Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
- Але тады мы памром, - сказаў я. - А мы трапiм у Наджылiму?
- Так, ты можаш быць у гэтым упэўнены, - адказаў Джанатан. - Як толькi мы прызямлiмся, мы ўбачым святло Наджылiмы. Мы ўбачым ранiшняе святло над далiнамi Наджылiмы. Так, таму што там зараз ранiца.
- Ха, ха, мы можам скочыць адразу ў Наджылiму, - засмяяўся я. Упершыню за доўгi час засмяяўся.
- Так, адразу ў Наджылiму, - сказаў Джанатан. - Як толькi мы прызямлiмся, мы ўбачым сцяжынку ў Яблыневую Далiну якраз перад намi. Грым i Ф'ялар будуць чакаць нас там. Нам застанецца толькi сесцi на iх i ехаць.
- I ты не будзеш паралiзаваны? - усё не верыў я.
- Не, я буду свабодны ад варажбiцтва i шчаслiвы, як нiхто на свеце. I ты, Сухарык, ты таксама будзеш шчаслiвы. Сцяжынка ў Яблыневую Далiну вядзе праз лес. Уяўляеш, як будзе здорава ехаць праз лес у промнях ранiшняга сонца?
- Добра, - я зноў засмяяўся.
- I мы не будзем спяшацца, - працягваў Джанатан. - Мы зможам пакупацца ў якiм-небудзь маленькiм возеры, калi захочам. Але ўсё-такi мы трапiм да Мацiяса к таму часу, як ён згатуе суп.
- Як рады ён будзе, што мы з'явiмся, - сказаў я. Але раптам мне як ударыла ў галаву. Грым i Ф'ялар - як мог падумаць Джанатан, што мы зможам узяць iх з сабой у Наджылiму!
- Чаму ты гаворыш, што яны нас чакаюць? Яны ж спяць тут?
- Яны не спяць, Сухарык. Яны мёртвыя. Ад агню Катлы. А тое, што ты бачыш тут, гэта толькi iх абалонкi. Павер мне, Грым i Ф'ялар ужо ўнiзе на сцяжынцы ў Наджылiме i чакаюць нас.
- Тады давай спяшацца, - сказаў я. - Каб яны не чакалi так доўга...
Але Джанатан паглядзеў на мяне i ўсмiхнуўся.
- Я зусiм не магу спяшацца, - сказаў ён. - Я ж не магу зрушыцца з месца.
I тады я зразумеў, што я павiнен зрабiць.
- Джанатан, - сказаў я. - Я пасаджу цябе на спiну. Калiсьцi ты гэта рабiў для мяне, цяпер я гэта зраблю для цябе. Гэта будзе справядлiва!
- Так, гэта справядлiва, - згадзiўся Джанатан. - Але цi хопiць у цябе смеласцi, Сухарык Львiнае Сэрца?
Я падышоў да краю стромы i паглядзеў унiз. Было ўжо вельмi цёмна, i я ледзь-ледзь разгледзеў лужок. Ён быў так далёка, што ў мяне перахапiла дыханне. Калi мы скочым туды, то мы дакладна трапiм у Наджылiму - абодва. Нiкому не трэба будзе заставацца тут, каб тужыць, плакаць i баяцца ўсяго.
Але гэта не нам трэба было скакаць. Скакаць трэба было мне. Джанатан гаварыў, што ў Наджылiму цяжка трапiць. Як я адважуся, як я пераадолею свой страх?
"Калi я не асмелюся зараз, - падумаў я, - я проста маленькая дрэнь, i я заўсёды не буду нiчым, акрамя як маленькая дрэнь, убоства".
- Я гатовы, - сказаў я Джанатану.
- Смялей, маленькi Сухарык, - падбадзёрыў мяне ён. - Што ж, давай паспрабуем.
- Давай, толькi яшчэ крыху пасядзiм тут з табой, - прапанаваў я яму.
- Толькi нядоўга, - згадзiўся Джанатан.
- Пакуль не стане зусiм цёмна, каб я нiчога не бачыў, - сказаў я.
I так я сядзеў побач з iм, трымаючы яго руку, i адчуваў, якi ён дужы i добры i што нiчога страшнага не будзе, пакуль ён побач са мной.
Потым ноч i непраглядная цемра апусцiлiся на Наджыялу, на горы, схавалi раку i зямлю, а я стаяў на краю цяснiны з Джанатанам, якi моцна абняў мяне за шыю, i адчуваў, як ён дыхае мне ў вуха. Ён дыхаў зусiм спакойна, ён не быў падобны на мяне... Джанатан, мой брат, чаму я не такi смелы, як ты?
Унiзе ўжо нiчога не было вiдно, але я ведаў - што там; мне неабходна было зрабiць адзiн толькi крок у цемру, i ўсё скончыцца. Усё скончыцца вельмi хутка.
- Сухарык Львiнае Сэрца, - загаварыў Джанатан. - Ты баiшся?
- Не... Так, я баюся. Але я гэта зраблю, Джанатан. Я скочу зараз... зараз... Я нiколi не буду баяцца. Нiколi не буду ба...
О Наджылiма! Так, Джанатан, так, я бачу святло! Я бачу святло!