Ад сяwбы да жнiва
Ад сяwбы да жнiва читать книгу онлайн
Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Адвярнуўшыся ад людзей у куток, дзе стаяла зацягнутая павуціннем старая пратэса, малы мой дзядзька, з вялікай, пад сівым «вожыкам» галавою, ціха, на ўсю душу — як ён умеў i смяяцца — заходзіўся плачам.
Я быў куды больш самастойны, i ўжо даўно, гадоў з пятнаццаці, кал i перастаў яе слухаць у самым, як мне здавалася, галоўным для чалавека. Мне было вельмі шкада, што я ўжо не змагу, i іменна цяпер, калі магу, акружыць яе старасць належнай апекай, зрабіць для маці тое, чаго не паспеў, не паспелі мы ўсе…
…Трыццаць гадоў — гэта была яшчэ маладосць. Наша жанатая пасляваенная маладосць.
Вясковаму хлопцу, які нядаўна, ужо не часткова, урыўкамі, спадцішка, a поўнасцю i адкрыта стаў пісьменнікам, няцяжка, нават прыемна было, па жартаўліваму загаду жонкі, устаць з-за рабочага стала, узяць мяшок i пайсці разам з ёю на рынак. У якасці проста насільшчыка. Бо ўжо ёсць бочка, трэба засаліць гуркі.
Гэта было, здаецца, у той жа год, калі памерла мая маці.
Гэта іменна там, у ранішняй мітусні Камароўскага рынку, я яшчэ раз адчуў «несказанную» сілу i веліч паэзіі.
Сляпы, пажылы інвалід. У заношанай пілотцы, што ніколі, відаць, не служыла яму дзеля форсу, а толькі скупа прыкрывала галаву. У вельмі бывалым i шэра-шурпатым, як няшчодрая ралля, шынялі, сцягнутым, без усякага маладзецтва, вузкай брызентавай папругай. У абмотках i зношаных грукачах-чаравіках. Ен спяваў, трымаючы каля боку далонь з манеткамі белай i жоўтай дробязі, a невідушчыя вочы яго гаварылі пра процьму салдацкага гора, якім нікога не здзівіш. Песня яго — i хрыплаватым, з гора пявучым голасам, i поўнай журботы душой — гаварыла пра найпрасцейшую, найвялікшую радасць жыцця, пра скарб, які не падлягае ніякім пераацэнкам. I для песнi гэтай, для ацэнкі гэтага скарбу яму, сляпому, былі дадзены іменна тыя патрэбныя, неабходныя словы, якіх вельмі многія людзі шукаюць i вельмі часта не могуць знайсці.
Шэры, чыста вымыты мяшок. Прышчатыя, веселазялёныя гуркі. Шумны, шматфарбны, заклапочаны натоўп. Вялае, добрае сонца жнівеньскай раніцы. Без звароту мінулая маладосць… I песня! — словы, што так шчасліва знойдзены адным на мільёны, што так непераймальна проста i ўзнёсла, так па-зямному, па-чалавечы, па-сыноўняму тужаць:
Вось ужо хутка будзе дзевятнаццаць год, амаль што цэлае жыццё з той раніцы, калі я, заварожаны, стаяў перад аслепленым вайною чалавекам. На даўжыню ўсёй песні заварожаны, на паўзу пасля яе, зноў на пачатак, на палавіну… Не! — на ўсё жыццё.
I не таму толькі, што мой уласны боль быў яшчэ вельмі свежы.
I недакладна, няправільна гэта, — што я тады, іменна ў тую раніцу адчуў усю сілу i веліч гэтай простай песні. Калі? Ды як — якія нудныя i непатрэбныя пытанні!.. Высокае, прыгожае — яно заўсёды з намі.
За гэты час я неаднойчы схіляўся над рукамі маді маіх сяброў, пазнаў ix многа — i розных, i вельмі, як адна, падобных на маю.
Перад парогам белай мазанкі, што прымасцілася на бурым стэпавым узгорку, над ціхай рэчкай, аслоненай высокім трыснягом, мяне, як роднага, вітала старая, нямоглая маці-ўкраінка. Спатканне з ёю было, амаль чвэртку стагоддзя перад гэтым, падрыхтавана маёй дружбай з яе сынам. Больш! У той суровы ваенны час, калі яна знемагла ў няведанні пра свайго Тышу, жыла толькі надзеяй, што лес паспагадае ёй больш, чым іншым гарапашніцам, — тады яе сына, параненага ў партызанскім баі, лячыла, даглядала другая маці — мая.
