Змагарныя дарогi
Змагарныя дарогi читать книгу онлайн
Уладзiмiр Арлоў. Змагарныя шляхi Кастуся Акулы (Уступ да Менскага перавыданьня 1994 году)
Станiслаў Станкевiч. "Змагарныя Дарогi" К.Акулы (Уступ да Таронтска-Мюнхенскага выданьня 1962 году)
Кастусь Акула. Пасьля першых адгалоскаў...
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Хаця яна й названая лiтаратурным жанрам "аповесьць", фактычна-ж зьяўляецца аўтабiяграфiчным дзёньнiкам аўтаравых усамiнаў зь мiнулае вайны i такiм чынам належыць не да мастацкае ў сьцiслым ейным значаньнi, але, як успамiналася, да мэмуарнае лiтаратуры, адно пададзенай у мастацкай форме. Таму ў вадрозьненьне ад чыста лiтаратурна-мастацкiх твораў, у ваповесьцi "Змагарныя Дарогi" няма лiтаратурнага сюжэту, вакол якога канцэнтравалiся-б паасобныя эпiчныя матывы апавяданьня, не знаходзiм драматычнае iнтрыгi, якая трымала-б у напружаньнi ўвагу чытача, адсутнiчаюць i канфлiкты характараў, якiя раскрывалi-б узаемадачыненьнi ўведзеных у акцыю пэрсанажаў. Але ня гледзячы на адсутнасьць у "Змагарных Дарогах" найбольш вызначальных лiтаратурных элемэнтаў, твор Акулы, як закругленая тэматычная цэласьць, чытаецца з напружанай увагай i родзiць глыбокiя рэфлексii й перажываньнi. Гэта ўжо доказ, што мы маем дачыненьне з творам асаблiвай якасьцi.
Такая рэакцыя чытача на падзеi, апiсаныя ў "Змагарных Дарогах", выклiкаецца галоўным чынам iх дакумэнтальным характарам, паказаным з тонкай знаёмасьцяй жыцьця й людзей ды авееным глыбокай пачуцьцёвасьцяй аўтара. Пры гэтым аўтар ня толькi рэгiструе ведамыя яму здарэньнi й факты, ня толькi выводзiць цiкавыя й часта ўдала зьiндывiдуалiзаваныя постацi людзей, але, што найважнейшае - углыбляецца ў сэнс гэтых здарэньняў, знаходзiць прычыны, што iх выклiкаюць дае iм глыбокую маральную й палiтычную ацэну, раскрывае духовы зьмест людзкiх перажываньняў i iмкненьняў.
Апавяданьне пачынаецца мамэнтам эвакуацыi зь Менску пад нацiскам бальшавiцкага наступу ў канцы чэрвеня - пачатку лiпаеня 1944 году неадкрытай яшчэ школы Камандзераў Беларускае Краёвае Абароны й разьвiваецца шляхам маршу сяброў гэтае Школы цераз Заходнюю Беларусь, Летуву, Усходнюю Прусiю, Польшчу, Нямеччыну, Францыю й Iталiю, а заканчваецца ў Ангельшчыне, дзе пасьля заканчэньня вайны знайшлi сабе часовае прыпынiшча ўжо моцна працярэбляныя рады гэтае Школы й iншых беларускiх вайсковых фармацыяў. Спасярод вялiкага мноства ўведзеных у вапавяданьне пэрсанажаў вырозьнiваюцца, як цэнтральныя фiгуры, Кастусь Дзежка, Вiктар Караткевiч i Сымон Спарыш, зьвязаныя мiж сабою супольнымi нiцямi ранейшага жыцьця й цяперашняга лёсу. Усе тры спаткалiся й пазнаёмiлiся на настаўнiцкiх курсах у Глыбокiм падчас нямецкае акупацыi, пасьлей разам вучылiся ў Беларускай Гiмназii ў Вiльнi, там-жа навет i жылi разам на аднэй гасподзе. Вакол гэтых трох дзеючых асобаў канцэнтруецца вялiкае мноства iншых iснаваўшых ў запраўднасьцi пэрсанажаў апавяданьня, названых або рознымi выдуманымi псэўдонiмамi, або iхнымi аўтэнтычнымi прозьвiшчамi, якiх супольны лёс кiнуў у вiр вайны й прымусiў быць навочнымi сьветкамi й актыўнымi ўдзельнiкамi ейных падзеяў. Усе гэтыя пэрсанажы, узятыя з розных нацыянальнасьцяў (беларусы, немцы, палякi, расейцы, украiнцы), з розных сацыяльных слаёў i розных, часамi ўзаемна супярэчных маральных i iдэйных катэгорыяў, пачынаючы ад прадстаўнiкоў кiраўнiчых палiтычных ворганаў ды канчаючы звычайнымi радавымi шэрымi людзьмi, даюць у разрэзе разнастайны й аўтэнтычны праўдзiвы абраз людзей, што ў часе апошняе вайны й нямецкае акупацыi былi дзейнымi ў Беларусi й мелi той або iншы ўплыў на лёс беларускага народу. Вымушанае вандраваньне ўспомненае тройкi разам з мноствам ей падобных зь Менску церазь Вiльню, Коўню, гарады й вёскi Ўсходняе Прусii, Польшчы, Нямеччыны, Францыi, Iталii й напасьледак Ангельшчыны й твораць сабою хоць i складаную, але багатую падзеямi й перажываньнямi эпапэю.
