Буранны паwстанак (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Буранны паwстанак (на белорусском языке), Айтматов Чингиз Торекулович-- . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Название: Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 249
Читать онлайн

Буранны паwстанак (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Буранны паwстанак (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Айтматов Чингиз Торекулович

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 82 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Так iшлi яны ўздоўж чыгункi сярод пустынных саразекаў, а цягнiкi iмчалi з ляскатам то ў адзiн, то ў другi бок... Прыходзiлi i знiкалi.

I тады вымушаны быў Едыгей зноў сказаць дзецям няпраўду. Ён сказаў iм, што яны памылiлiся. Гэты цягнiк, якi выпадкова спынiўся на iх раз'ездзе, iшоў у другi бок, а iх бацька павiнен прыехаць зусiм з другога. Але прыедзе, мусiць, не так скора. Яго, здаецца, паслалi на нейкае мора матросам, ён там адслужыць i вернецца дамоў. Трэба пакуль чакаць. Так казаў ён, i, можа, i сам не сумняваўся, што Абуталiп вернецца. Мiне нейкi час, разбяруцца, i ён вернецца. Але як яму перажыць разлуку з дзецьмi? Цi вытрывае, пакуль будуць вяршыць суд ды справу?

Зарыпа на той час адправiла ўжо колькi пiсем у адпаведныя ўстановы з запросам пра мужа i прасiла паведамiць ёй, цi можа яна мець з iм спатканне. Пакуль нiякага адказу не было. Казангап i Едыгей нiчога не разумелi. Падбадзёрвалi сябе тым, што раз'езд не меў прамой паштовай сувязi. Пiсьмы доўга iшлi, залежвалiся па дарозе туды i адтуль.

Аднойчы...

У канцы лютага ездзiў Казангап у Кумбель наведаць Сабiтжана ў iнтэрнаце. Ездзiў верхам на вярблюдзе. Таварнякамi зiмой надта холадна было дабiрацца. У вагон не залезеш, забаронена, а на адкрытай пляцоўцы вецер страшэнны. На вярблюдзе ж, цёпла апрануўшыся, можна было за дзень туды i назад абярнуцца.

Казангап быў дома таго ж дня ўвечары. Пакуль ён злазiў з вярблюда, Едыгей паспеў падумаць - нешта без настрою Казангап, нешта надта змрочны, сын, мусiць, нечым правiнiўся ў iнтэрнаце, ды i сам стамiўся, не без таго.

- Ну, як з'ездзiў? - падаў голас Едыгей.

- Ды нiчога, - глуха азваўся Казангап, важдаючыся з паклажай. Потым павярнуўся i, падумаўшы, сказаў: - Ты цяпер дома будзеш?

- Дома.

- Справа ёсць. Я зараз да цябе зайду.

- Заходзь.

Казангап не забавiўся. Прыйшоў разам са сваёй Букей. Сам наперадзе, жонка - за iм. Абое яны былi нечым заклапочаныя. У Казангапа стома на твары: шыя як бы падаўжэла, плечы абвiслi, вусы абвiслi. Тоўстая Букей цяжка дыхала.

- Вы чаго такiя, выпадкам не пасварылiся? - пажартавала Укубала. - Зараз памiрым, сядайце.

- Каб жа пасварылiся, - асiплым голасам адказала Букей, усё гэтак жа цяжка дыхаючы.

Аглядваючыся па баках, Казангап пацiкавiўся:

- А дзяўчынкi вашыя дзе?

- А ў Зарыпы гуляюць з хлапчукамi, - адказаў Едыгей. - А навошта табе яны?

- Весткi ў мяне благiя. Не трэба, каб дзецi ведалi. Бяда вялiкая. Памёр наш Абуталiп.

- Як памёр? Чаму памёр? - усё яшчэ не верачы, ступiў Едыгей да Казангапа.

- Папера такая прыйшла на станцыю.

I ўсе яны адразу змоўклi, старалiся не глядзець адно на аднаго.

- Ой, гора! Ой, гора! - схапiлася за галаву Укубала i застагнала, закiвалася з боку ў бок.

- Дзе гэтая папера? - спытаўся нарэшце Едыгей.

