняла галаву і ўбачыла невядомага мужчыну. На выгляд яму было каля трыццаці гадоў. Сярэдняга росту. Твар круглы і з іракезам на галаве. Мужчына быў апрануты ў касуху і ірваныя джынсы. Ён лагодна ўсміхаўся.

Яна прыўзнялася і ён, прытрымліваючы яе за локаць, завёў у пакой.

— Дык значыць гэта ты так моцна жадала сабе смерці? — зачыніўшы за сабой дзверы, ціха спытаў мужчына.

Яна падышла да ложка і адразу лягла на яго, падціснуўшы сабе пад грудзі стомленыя ногі.

Раней бы яна ніколі не пачала дзяліцца з незнаёмцам сваімі ўнутранымі хваляваннямі і праблемамі, не ўсё яна магла расказаць і сваім сяброўкам. Але тут усе комплексы і сарамлівасць якімсьці чынам зніклі, як знікаюць сляды на марскім пяску.

Яна паглыбілася ў свае ўспаміны.

— Жыццё страціла для мяне ўсялякі сэнс, — падсумаваўшы свае думкі, сказала дзяўчына.

— Будзь ветлівай, скажы, колькі табе гадоў? — уздыхнуў мужчына і сеў на падлогу побач з ложкам, потым дастаў пачак цыгарэт і запаліў.

— Дзевятнаццаць, — здушана вымавіла яна.

— Значаць, пражыўшы ўсяго дзевятнаццаць гадоў, ты вырашыла, што далей жыць няма сэнсу? — выдыхнуўшы дым, спытаў ён.

“Хто б гэта ня быў, але яго лепш не падманваць”, — пераконваў яе ўнутраны голас.

— Не ведаю, цяпер не ведаю… У той момант я думала менавіта так.

— А калі б табе зараз далі шанец выбраць паміж жыццём і смерцю, на чым бы ты спынілася?

На чым бы яна спынілася? Жыццё — гэта пакуты, слёзы і боль, там на зямлі ўсё тое, што яна шмат разоў бачыла і чула, нічога вартага… Але тут? Наперадзе — таямніца, яна насцярожвала, яна палохала. І яшчэ гэты гатэль, ён нагадаў ёй мінулае, забытае пад сумётамі жыцця: яе хваляванні, яе думкі; тут яна зразумела, што больш падобнага з ёй не здарыцца і ўсё зямное ніколі ўжо не паўторыцца. З аднаго боку гэта абнадзейвала, а з другога, здавалася, можа менавіта гэтага “зямнога” ёй як раз такі і не будзе хапаць…

— Я б выбрала жыццё, — нечакана для самой сябе сказала дзяўчына і ў пакоі трохі пасвятлела.

Мужчына плюнуў на падлогу.

— Чалавек, па сваёй існасці, ніколі не любіць радыкальных перамен, абы толькі яго не чапалі, менавіта з-за такіх калісьці мяне і распялі. Хаця, вядома, ёсць выключэнне, — анархісты, да прыкладу, якіх нажаль ніхто ў сур’ёз не ўспрымае, аднак гэта ўсё з-за прагных да ўлады палітыканаў. А вось калі чалавеку добра прыпячэ, тут ён пачынае корпацца ў глыбінях сваёй чэрствай душы з імкненнем знайсці там праўду, падкрэслю — сваю праўду, якая, часцей за ўсё, зводзіцца да поўнай бязглуздзіцы.

Яна ляжала, не зварухнуўшыся, падклаўшы пад галаву далоні, уважліва слухаючы кожнае яго слова.

— Аднак у нас мала часу. Не ведаю, чаму я іншым разам раблюся такім паблажлівым, а ўвогуле я люблю шукаць прыгоды на свой азадак… Відаць, на гэта ўплывае мая прыхаваная любоў да чалавецтва. Добра, я паспрабую цябе перавесці, пакуль гэта ўсе, што я магу для цябе зрабіць. Таму паспрабуй пражыць сваё новае жыццё, не засяроджваючы ўвагі на ўсякім смецці, якое яго акружае, менавіта ў гэтым і ёсць сэнс існавання. Канечне, гэта зусім не значыць, што табе абавязкова неабходна пайсці ў манашкі, некаторыя не правільна атаясамляюць знакі, якія ім падаюць. Знайдзі сваё прызначэнне…

— Ты Бог? — прыўзняўшыся з ложка і, абапёршыся на рукі, запытала яна.

Мужчына гідліва сыкнуў і дзяўчына зразумела, што зачапіла досыць балючую тэму.

— Не хачу пра яго нават чуць, — ён апантана расшпіліў касуху і яна ўбачыла пад ёй белую майку з чорным надпісам “No God, No Master”. [26] — Я не размаўляю з ім ужо больш за тысячу год, гэты стары ёлуп дастаў мяне сваімі маралямі…

Потым ён сутаргава засунуў руку ва ўнутраную кішэню касухі і дастаў ключ.

— А цяпер спускайся ўніз і аддай гэта Пятру. Паглядзім, як яму такі сюрпрыз.

Лямпы ў калідоры мігацелі па-ранейшаму, раздражняючы зрок дзяўчыны перарывістым святлом. Яна адчула сябе прысутнай на “Тытаніку” — нібы ратуешся з калідора, які паступова запаўняе сцюдзёная вада. Але лепш было б знаходзіцца на “Тытаніку”, там, магчыма, яшчэ заставаўся шанц выратавацца.

Яна праходзіла каля дзвярэй-дамавінаў, адчуваючы на патыліцы подых вышэйшага розуму, які стаіўся ў гэтых сценах, а жудасны калідор нагадваў калідор смяротнікаў.

Яна сыходзіла па лесвіцы, а яе крокі гучалі, як стрэлы ў спіну. Сэрца ў яе грудзях так і карцела выскачыць вонкі і пакаціцца наперад клубком чырвоных нітак.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название