-->

Канвеер

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Канвеер, Латыголец Андрэй-- . Жанр: Киберпанк / Мистика / Научная фантастика / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Канвеер
Название: Канвеер
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 396
Читать онлайн

Канвеер читать книгу онлайн

Канвеер - читать бесплатно онлайн , автор Латыголец Андрэй

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

“Я — смецце, я — непатрэбная нікому істота, я нават не патрэбна смерці, а гэта самае горшае выпрабаванне і пакута, калі так хочаш памерці”, — думала яна.

У канцы тыдня Рыта збегла з дому, збегла з свайго гораду, магчыма, каб пачаць новае жыццё, пачаць усё з белага аркуша. На гэтым яе след абарваўся.

* * *

Яна прачнулася сама па сабе, проста расплюшчыла вочы і села на край ложка. У пакоі заўважна пахаладзела і дзяўчына, абхапіўшы свае плечы аберуч, пачала расціраць іх спруцянелымі пальцамі. Спярша дзяўчыне здалося, што гэты гатэль ёй прысніўся, але ўбачыўшы чатыры абадраныя сцяны, яна вярнула сябе ў рэальнасць. Здавалася, увесь свет створаны з такіх несамавітых гатэляў.

“І што загадаеце рабіць?” — прамільгнула у яе галаве думка.

Нечакана ў дзверы пагрукалі і дзяўчына, каб ніхто звонку не пачуў яе прысутнасці ў пакоі, асцярожна на дыбачках падышла да дзвярэй і паглядзела ў вочка. У калідоры стаяў падлетак. Яго бяскрыўднасць вымусіла адчыніць яму, хаця дзяўчына адчувала, што рабіць гэтага зусім не хацела. Рука сама лягла на ручку. Хлопчык гадоў чатырнаццаці ў белай кашулі з чорным гальштукам і ў яскрава-ружовых шортах аказаўся парцье. Ён увішна праслізнуў у пакой і пачаў невыразна балбатаць аб тым, што невядомы спадар з шэсцьдзесят першага пакоя не адчыніць дзверы, пакуль не пачуе яе голасу. Хлопчык сказаў, што спадар за дзвярамі вельмі добра яе ведае. Раней бы яна вытурыла наіўнага смаркача прэч, якая ёй розніца, што ён там патрабуе, хай хоць да скону дзён там сядзіць, але ў той момант яна вырашыла па-іншаму. Хіба з-за таго, што яе ахапіла незвычайная цікаўнасць, а гэтыя сцены паспелі надакучыць. Яна згадзілася.

Парцье ўзяў яе за руку і яны пайшлі па мігатлівым калідоры. Да яе ног аднекуль спераду падкаціўся гумавы мячык і яна схапіла яго рукой. Хутка да іх падбегла дзяўчынка гадоў сямі ў салатавым сарафане і з непрыязнасцю выхапіла мячык з яе рук. Дзіўна, але гэта дзяўчынка кагосьці ёй нагадала. Хлопчык-парцье пацягнуў дзяўчыну за руку і яны пайшлі далей. Ён падобна дзядку з фае шорхаў па падлозе рэперскімі красоўкамі і ўвесь час насвістваў сабе пад нос. Урэшце яны падышлі да дзвярэй.

— Скажы што-небудзь, — прашаптаў ёй парцье.

— Што-небудзь…

Дзверы прыадчыніліся і з пакоя на калідор прасачылася цытрынавая палоска святла.

— Цяпер зайдзі ўнутр, — загадаў хлопчык.

І яна падпарадкоўваючыся, забыўшыся на ўсе ранейшыя перасцярогі, зайшла ў пакой. Парцье адразу зачыніў за ёй дзверы.

У пакоі на табурэце спінай да яе сядзеў пажылы мужчына, каля яго на падлозе стаяла радыё, з якога даносілася ціхае шыпенне. Яна падсунула левую нагу пад сябе і, абапёршыся ёй аб сцяну, зацікаўлена паглядзела на незнаёмца. Імгненне нічога не адбывалася, аднак мужчына павярнуўся. Яму было гадоў шэсцьдзесят, сівыя валасы неахайна рассыпаліся па яго галаве, а на шчоках выступала двухтыднёвае шчацінне. Мужчына пачаў уважліва прыглядацца да дзяўчыны, нібы ўзгадваў, дзе ж ён мог бачыць яе і па-ранейшаму маўчаў, падціснуўшы тонкія вусны. Такое адчуванне, быццам яму гэта прыносіла задавальненне.

“Што, чарговы маньяк?” — прачнулася яе турбота.

І ўсё ж яна чакала тлумачэнняў, чаму ён так хацеў пачуць менавіта яе голас. Але мужчына маўчаў. Доўга так працягвацца не магло.

— Чаго ўтаропіўся? — не вытрымала яна.

На што мужчына толькі ўзняў густыя бровы, зморшчыўшы лоб і цяжка ўздыхнуў.

“Можа ён нямы? Ці проста вар’ят? Здаецца, у гэтым гатэлі ўсе звар’яцелыя”.

Яна развярнулася і кранула ручку дзвярэй.

— Хвіліну, вы забылі адну рэч, — прагучаў мяккі голас дзіўнага незнаёмца і яна азірнулася.

У яго руцэ, звісаючы з кручкаватых пальцаў, боўтаўся срэбны ланцужок з крыжыкам. Яна інстыктыўна кранула сябе за шыю і зразумела, што яе ланцужок, які маці падарыла ёй на васемнаццацігоддзе — знік. Яна наблізілася да мужчыны і рэзка выхапіла ланцужок з яго рукі. Мужчына сядзеў, не міргнуўшы вокам.