- Папера там, на станцыi, - пачаў расказваць Казангап. - Ну, пабыў я ў iнтэрнаце i дай, думаю, зазiрну на вакзал у крамку тую самую ў пачакальнi. Букей мыла прасiла купiць. Толькi я ў дзверы, а насустрач сам начальнiк станцыi Чарноў. Ну, паздароўкалiся, ён мне кажа: "Вось дарэчы трапiўся на вочы, зойдзем да мяне ў кабiнет, пiсьмо ёсць, забярэш з сабой на раз'езд". Ён адчынiў свой кабiнет, мы ўвайшлi. Дастае са стала канверт з друкаванымi лiтарамi. "Абуталiп Кутыбаеў, кажа, у вас працаваў на раз'ездзе?" У нас, кажу, а што такое? "Дык вось прыйшла папера, а перадаць няма з кiм на Баранлы-Буранны. На, перадай яго жонцы. Тут адказ на яе пытаннi. Памёр ён, як тут напiсана", - i сказаў нейкае незразумелае мне слова. "Ад iнфаркту, кажа". А гэта што такое - iнфаркт, кажу я. А ён адказвае - "ад разрыву сэрца". Вось яно як - не вытрывала сэрца. Я не паверыў спачатку. Узяў у рукi паперу. Там сказана: начальнiку станцыi Кумбель паведамiць на раз'езд Баранлы-Буранны афiцыйны адказ для грамадзянкi... прозвiшча... на яе запытанне - i далей пра тое, што падследны Абуталiп Кутыбаеў памёр ад прыступу. Так i сказана. Я прачытаў, гляджу на яго i не ведаю, што рабiць. "Вось якiя справы, разводзiць рукамi Чарноў. - Вазьмi перадай ёй". Я кажу - не, у нас так не заведзена. Не хачу быць чорным звестуном. Дзецi ў яго малыя, як я магу сказаць iм такое? Мы спачатку там параiмся i потым рашым. Цi мо хто спецыяльна з нас прыедзе па гэтую паперу i прывязе яе, як трэба прывозiць усялякую жалобную вестку - не верабей жа загiнуў - чалавек, - а мо жонка ягоная сама прыедзе i атрымае з вашых рук. I вы тут ужо самi раскажаце i растлумачыце, як усё здарылася. А ён мне: "Справа, кажа, твая, як хочаш". А я кажу: прабачце, але няхай папера пакуль паляжыць у вас, а на словах я перадаць перадам, i мы параiмся там у нас на месцы. "Ну, глядзi, кажа, табе вiдней". З тым я выйшаў ад яго i ўсю дарогу паганяў вярблюда i пакутаваў: як жа нам быць? У каго з нас хопiць смеласцi сказаць пра такое?

Казангап змоўк. Едыгей прыгнуўся так, як быццам гара налягла на плечы.

- Што цяпер будзе? - забедаваў Казангап.

- Я так i ведаў, - горасна пакiваў галавой Едыгей. - Не вытрываў ён разлукi з дзецьмi. Вось гэтага я больш за ўсё баяўся. Не вынес разлукi. А маркота - гэта ж страшна. Вунь хлапчукi як сумуюць па бацьку - глядзець на iх няма сiлы. А каб ён так не перажываў, дык адседзеў бы, колькi прызначана, i вярнуўся. Цярпець не ўпершыню. I ў нямецкiм палоне, у канцлагерах iхнiх нацярпеўся, i ў партызанах не соладка было, але тады ён быў сам па сабе, тады ён быў адзiн. А цяпер яго з жывым мясам ададралi ад сям'i, ад дзяцей. Вось i не вытрываў...

- Яно так, я таксама так думаю, - азваўся Казангап. - Не верыў я, што ад разлукi чалавек можа памерцi. А то ж мог бы, малады яшчэ, i дачакацца, калi разбяруцца i вызваляць. Не вiнаваты ж нi ў чым. Розумам ён ведаў гэта, а сэрца, бач, не вытрывала.

Потым яны доўга сядзелi, абдумвалi становiшча, але як яны нi думалi, вярталiся да таго, што сям'я засталася без бацькi, дзецi асiрацелi, Зарыпа аўдавела, i гэта несумненна. Аднак самую разумную прапанову выказала ўсё ж Укубала:

- Няхай Зарыпа сама атрымае тую паперу на станцыi. Няхай гэта будзе не пры дзецях. I няхай там усё абдумае, казаць дзецям цi не.

- Ты праўду кажаш, - падтрымаў яе Едыгей. - Яна мацi, няхай сама рашае, казаць дзецям цi не пра смерць Абуталiпа. А я не магу... - i Едыгей на паўслове змоўк, язык не слухаўся, ён закашляўся, каб прагнаць шкадобу, што душыла яго.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 82 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название