-->

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Майстар i Маргарыта (на белорусском языке), Булгаков Михаил-- . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Название: Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 211
Читать онлайн

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Булгаков Михаил

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 91 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Нi з месца! - I яны адразу ж пачалi страляць па верандзе, цэлячыся ў галаву Кароўеву i Бегемоту. Тыя, па кiм стралялi, адразу ж расталi ў паветры, а з прымуса ўдарыў агнявы слуп проста ў тэнт. Нiбыта пашча з чорнымi краямi з'явiлася ў тэнце i пачала распаўзацца ва ўсе бакi. Агонь праскочыў праз яе i пачаў падымацца да самага даху грыбаедаўскага дома. Папкi з паперамi, якiя ляжалi на акне на другiм паверсе ў рэдакцыi, раптам успыхнулi, следам занялася штора, i тут агонь загудзеў, нiбы яго раздзiмалi, слупамi пайшоў унутр цётчынага дома.

Праз некалькi секунд па асфальтавых дарожках, якiя вялi да чыгуннае рашоткi на бульвары, адкуль у сераду вечарам прыйшоў нiкiм не зразумелы Iванка, цяпер беглi недаабедаўшыя пiсьменнiкi, афiцыянты, Соф'я Паўлаўна, Боба, Петракова, Петракоў.

Арчыбальд Арчыбальдавiч нiкуды не спяшаўся i не ўцякаў, ён зараней выйшаў праз бакавы ўваход i, як капiтан, якi павiнен пакiдаць карабель апошнiм, стаяў спакойна ў летнiм палiто з шаўковаю падкладкаю, з двума балыковымi бярвенцамi пад пахай.

Раздзел 29

ЛЁС МАЙСТРА I МАРГАРЫТЫ ВЫЗНАЧАНЫ

Перад заходам сонца высока над горадам на мураванай тэрасе аднаго з сама прыгожых у Маскве будынкаў, пабудаванага амаль паўтары тысячы гадоў назад, знаходзiлiся двое: Воланд i Азазела. Iх не было вiдаць знiзу, з вулiцы, бо iх засланяла ад чужога вока балюстрада з гiпсавымi вазамi i гiпсавымi кветкамi. А iм горад быў вiдаць увесь да краёў.

Воланд сядзеў на складной табурэтцы, апрануты ў сваю чорную сутану. Яго доўгая шырокая шпага была ўваткнута мiж дзвюх плiт тэрасы вертыкальна, так што атрымаўся сонечны гадзiннiк. Цень ад шпагi няўмольна доўжыўся, падпаўзаў да чорных туфляў на нагах у сатаны. Воланд падпёр востры падбародак кулаком, сагнуўся на табурэтцы, падклаў адну нагу пад сябе i неадрыўна глядзеў на неабдымнае зборышча палацаў, вялiзных дамоў i маленькiх, асуджаных на знос будынiн.

Азазела быў не ў сучасным уборы, без пiнжака, кацялка, лакiраваных туфляў; апрануты ў чорнае, як i Воланд, ён нерухома стаяў непадалёку ад свайго валадара, гэтак, як i ён, не адводзiў вачэй ад горада.

Воланд загаварыў:

- Якi цiкавы горад, цi не праўда?

Азазела паварушыўся i адказаў з павагаю:

- Месiр, мне болей падабаецца Рым.

- Ну, гэта ў каго якi густ, - адказаў Воланд.

Праз нейкi час зноў пачуўся яго голас:

- А чаго гэты дым там на бульвары?

- Гэта гарыць Грыбаедаў, - адказаў Азазела.

- Трэба думаць, што гэтая неразлучная парачка Кароўеў i Бегемот пабылi там?

- У гэтым няма нiякага сумнення, месiр.

Зноў настала маўчанне, абодва з тэрасы глядзелi, як у вокнах, якiя выходзiлi на захад, на верхнiх паверхах успыхвала адлюстраванне разламанага сонца. Воландава вока гарэла гэтаксама, як адно з вокнаў, што выходзiла на захад, хаця Воланд сядзеў плячыма да сонца.

Але тут штосьцi прымусiла Воланда завярнуцца ад горада i звярнуць увагу на круглую вежу, якая была ў яго за плячыма на даху. Са сцяны яе выйшаў абарваны, выпацканы ў глiну пануры чалавек у хiтоне, у самаробных сандалях, чорнабароды.

- Во! - усклiкнуў Воланд i насмешлiва паглядзеў на прышэльца. - Меней за ўсё можна было чакаць цябе тут! Ты чаго з'явiўся незапрошаны, але чаканы госць?

- Я да цябе, дух зла i валадар ценяў, - адказаў прышэлец i з-пад iлба варожа паглядзеў на Воланда.

- Калi ты да мяне, то чаму не вiтаешся, былы зборшчык падаткаў? загаварыў Воланд.

- Таму што я не хачу, каб табе здаровiлася, - з выклiкам адказаў прышэлец.

- Табе з гэтым давядзецца змiрыцца, - запярэчыў Воланд, i ўсмешка скрывiла яго рот, - не ўспеў ты з'явiцца, як ужо ляпнуў глупства, i я табе скажу, у чым яно, - у тваёй iнтанацыi. Ты гаворыш гэтак, быццам не прызнаеш ценяў, а таксама зла. А ты, будзь ласкавы, падумай, што рабiла б тваё дабро, каб не было зла, i як бы выглядала зямля, каб з яе знiклi ценi? Ценi атрымлiваюцца ад прадметаў i ад людзей. Вось цень ад маёй шпагi. Але бываюць ценi ад дрэў i ад жывых iстот. Цi не хочаш ты абадраць увесь зямны шар, знесцi з яго ўсе дрэвы i ўсё жывое з-за твае фантазii мець голы свет? Ты дурны.