“Трэба адсюль вымятацца”, — успыхнула ў яе розуме.

— Глядзі, не згубі яго, ён табе яшчэ спатрэбіцца, — сказаў мужчына, ад чаго ў дзяўчыны па целе прабегла калючая дрыготка. Яна зачыніла дзверы і адразу зачапіла ланцужок на сваёй шыі.

Парцье выпарыўся, а па калідоры ўсё гучней раздавалася рэха ад стрэлаў. Яна звярнула ўвагу на прыадчыненыя дзверы насупраць і падышла бліжэй. Стрэлы чуліся менавіта адтуль. Унутрана адчуваючы прыхаваную неабходнасць, дзяўчына асцярожна прасунулася ў шчыліну праёму і зайшла ў пакой. Там яна ўбачыла двух лысагаловых хлопцаў, што паселі на канапе спінай да яе і ўважліва глядзелі па тэлевізары знакаміты вестэрн “Цудоўная сямёрка”. Яны пілі піва і гучна мацюкаліся. У аднаго з іх шчацінне на галаве было светлым, а ў другога цёмным. Хлопцы былі даволі каржакаватымі. Яна паспрабавала ўявіць твары гэтых бамбізаў.

“Пэўна, яны грубыя і з паламанымі насамі”.

Аднак гэта не стрымала дзяўчыну і яна вырашыла падысці да іх. Хлопцы азірнуліся. З выгляду яны аказаліся даволі мілымі, нават нечым нагадалі ёй школьнікаў. Лысагаловыя зусім не здзівіліся нечаканаму з’яўленню дзяўчыны. Наадварот, той, што быў са светлым шчаціннем, адразу працягнуў ёй бляшанку піва і яна ні секунды не вагаючыся, узяла яе. Потым лысагаловыя пасунуліся ў бок і запрасілі яе прысесці. Дзяўчына села між імі і хлопец з цёмным шчаціннем, крануўшы яе за плячо, закрычаў:

— Глядзі, той што лысы зараз падстрэліць гэнага вусатага мекса!

І стрэлы з тэлевізара напоўнілі пакой, а лысагаловыя пачалі падскокваць на месцы ад захаплення, як футбольныя аматары, нібы глядзелі якісьці фінальны матч і дрыгаліся на кожным галявым моманце. У гэтае імгненне чорна-белая карцінка знікла з экрана тэлевізара. Хлопцы раздражнёна кінуліся да “скрыні” і пачалі біць па ёй кулакамі — дарэмна. У хлопца са светлым шчаціннем дзяўчына заўважыла на плячы татуіроўку з надпісам: “Skinheads against racial prejudice”. [25] Гэта былі скінхэды. Але яны не падаліся ёй такімі агіднымі, якімі іх звычайна выкрывалі ў СМІ. Скінхэды селі на падлогу і запалілі па цыгарэце. Нервова зацягнуўшыся, яны пачалі размаўляць між сабой, не звяртаючы ўвагі на дзяўчыну, нібы яна перастала для іх існаваць.

— Я ведаю хто гэта зрабіў.

— І хто ж?

— Гэта той псіхапат з шостага пакоя. Зноў шукаў свой порна-канал, вось і збіў нам увесь кінематограф. Гэта ўжо не першы раз паўтараецца…

— Такіх трэба без суда і следства…

— І яшчэ горш, што менавіта такія вылюдкі гвалцяць дзяцей, добрыя ж бабы не даюць, акрамя толькі шлюх ці педэрастаў, на якіх не заўжды грошаў хапае. Вось і трэба на дзецях адыгрывацца. Ідуць у пад’езды і падпільноўваюць; запрашаюць да сябе, спакушаюць прысмакамі, а потым гвалцяць, здымаюць на камеру, закідваюць у Інтэрнэт, гніды!

— Слухай, пайшлі да яго зойдзем, мне ён ужо добра паспеў надакучыў.

У яе сціснула сэрца. Лысагаловыя, апантаныя сваёй мэтай, адразу падняліся з падлогі і выйшлі за дзверы, пакінуўшы дзяўчыну адну. Як толькі дзверы за імі зачыніліся, яна не здолела стрымацца і па яе шчоках пакаціліся буйныя слёзы, а перад вачыма паўсталі малюнкі з дзяцінства. У дзесяць гадоў у бацькавым гаражы, куды ён часта яе вадзіць, яна абярнула на сябе слоік з белай фарбай. Чорныя, доўгія пасмы валасоў ураз заліло вадкай гадасцю. У выніку маці прыйшлося пастрыгчы яе амаль налыса. Так яна і хадзіла ў школу. Але ніхто не думаў з яе смяяцца. Яна была вельмі прыгожай дзяўчынкай, нават з кароткай стрыжкай і да таго ж магла за сябе пастаяць, таму ёй ніколі не даводзілася чуць у свой бок ніякіх кпінаў. Тады яна таксама была падобна на гэтых скінхэдаў, тады яна была мужнай, тады яна была ўпэўненай у сабе. А цяпер?

Карцінка на экране ўзнавілася, але вестэрн скончыўся — ішлі тытры. Хутка ў пакой заваліліся задаволеныя скінхэды.

Яна ўзнялася з канапы і паставіла на падлогу не дапітую бляшанку піва.

— Што, ты не будзеш глядзець з намі далей, пачакай, можа зараз што-небудзь цікавае пакажуць, — сказаў скінхэд з цёмным шчаціннем, убачыўшы, што вестэрн скончыўся.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название