Перажываньняў галоўнага гэроя апавяданьня Сымона Спарыша нельга ўспрымаць абыякава. Замнога ў iх болю й жыцьцёвае праўды, каб прайсьцi мiма iх, як звычайна праходзiм мiма каля перажываньняў фiкцыйных лiтаратурных пэрсанажаў. Увесь жах цярпеньняў беларусакага народу ў умовах жорсткага нацыянальнага паняволеньня даваеннае Польшчы, бальшавiцкае Расеi й напасьледак гiтлераўскае Нямеччыны паказаны ў перажываньнях Сымона Спарыша, як i ў дыгрэсiях, паходзячых ад самаго аўтара, зь нязвычайнай жыцьцёвай сiлай i праўдай. У гэтым, на нашую думку, i хаваецца галоўная, як лiтаратурная, гэтак i iдэйная вартасьць "Змагарных Дарогаў".
Асаблiва ярка й праўдзiва адмаляваныя ў ваповесьцi адмоўныя тыпы ўсякага роду ворагаў i прыгнятальнiкаў безбароннага беларускага народу, што рэкрутавалiся з розных народаў, ня рэдка й зь беларускiх рэнэгатаў i дэгэнэратаў, якiя, выкарыстоўваючы спрыяльныя для iх умовы ваеннага часу, бязьлiтасна зьдзеквалiся з народу й нажывалiся на ягонай крыўдзе. Яшчэ да надрукаваньня "Змагарных Дарог" некаторыя прыпадковыя iх чытачы нярэдка рабiлi аўтару заўвагi, што, паказваючы ў вельмi адмоўным сьвятле нашых суседзяў, ён быццам палiць масты да будучага паразуменьня зь iмi. Нажаль, аднак, такое, а ня iншае прадстаўленьне нашых нацыянальных суседзяў, пададзенае ў "Змагарных Дарогах", было пўнасьцяй, навет у паасобных жахлiвых дэталях, згоднае з праўдай. Пры гэтым суровы асуд паасобных нацыянальных вайсковых адзiнак зь нямецкае дапамаговае службы й канкрэтных iх удзельнiкаў, як неаднаразова падчыркавае й сам аўтар, у нiякiм выпадку не расьцягваецца на дадзеныя нацыянальнасьцi ў iхнай цэласьцi, да якiх групы гэтыя належылi. Таму ў нiякай аднабакосьцi, а тым больш тэндэцыйнасьцi абвiнавачваць аўтара нельга. Адзiным ягоным заданьнем, як у дачыненьнi да сваiх, гэтак i чужых было паказаць праўду й тым самым пакiнуць аўтэнтычны дакумант панурай запраўднасьцi нядаўняга мiнулага. I гэтае важнае, хоць мо й няўдзячнае заданьне аўтар выканаў.
Некатарага выясьненьня вымагае й сам назоў "Змагарныя Дарогi", якi даў аўтар сваёй аповесьцi. Iзь зьместу твору бачым, што слова "змагарныя" нельга разумець даслоўна, як змаганьня збройнага iз аружжам у руках, бо для такога ня было анi магчымасьцяў, анi патрэбы, а трэба яго разумець у значэньнi пераносным, як змаганьне маральнае, iдэйнае, духовае, па сваей сiле й глыбiнi ня менш эфэктоўнае за змаганьне фiзычнае. Выразна аб гэтым гаворыць i сам аўтар: "Памiнаючы розную лебяду, што заўсёды стараецца ўкаранiцца побач карыснага й плённага на добрай глебе, два асноўныя iмкненьнi былi целам i душою асноўнае масы вайскоўцаў гэтай нешчасьлiвай дывiзii (дывiзii "Беларусь"): жаданьне служыць пакрыўджанай i паняволенай бацькаўшчыне й адмова ваяваць за сваiх ворагаў. Хаця першаму iмкненьню ня суджана было зьдзейсьнiцца, беларускiя вайскоўцы да канца вытрымалi без кравапралiцьця за чужыя iнтарэсы" (бачына 434). Хаця, як сьцьвярджае аўтар, "першаму iмкненьню ня суджана было зьдзейсьнiцца", аднак маладыя беларускiя вайскоўцы рабiлi ўсё для iх магчымае, нярэдка здабываючыся на на акты бяспрыкладнага гэраiзму й самаахвярнасьцi, дзеля зьдзейсьненьня сваiх нацыянальных iмкненьняў, i якраз у гэткiм сэньсе трэба расшыфроўваць назоў "Змагарныя Дарогi". Чыстыя й з кажнага гледзiшча iдэальныя патрыятычныя пачуцьцi й нацыянальныя iмкненьнi нашае моладзi, безаглядная ейная гатоўнасьць пасьвяцiцца поўнасьцю для народнае справы - з аднаго боку, а немагчымасьць зьдзейсьненьня гэтых iмкненьняў i дарэмнасьць бяспрыкладных ахвяраў, для гэтага зьдзейсьненьня ахвотна, часамi безразважна прыношаных - з другога стваралi той глыбокi нацыянальны трагiзм, якi стаўся агульным удзелам беларускага народу ў часе апошняе вайны. Аб гэтай гiстарычнай трагэдыi беларускага народу i ў першую чаргу ягонае моладзi зь нязвычайнай сiлай перакананьня гаворыць кажная бачына "Змагарных Дарогаў".