За акіянам, за незлічонай армадай белых аблокаў, над якімі я ляцеў на Захад, у зялёным канадскім гарадку, за сталом у багатай, культурнай сям'і, я сядзеў побач са старэнькай лэдзі, важнай гаспадыняй дома. Сын яе, што прывёў мяне ў гэты дом, таленавіта ставіў спектаклі ў экзатычным шэкспіраўскім тэатры, дзе выступалі лепшыя акцёры з трох кантынентаў. Мы з ім абодва былі салдатамі, з двух бакоў пачыналі вайну з тым самым фашызмам. Ен быў таксама ў нямецкім палоне, дзе сустракаўся з нашымі. Ен прасіў нас, савецкіх гасцей, спяваць у яго доме нашы песні. A маці — цераз перакладчыка — сказала мне, што ёсць у яе яшчэ адзін сын, што ён цяпер якраз у Савецкім Саюзе. Яму, ён піша, добра там. Яна вельмі хоча, каб i мне, сыну другое маці, было добра тут, у ix доме. I мне, i ўсім іншым, каго запрасіў яе сын, i ўсім наогул сынам — каб усім было добра. Яна не была такой простай i грубавата ды сардэчна непасрэднай як маці майго данскога друга, a ўсё ж усміхалася мне мацярынскай усмешкай i міжволі, відаць, з бяды, па старасці парушаючы высокі, чапурысты этыкет, трэсла маршчыністай, белавалосай галавой. I хоць я адчуваў сябе ў іхняй раскошы трохі скавана, хоць прыкра было, што свае пачуцці я вымушаны быў перадаваць цераз рассеяна-стомленага грамацея, — мне было добра. A ўспамінаецца гэта — яшчэ лепш.
Так, гэта — праўда, i назаўсёды, i радасна, i праўда, што «ты жива еще, моя старушка», — я цябе часта i весела бачу, часта сумую па табе сумам маіх блізкіх i далёкіх сяброў, часта вяртаюся да слоў, да няхітрай мелодыі, упершыню пачутай калісьці на рынку, да гераіні той песні — ціхай разанскай матулі, да светлага, несмяротнага вобраза, што нарадзіўся ў душы бесшабашнага рускага хлопца — паэта, блізкага ўсім.
…Нядаўна ў адным польскім журнальчыку, папулярным i ў нас, я ўбачыў, нібы ясную прасветліну ў дробненькай моднай мітусні, некалькі шчырых слоў пра яго, таго рускага хлопца. Гэта быў рэпартаж пра сям'ю Ясеніных. Партрэт прыгажуна i ўдалы загаловак — проста «Siergiej» i радкі тае самае песні:
Мне зноў захацелася плакаць ад шчасця i суму, мне зноў захацелася жыць.
Я ўдзячны той мілай польцы, што памагла мне злавіць маю думку, падштурхнула сказаць нарэшце слова, якое доўга нашу.
Слова пра тое, што многае ў нашым жыцці пераходзіць, многае мінаецца, a сапраўднасць пачуццяў, сапраўднасць паэзіі — застаюцца.
1966
«ДУМКІ ЗВЫЧАЙНЫЯ…»
Учора i я быў, нарэшце, у падзямеллі радзівілаўскага касцёла. Бачыў вялізныя, цёмныя, тоўста запыленыя скрыні з былымі трупамі магнатаў i магнацянят. Здзіўляўся дробна-стракатай процьме камароў на калісьці белых сценах i скляпенні — відаць, усіх камароў з азёрнага ды балотнага наваколля, якія праз пабітыя вокны пахаваліся тут ад зімы. Трымаў i я цёплы, з ацёкамі недагарак касцельнай свечкі i слухаў тлумачэнні мясцовага чалавека, больш за чвэртку стагоддзя таму назад апранутага ў ксяндзоўскую сутану.
Апраўдаць такія могілкі можна толькі радавым эгаізмам, велікапанскай традыцыяй. Вельмі, тым часам, няшмат каб усю гэтую кансервацыю лічыць натуральнай.
Успомніўся Талстой яго просьба да блізкіх: «Мёртвае цела маё закапайце як найхутчэй, як закопваюць кожную агідную, непатрэбную рэч, каб яна не замінала жывым…»
Вось так.
Цяпер, у ціхай палаце санаторыя, што размясціўся ў княжацкім замку, чытаю Олдрыджа, ахвотна хаджу з яго паляўнічым ад пасткі да пасткі па сакавітай i духмянай канадскай глухамані… Чытаю i — раптам у памяці ярка з'явіўся ўчарашні ксёндз.
Румяны, лёгкі на хаду таўсцюшок, відаць, вельмі падобны да бацькі, братоў або маці. Гаворыць ён на мясцовай беларуска-руска-польскай трасянцы, i ад гэтага падабенства яго са сваякамі ўяўляецца мне яшчэ большым. Яго вясковасці не можа цалкам закрыць ні чорная сутана, ні ўрачыстая латынь, якую ён чытаў-тлумачыў нам з надпісаў над дамавінамі.
Бачыў я настаўнікаў, што апрашчаліся ў вёсцы да падабенства ca сваімі бацькамі-сялянамі; лавіў такое падабенства, такую прастату ў вобліках пажылых афіцэраў, пісьменнікаў, урачоў… Даўно знаёмых параўноўваў у памяці з ix роднымі, таксама знаёмымі мне, a іншых — убачыўшы з ix бацькамі, якіх я раней не ведаў. Ну, а ксяндза з беларускай вёскі ўбачыў так блізка ды выразна ўпершышо. І неяк весела стала… I наша веска, наш край — пасечаная на кавалкі, затупаная гісторыяй, цяпер уваскрэслая Беларусь са сваім мінулым i сучасным павярнулася да мяне яшчэ адным краечкам.
