-->

Закрываwленае сонца

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Закрываwленае сонца, Акула Кастусь-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Закрываwленае сонца
Название: Закрываwленае сонца
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 382
Читать онлайн

Закрываwленае сонца читать книгу онлайн

Закрываwленае сонца - читать бесплатно онлайн , автор Акула Кастусь

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 73 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ён замахнуўся, каб даць Пракопу аплявуху, але Лявон зручна схапiў яго за руку.

— Пiрастань, Кастусь, мерку знай!

Адчынiлiся дзьверы. Увайшоў Алесь, а за iм Антось Дзяркач. Перазь iхныя плечы пазiрала Кмiтава Аўдоля. Спынiлiся ля парогу.

— Што гэта такое тут робiцца? — спытаў Алесь.

Зрок ягоны спынiўся на камунiстах, пасьля на швагры, а найдаўжэй на пабiтым абразе напокуцi.

— Ээ-гэ! А хто-ж гэта ў нас такi ўдалы майстра, што так пекна абразы наўчыўся бiць?

Аблакацiўшыся на стол, Пракоп ашчаперыў з двух бакоў галаву, закрыў далонямi твар. Адно дрыжэлi яго худыя плечы. Лявон i Косьцiк цяпер расьселiся на лаве, задам да стала й моўчкi прыглядалiся прыбыўшым.

— А ягодка-ж мая! — ахнула Аўдоля, — абразы пабiў! А каторы-ж гэта?

— Часта мы спатыкаемся сягоньнiка, — усьмiхнуўся да двух камунiстаў Антось. — Гэта-ж, як той казаў, самi-ж пэўня нi так сабе ходзiце?

— А табе што? У тваю хату прыйшлi, цi цябе маем пытацца? — агрызнуўся Шпунт. — А табе, баба, што трэба? — гаркнуў ён да Аўдолi.

— Ну як табе сказаць? — паволi пачаў Антось, — Начальства, гэта самае, я думаў, надта й надта занятае, новае жыцьцё, казаў той, строiць… ну дык гэтта й прыйшло ў галаву, што пэўня-ж нi так сабе, бiзь якой-небудзь патрэбы от ходзiце… Алi-ж i трапiў, шэльма, у самую сярэдзiну абраза. Каторы гэта з вас такi варашылаўскi стралок?

— Надта-ж ты, Лявон, расхадзiўся, што й старых нi шануiш. Што я табе, сука якая? — прабiрала Шпунта Аўдоля.

Алесь зiрнуў на Янука, што памкнуўся нешта сказаць.

— Ты, Янучок, маўчы, — сказаў Алесь пляменьнiку. — Нiхай той зухаваты сам прызнаiцца. Гэта-ж i стралок зь яго мусiць нiсамавiты, цi-ж жарцiкi ў самую сярэдзiну папасьцi! Алi-ж гарэлачка-самагоначка мусiць тутака вiнаватая…

— Ты, Алесь, лепi прыкусi язык. I ты, Антось, — пагрозьлiва сказаў Сабакевiч, — ане, то…

— То што? — спытаў Антось.

— Пазнаiш што, — памог Косьцiку Лявон. — А ты, Аўдоля, лепi iшла-б дамоў, нi тваё тут дзела.

— Вы гэта што, пагражаiце? — спытаў Алесь.

— Як хочаш думай, — адказаў Косьцiк. — Нi табе мiшацца ў чужое, дзе начальства цяне ня просiць.

— Якое гэта чужое? — заступiўся за Алеся Антось. — Цi гэта нi швагра ягоны пры стале сядзiць? Цi гэта можа Пракоп вас у госьцi папрасiў, ды для вашай пацехi свой абраз пабiў?

— Ты, Антось, знаiш што, надта ня рыпайся! Я цябе яшчо вазьму ў вабарот за тое, што лозунг спэцкаў, - устаў з лавы Лявон.

— Ты гэта што, мяне за руку злавiў? — адсек Антось. — Знаiш, Шпунт, тую прыказку: нi страш бабу…

Зiрнуўшы на Аўдолю й Янука, Антось ня скончыў прыказкi.

— Ну мы яшчо паглядзiм! — пагражаў Лявон.

— Дык каторы з вас такi спэц, што так ёмка па абразе даў? — насядаў Антось.

— Пытайся ў iх, калi хочаш, — паказаў Косьцiк, устаючы, на Бахмачоў. I я вам пасаветаваў-бы болi iнцiрасавацца сваiмi дзiламi, а менi нашымi. Так здаравей будзiць для ўсiх. Давай пайдзем, Лявон.

Косьцiк накiраваўся да дзьвярэй.

— А я з табой яшчо буду гаварыць, — сказаў Лявон Антосю на адыходзе.

Камунiсты стукнулi дзьвярмi i ўжо зь сяней пачулiся моцныя маты. Антось i Алесь пэўны час ненаважана стаялi. Алесь наблiзiўся да Пракопа, палажыў яму руку на плячо.

— Пракопка, што гэтыя гiцлi гэтта нарабiлi?

Пракоп памалу працёр далонямi вочы, зьбянтэжана зiрнуў на швагру, пасьля на Аўдолю.

— Ат, — махнуў рукою, — можа лепi прамаўчаць…

Антось i Алесь хутка зар'ентавалiся ў чым справа. Раскажы што перад гэтай пахатухай, дык уся вёска заўтра ведаць будзе.

— Ну што ты, дзядзька Пракоп, — голасна сказаў Антось, — а што тут утойваць? Нiхай ведаюць людзо.

