-->

Прарок для Айчыны

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Прарок для Айчыны, Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч-- . Жанр: Драма / Сценарии. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Прарок для Айчыны
Название: Прарок для Айчыны
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 417
Читать онлайн

Прарок для Айчыны читать книгу онлайн

Прарок для Айчыны - читать бесплатно онлайн , автор Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч "Алесь Петрашкевіч

Драма «Прарок для Айчыны» Алеся Петрашкевіча прысвечана віленскаму перыяду жыцця першадрукара Францыска Скарыны. У п'есе адлюстравана гісторыя судовых спраў, звязаных са спадчынай, тых недарэчных побытавых калізій, якія адабралі ў творцы столькі каштоўнага часу, здароўя, абумовілі яго эміграцыю ў Прагу. У выніку судовай цяганіны вакол спадчыны Маргарыты, пасля шэрага няўдалых спроб заручыцца падтрымкай у людзей, надзеленых уладай або грашыма, Скарына апынуўся ў познанскай турме, у пазыковай «яме». П'еса А. Петрашкевіча ўжо сваёй назвай дэкларуе пытанне: чаму не шануюцца прарокі ў сваёй Айчыне? Чаму ў людзей таленавітых ворагаў больш, чым сяброў? Талент, як высвятляецца, няздатны сам сябе абараніць. Ён патрабуе разумення і падтрымкі як сучаснікаў, так і нашчадкаў. Людзі павінны быць падрыхтаваны для таго, каб прыняць гэты Божы дар.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

С к а р ы н а (занепакоена ). Хто яшчэ пра гэта ведае?

В а р т а ў н і к. Я, ён, а цяпер яшчэ і вы... пан доктар.

С к а р ы н а. Збірайся ў дарогу, і ўсёй сям'ёй. Не жыць табе больш у Познані. Адпомсцяць!

В а р т а ў н і к. Я і сам ужо хацеў з табой прасіцца. Што мне гэта Познань?..

Скарына абдымае Вартаўніка.

Скажу табе шчыра - былі ў мяне сябры што трэба, але каб такія, як ты...

С к а р ы н а (напаўжартам). Ну, гара з гарою не сыходзяцца, а палачаніну з палачанінам чаму ж не сысціся?..

В а р т а ў н і к. Дык і я ж тое...

Выходзяць.

Сцэна зацямняецца.

ХVІІ

Кракаў. Кароль Жыгімонт пры ўсіх каралеўскіх атрыбутах. Ён дыктуе свой чарговы ўказ адносна Скарыны.

Ж ы г і м о н т. « ...Далучаючыся да шчырых просьбаў некаторых нашых дарадчыкаў і лічачы вартай даверу дабрачыннасць... і ўменне...Францыска Скарыны з Полацка, доктара мастацтваў і медыцыны, ды жадаючы дзеля гэтага адарыць яго асаблівай нашай ласкай, мы знайшлі патрэбным даць яму гэтыя льготы і прывілеі. Яму мы іх даём і пастанаўляем гэтай граматай наступнае:

Няхай ніхто, апрача нас саміх альбо спадчыннікаў нашых, як у Каралеўстве, так і ў Вялікім княстве Літоўскім... і ў іншых уладаннях нашых не мае права прыцягваць яго да суда і судзіць, якой бы ні была важнай ці нязначнай прычына яго выкліку ў суд.

Аказваючы доктару Францыску такую ласку, мы гэтым самым адказваем за яго поўную бяспеку і бяром яго пад нашу ахову і апеку з тым, каб з іх дапамогай ва ўсіх месцах нашага Каралеўства, раней згаданага Вялікага княства Літоўскага нашага, і ў іншых уладаннях нашых ён быў абаронены ад усякага насілля з боку розных асоб. І няхай ніхто не адважыцца затрымліваць альбо арыштоўваць яго самога ці яго маёмасць пад страхам цяжкай кары паводле нашага асуджэння.

І няхай прыгаданы доктар Францыск у тым горадзе і ў тым месцы, якія ён сабе выбера для жыхарства, будзе вызвалены і свабодны ад усякіх павіннасцей і гарадскіх службаў...

Аднак, каб названы доктар Францыск Скарына мог свабодней і паўней карыстацца тымі прывілеямі ды льготамі, якія мы яму міласціва ўчынілі, мы даручаем і настойліва загадваем гэтай граматай усім і кожнаму:

Дайце названаму доктару Францыску, якога мы прынялі пад сваю апеку, магчымасць карыстацца і валодаць вышэйпрыгаданымі правамі, ільготамі і прывілеямі і абыходзьцеся з ім з захаваннем іх.

Не смейце наогул умешвацца ў яго справы, якія б ні былі яны важныя ці нязначныя, учыняць яму якое-небудзь насілле...

І няхай ніхто з вас не адважыцца на гэта пад страхам кары адпаведна нашаму меркаванню, як сказана вышэй.

Гэта мы жадаем давесці і даводзім да ведама ўсіх і кожнага, каго гэта датычыць.

У пацвярджэнне граматы прыціснута наша пячаць».

Сцэна зацямняецца.

Да рамцы падыходзяць Скарына з Вартаўніком. Яны абодва ў дарожнай вопратцы.

С к а р ы н а. Позна... Позна, ваша святая Каралеўская Вялікасць. Спалены не толькі кнігі і друкарня, спалены і масты. Нарадзіўся я, відаць, зарана на сваёй шматпакутнай зямлі. Паспяшаўся стаць прарокам у сваёй Айчыне. І хоць еду прэч, на яе, любую і гаротную, не крыўдую.

Заслона

1990

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название