Нiчые
Нiчые читать книгу онлайн
Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Адпачыўшы, сагрэўшыся, пайшоў расчысціў ад снегу двор, вывеў шырокую сцежку ад веснічак да вуліцы («жэрдкі пагнілі ў плоце, схадзіць заўтра ў лес, прыцягчы новыя, замяніць — вось і занятак»). Выкаціў з дрывотні калодку, нашчапаў з маленькага смалістага кругляка лучыны («і лучыны ўжо няма, у лесе можна насекчы — вось і работа»). Калі пачалі брацца прыцемкі і куры палезлі на седала, закрываючы куратнік, агледзеў сцены («Сцены дзіравыя, трэба будзе абабіць дошчачкамі...»). Другі раз запаліў у грубе, налупіў чыгунчык бульбы, паставіў варыцца; тэлевізар уключыў...
Сцямнела.
І чым бліжэй надыходзіў час, калі павінна была прыйсці маці, тым больш яму зноў пачынала рабіцца неспакойна. Ён тупаў з большай хаты ў меншую, назад, адным вухам лавіў песню з тэлевізара, другім прыслухоўваўся, ці не рыпнулі веснічкі. Самае цяжкае, непрыемнае павінна зараз пачацца... Вядома, скорая сустрэча з маткаю і свае словы падчас гэтай сустрэчы былі ім прадуманы і падрыхтаваны даўно, але цяпер усё неяк рассыпалася, забывалася... Па-першае, што скажа сама маці? Добры дзень, сынок, дзякуй, што прыехаў? Не, не скажа такога... Уся вёска, нават Пульс, ведае, што прыехаў ён не на канікулы і не ў акадэмічны адпачынак, а выгнаны «за п'янства»!
Штораз ён выходзіў на двор, прыслухоўваўся. Ціха, толькі сабака недзе цяўкае, ды дымкамі пацягвае, ды неба свеціцца чырвоным далёка-далёка за лесам, у тым баку, дзе станцыя і горад, адкуль павінна ісці матка... Але вось рып снегу. Нейкім пачуццём Антон зразумеў, што ўсё, дачакаўся, вярнуўся ў хату, сеў перад грубкаю, дзе малінавыя вуголлі пераліваліся сінім, атухалі, паправіў чыгунчык з прыгарэлай ужо зверху бульбай. Скрыпнулі веснічкі, гупнула нешта на ганку — відаць, маці паставіла сумку з хлебам, купленым на станцыі, — пайшла не ў хату, а некуды: правяраць курэй, кабана, гаспадарку... Яго пабачыць не спяшаецца, што ж, нежаданы госць. Урэшце зноў крокі, бразнула клямка ў хату.
— Фу, дыхаць няма чым. Чаго ты так напаліў? «Вось табе і добры дзень, сынку!»
— Напаліў, бо холад быў сабачы. А ты ўсё дроў шкадуеш?
— Шкадую, яшчэ ўся зіма наперадзе!.. Не скідаючы паліта, хусткі, прайшла да стала, бухнула на падлогу сумку з хлебам, адкрыла тумбачку, убачыла бутэрброды, узяла сасіску, з'ела стоячы.
III
Васкевіч не бачыў маці з самага верасня. Божа, як яна за гэтыя месяцы пастарэла! Як паменела ростам!..
Скінула хустку, толькі цяпер абабіла каля парога мокрыя ад расталага снегу боцікі, зняла жоўтае асенняе паліто з жорсткім каўнерыкам, падоранае ёй некалі нявесткаю, якое маці апранала толькі ў «людзі» — едучы ў горад або, як цяпер, ходзячы на сваю работу. Яна працавала прыбіральшчыцаю на заводзіку пад горадам, радая была, што ўжо на пенсіі, а яе цэняць і не «сакрашчаюць», што хоць і капейкі плоцяць, затое работа лёгкая, усяго чатыры гадзіны ў змену, якія адрабі — і два дні дома. Антон ведаў, што, каб адрабіць гэтыя «лёгкія» гадзіны, яна падымаецца ў паўпятай раніцы, корміць гаспадарку, пораецца [2], у палавіне шостай выходзіць і праз лес, якім яны сёння ішлі з Пульсам, спяшаецца на станцыю, адтуль дызелем едзе ў горад, з горада зноў, ужо рабочым аўтобусам, дабіраецца да заводзіка к васьмі нуль-нуль раніцы. Такім жа шляхам вяртаецца назад, у вёску.
А як яна пасівела, як зморшчыўся, пацямнеў твар!.. Ну, на пенсіі, ну, цяжкая вясковая доля, — але ж, урэшце, беларускія бабы жывуць даўжэй за ўсіх на свеце, не ў пяцьдзесят жа пяць гадоў так старэць... Гэта была тая самая жанчына, маладая, прыгожая, стройна-тоненькая, у вышываным сарафане, якая ішла колісь з ім, малым Антонам, — вярталіся з далёкіх сотак... Лета, ён бегае па поплаве, стракатым ад розных кветак, ірве іх... Потым напіліся вады з крыніцы, і маці смяялася, што ён баіцца падыходзіць блізка, бо бераг дрыгвісты, не хоча нават глянуць, як вада сама высочваецца прама з зямлі... Як яна потым заспявала — радасна, галасіста, на ўвесь луг, нешта палескае, бо яна чыстая паляшучка, з Турава родам, смуглявая, скуластая, яе і дражняць у вёсцы Тураўкай...