- Я не буду з табой спрачацца, стары сафiст, - адказаў Левiй Мацей.

- Ты i не можаш са мной спрачацца, таму што я сказаў ужо: ты дурны, адказаў Воланд i спытаўся: - Ну, гавары коратка, не стамляй мяне, чаго ты хочаш?

- Ён прыслаў мяне.

- Што ён загадаў перадаць табе, раб?

- Я не раб, - яшчэ больш зазлаваў Левiй Мацей, - я яго вучань.

- Мы гаворым з табою на розных мовах, як заўсёды, - адазваўся Воланд, але рэчы, пра якiя мы гаворым, ад гэтага не мяняюцца. Ну?..

- Ён прачытаў створанае майстрам, - загаварыў Левiй Мацей, - i прасiў цябе, каб ты забраў з сабою майстра i ўзнагародзiў яго спакоем. Няўжо табе гэта цяжка зрабiць, дух зла?

- Мне нiчога не цяжка зрабiць, - адказаў Воланд, - i табе гэта добра вядома. - Ён памаўчаў i дадаў: - А чаму ж вы не бераце яго да сябе, да святла?

- Ён не заслужыў святла, ён заслужыў спакой, - журботным голасам сказаў Левiй.

- Перадай, што будзе зроблена, - адказаў Воланд i дадаў, пры гэтым вока яго загарэлася: - I пакiнь мяне тэрмiнова.

- Ён просiць, каб тую, што кахала яго i пакутавала з-за яго, вы забралi таксама, - упершыню Левiй паглядзеў на Воланда ўмольна.

- Без цябе мы нiяк не здагадалiся б пра гэта. Iдзi.

Левiй Мацей знiк адразу пасля гэтага, а Воланд паклiкаў Азазелу i загадаў:

- Ляцi да iх i ўсё ўладзь.

Азазела пакiнуў тэрасу, i Воланд застаўся адзiн. Аднак быць яму аднаму доўга не давялося. Пачуўся тупат па плiтах на тэрасе i ажыўленая гаворка, i перад Воландам з'явiлiся Кароўеў i Бегемот. Цяпер прымуса ў таўстуна не было, нагружаны ён быў iншымi прадметамi. Пад пахаю ў яго быў невялiкi пейзажык у залатой раме, на руцэ вiсеў кухарскi, напалову згарэлы халат, а ў другой руцэ ён трымаў цэлую сёмгу са скураю i хвастом. Ад Кароўева i Бегемота патыхала гарэлым, Бегемотава морда была ў сажы, а шапачка напалову абгарэла.

- Салют, месiр! - крыкнула неўгамонная парачка, i Бегемот замахаў сёмгаю.

- Якiя прыгажуны, - сказаў Воланд.

- Месiр, уяўляеце, мяне палiчылi марадзёрам, - радасна i ўзбуджана закрычаў Бегемот.

- Калi меркаваць па прынесеным табою, - адказаў Воланд i паглядзеў на ландшафцiк, - ты i ёсць марадзёр.

- Паверце, месiр... - пачаў задушэўна Бегемот.

- Не паверу, - коратка адказаў Воланд.

- Месiр, клянуся, я гераiчна спрабаваў выратаваць што толькi можна было, i вось ўсё, што ўдалося адваяваць.

- Ты лепш скажы, чаму загарэўся Грыбаедаў? - спытаўся Воланд.

Абодва, Кароўеў i Бегемот, развялi рукамi, паднялi вочы ў неба, а Бегемот закрычаў:

- Не разумею! Сядзелi мiрна, зусiм цiха, абедалi...

- I раптам - трах, трах! - падхапiў Кароўеў. - Стрэлы! Ашалелыя ад страху, мы з Бегемотам кiнулiся ўцякаць на бульвар, даганялы следам, мы кiнулiся ў Цiмiразеўку!..

- Але адчуванне абавязку, - умяшаўся Бегемот, - перамагло наш брыдкi страх, i мы вярнулiся.

- Дык вы вярнулiся? - сказаў Воланд. - Ну, вядома, тады будынак згарэў ушчэнт.

- Ушчэнт! - горка пацвердзiў Кароўеў. - Гэта значыць зусiм ушчэнт, месiр, як вы i сказалi. Адны галавешкi.

- Я накiраваўся, - расказваў Бегемот, - у зал паседжанняў, гэта той, што з калонамi, месiр, спадзяваўся выцягнуць што-небудзь каштоўнае. Ах, месiр, мая жонка, калi б яна толькi была ў мяне, яна дваццаць разоў рызыкавала б застацца ўдавою! Але, на шчасце, я нежанаты, i скажу вам шчыра - шчаслiвы, што не жанаты. Ах, месiр, хiба можна прамяняць халасцяцкую волю на цяжкае ярмо!

- Зноў глупства мелеш, - сказаў Воланд.

- Слухаюся i працягваю, - адказаў той, - ага, вось ландшафцiк. Болей нiчога нельга было ўзяць, полымя шуганула мне ў твар. Я пабег у каморку, выратаваў сёмгу. Пабег на кухню, выратаваў халат. Я лiчу, месiр, што зрабiў усё, што толькi мог, i не разумею, чаму ў вас гэтакi скептычны твар.

- А што рабiў Кароўеў у гэты час, калi ты марадзёрнiчаў? - спытаў Воланд.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 91 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название