Настала нязручнае маўчаньне. Янук пазiраў у вакно, пасьля адвярнуўся.

— Паехалi, — паведамiў.

Аўдоля прысела каля хлопца на лаве й лiсьлiва зазiрнула яму ў вочы.

— Хто-ж гэта абраз пабiў, Янучок? — спытала.

— Сабакевiч, хто-ж яшчо, — адказаў злосны хлапец.

— А ягодка-ж мая, Сабакевiч, кажаш! — ахнула Аўдоля. — А навошта-ж яму абраз? Ён у яго есьцi прасiў, цi якой трасцы?

— Гэта-ж тату сiлай напаiць хацелi, а калi ён ня мог выпiць, дык як схопiць Косьцiк поўную шклянку самагонкi, ды як чарахнiць па абразе?

— От каб яго зiмля нi насiла, галадранца кусок! — плюнуў Алесь.

— А ягодка мая, гэта-ж цi так можна па абразе? Як яму ня грэх? дзiвiлася Аўдоля.

— Якi там грэх… басяк-жа ў Бога ня верыць, — спасьцярог Антось.

— Алi-ж чаму гэта па абразе? — дамагалася Аўдоля. — Што гэта было тутака, Пракоп?

Бахмач маўчаў. Ён дрыжэў пры стале, мусiць ня могучы вярнуць раўнавагi.

— Тата малiўся да Прадславы Апрасiньнi, ня мог гарэлкi зь iмi пiць, от што, — тлумачыў Янук.

— Дык што-ж, малiцца няможна? — заўважыў Алесь. — А чаму яны яго змушалi, за што гарэлку пiлi?

— За таварышча Сталiна й асвабаждзеньня, во за што… I Лявон ды Косьцiк пагражалi тату, што за таварышча Сталiна й за асвабаждзеньня трэба пiць да самюсенькага дна, а калi ён ня вып'iць, дык яны яму нешта пакажуць. Ну й паказалi, — выказаў адным дыхам Янук.

— А ягодка-ж мая, нявiданае-няслыханае, — охкала Аўдоля. — А дзе-ж гэта яны самагонку бралi, сынок?

— Ды ў вашага-ж купiлi, — адказаў Янук, — мяне пасылалi.

— У Тодара? — зьдзiвiлася Аўдоля.

— А ў каго-ж, — адказаў Янук.

— I колькi-ж ён узяў зь iх? — узрастала Аўдолiна цiкавасьць.

— Цэлы чырванец.

— Ты, хлапец, мусiць брэшаш. Быць гэтага ня можыць! — запратэставала пахатуха.

— Цётка Аўдоля, што гэта гавораце? Я вам сабака, цi што? — дзёрзка адказаў Янук.

— Ну я-ж яму пакажу, я-ж яму вушы абарву! — усхадзiлася жанчына. — А казаў-жа, што нiма. Ды яшчо самагонку прадаець, каб абразы бiў гэты…

Яна спынiла кленiчы, каб лiшняга не сказаць, разглядалася навокал, быццам спагады шукаючы. Раптам крутнулася й выходзячы моцна стукнула дзьвярмi.

— От-жа й баба, — цiха сказаў Антось. — I ўдаець нiбыта нi знаiць, што Тодар самагонку гонiць i прадаець. Сука! Як гэта ей ня стыдна!

— Дзе ў яе той стыд, — спасьцярог Алесь. — Глядзi, унь ўжо пэўня ў Пiлiпiхi пра гэта ўсё барабанiць. Скора цэлая вёска знаць будзiць. I якi чорт яе сюды прыгнаў?

— А нiхай усе знаюць. Чаго хаваць? — сказаў Антось. — Дай во гэтай нечысьцi дарогу…

— Эх, Антось, ты Антось, — пачаў Алесь, — здаецца й вялiкi й разумны ты, а як малы гаворыш. Ну нiхай цэлая вёска знаiць, нiхай i дзесяць вёсак знаiць, дык што iм, басякам, дарогу хто загародзiць? Ня вiдзiш, што робiцца? Басота да карыта дабралася. Iх права, iх сiла, робяць што хочуць, от як…

— Праўду ты, Алесь, кажаш, — памаўчаўшы адказаў Антось, — басота сiлу цяперака маiць. Дзяржыцiся, людзi добрыя!

Мужчыны прыселi ля стала й пачалi пытацца гаспадара пра гэну дзiўную вiзыту. Янук доўга стаяў, пазiраў на старэйшых. Да вушэй даляталi беразборлiвыя гукi. У вачох стаяла постаць дрыжачага, прыбiтага, некалi ўстойлiвага бацькi.

Пачалi дрыжэць вусны, нешта моцна цiснула сьлёзы з вачэй. Ня памятаў калi выбег з хаты, мiнуў гумно. Азiрнуўся за Тапсiкам i моцна забалела ў грудзёх. Ужо прытулiўшыся да магутных плячэй Архiпа, даў волю сьлёзам. Лёгкiя дрыжыкi юнацкiх плячэй сунiмалiся на стыку з камлём Архiпа. Запаволiлiся сьлёзы й моцна, да болю сьцiснулiся кулакi.

Як праз туман, нейкая дзiўная, у гэтым сьвятле нiколi раней нябачаная, распрасьцерлася ў начоўках вёска Лiтоўцы. Новая вёска, з новым затоеным дыханьнем, няпэўым поступам у таямнiчае заўтра.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 73 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название