Седзячы цяпер на ўслончыку, пазіраючы на гэтае жоўтае матчына паліто, на самую маці, Антон адчуў, як у сярэдзіне ў ім нешта вось-вось збіраецца абарвацца, а вочы пачынае шчыпаць. Адкуль узялася, ад чаго гэтая віна перад ёю?! Што цяпер яна ўжо не спявае? Што не можа ён вярнуць яе ў той летні дзень, калі пчолы гудзелі на красках, і ліплі да пальцаў смолкі, і песня плыла над рэчкаю, лугам, аддавалася ў лесе?..
Вось што цяпер яму казаць? Што выгналі мяне, але нічога страшнага, галоўнае, я люблю цябе, шкадую, буду слухацца, памагаць? Ды не трэба ёй ніякай помачы! Гэтая праца — адзінае, што ў яе асталося. Яна прывыкла жыць адна, есці абы-як, мала, не паліць у грубе, шкадуючы дроў, мерзці вечна, — але яна шчаслівая, бо жыве не для сябе, ведае: адзін, старэйшы сын — у блізкім горадзе, сямейны, другі вучыцца ў Мінску, гэта для іх ёй трэба недаядаць, недасыпаць... І вось заяўляецца ён, каб памагаць ёй — адбіраць занятак, які для яе само існаванне.
Гэты момант, калі Антон ледзь не заплакаў ад жалю, гледзячы на матку і яе жоўтае асенняе халоднае паліто, ясна паказаў яму: калі ён сапраўды так моцна любіць і шкадуе яе, лепш за ўсё яму не паказваць гэтага. Трэба быць або строга ўпэўненым, або насмешлівым, як з Пульсам у лесе, трэба казаць і рабіць выгляд, што яму на ўсё напляваць, у жыцці бывае не такое, ён, урэшце, жывы-здаровы, малады, і не прападзе. Расслабляцца не трэба было.
Ён сказаў:
— Сядзь ты за стол ды паеж па-людску. Зараз картоплі зварацца.
— Я не хачу, — але паслухалася, села, падперла рукою галаву, гледзячы на яго. — Ну, выгналі? Дапіўся? Ай-яй...
— Ніхто мяне не выганяў. Я заваліў экзамены і ўзяў... на год ці на паўгода акадэмічны водпуск.
— Не брашы, сынок, ты два гады вучыўся на круглыя пяць.
— Скажы лепш, — схамянуўся ён, — чаму ты раструбіла па ўсёй вёсцы, што мяне выгналі за п'янку?
— Я раструбіла?! Я маўчала, як тая рыба ў пельцы! Гэта ж тая, на пошце, прачытала тваё пісьмо! (Маці мела зуб на Надзю-паштальёнку, некалі сама хацела прыстроіцца насіць газеты, але ўзялі Надзю як больш «граматную».)
— Як прачытала? Чужы ліст?
— Так, разадрала канверт і прачытала! Яна што хочаш можа! І пісьмы чужыя чытае, і што хочаш... Пабач на сам, — маці дастала з шуфлядкі тумбачкі пісьмо, падала.
Праўда, добра было відаць, як няўмела, грубавата падклейваўся ў другі раз верх канверта. Васкевіч пакруціў канверт у руках — «А раптам гэта не Надзя?» — падумаў ён і знаёмы з Мінска халадок варухнуўся ў грудзях, каля сэрца.
— А я ўжо як пабачыла, — казала далей маці, — што яе рук гэта не мінула, тады ўжо і я ў магазіне — як то сказаць, прабалтала, што, можа, Антон мой хутка прыедзе. Што, можа, ён там у Мінску трохі выпівае. А так — я ж маўчала, як рыба!
Антон абгарнуў ручніком чыгунчык, сцадзіў у вядро, паклаў у талерку некалькі гарачых бульбін, падсунуў да маткі. Але тая не стала есці, усхапілася, выцягнула з печы вялізны чыгун са «свінячай» ежаю, у вядро з адцэджанай вадою сыпнула мукі, укінула паўкулідкі хлеба, пачала мяшаць рукою...
— І што ты думаеш рабіць цяпер? Адзін, як гаворыцца, на ўсе дзярэўні?
— Нічога... жыць.
— Ну жыві. Ідзі ў які калхоз, калі шчэ возьмуць, ды сядзі тут з маткаю... Будзеце піць з Пульсам, бо той тожэ адзін сядзіць, дык той дурны, а ты ж разумны...
Панесла вядро на двор, а Васкевіч зноў прысеў перад грубкаю, у якой даўно ўжо ўсё патухла, і паўтараў сам сабе, бы зацыклены: «Не Надзя, гэта не Надзя...»
Вяртаючыся, маці заскочыла ў поргаб [3], прынесла ў хату кош, выставіла з яго слоік гуркоў, слоік памідораў, слоік белых марынаваных грыбкоў, міску квашанай капусты, пабегла ў калідор, падсмажыла хутка на газе мяса з яечняю — застаўлены аказаўся ўвесь стол. Паелі моўчкі. Раней, калі Антон прыязджаў з Мінска, заўсёды пытала, ці не вьп'е, і калі згаджаўся, ставіла пляшку куплёнай гарэлкі — цяпер нават не папыталася. Хутка Антон падзякаваў, выбраўся з-за стала, накінуў на плечы кухвайку, выйшаў на двор пакурыць. Марозу амаль не было, ледзь-ледзь мігцелі над галавой слабыя зоры. Усё навокал цёмнае, чорнае — нават плот і дрывотня здаюцца нечым чужым, фантастычным... Моцна пахла начным адліжным снегам, і проста рука не паднялася закурыць, перабіваць гэты пах. «Нічога, цяпер усё ясна. Чысты перад Богам і людзьмі».
