-->

Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке), Адамович Лидия-- . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке)
Название: Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке)
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 486
Читать онлайн

Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Адамович Лидия

Аленка не магла стрымацца ад смеху - мужчына гадоў трыццацi ў белым касцюме неадрыўна пазiраў на яе. Ён стаяў ля навагодняй ёлкi з нейкiм маладым хлопцам Аленчынага ўзросту i за ўвесь вечар нiкога не запрасiў да танцаў. Ён, вiдаць, быў не вясковы, а Аленцы надакучылi свае гарадскiя хлопцы, да таго ж яна прыехала ў вёску да аднакурснiцы Галi, каб сустрэць тут Мiколу - у iнстытуце ён зусiм не звяртаў на яе ўвагi. Высокi, прыгожы, з кучаравымi пышнымi валасамi, блакiтнавокi, Мiкола вабiў многiх дзяўчат, але, сябруючы з усiмi, быў такi недасягальны i, здавалася Аленцы, чымсьцi таемны, а неразгаданае, таемнае так прыцягвае! Галя падбухторыла Аленку схадзiць да Мiколавага бацькi, быццам па квашаныя яблыкi, у вёсцы Адась славiўся тым, што надта ж смачна ўмеў квасiць антонаўкi. Адасева жонка памерла, i ён сам вёў гаспадарку. Калi дзяўчаты прыйшлi, Мiкола сустрэў iх ветлiва, па-сяброўску частаваў яблыкамi, жартаваў, а вось у клуб так i не з'явiўся...

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 63 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

... Ён цалаваў яе валасы, вусны, бровы, шаптаў ласкавыя словы. Смугла-сiнi змрок ахутаў адзiнае акно ў гэтым пакоi, пранiк у яго, апусцiўся на мяккiя крэслы i камiн, стаў напяваць асалоду i сон, пранiкнёнасць i даверлiвасць у душы... Маруся патанула ў мяккiх беласнежных прастынках, як у аблоках. Яе валасы рассыпалiся па падушцы i плячы Вайдаша...

- Раскажы, якi ты быў у дзяцiнстве? - прашаптала яна. - Каго з бацькоў i родзiчаў больш любiў?

- Бабулю, як i ты... - адказаў Вайдаш. - Я быў адзiнокiм. Многiя мяне не разумелi, акрамя бабулi. Яна сама дзетдомаўская. Памятала адзiн эпiзод са свайго маленства: яна стаiць у вялiкiм садзе, апранутая ў прыгожую белую сукенку, а побач - вялiкая чарапаха. I ўсё. Далей - дзiцячы дом. А потым аказалася, што прадзеду майму належаў маёнтак у Вiшаньцы. Прадзед мой жыў у Гданьску. Гэта ён згубiў дачку падчас рэвалюцыi, тую, што стаяла ў садзе, а побач - чарапаха... Зараз ён памёр. Маёнтак i зямлю завяшчаў дачцэ, маёй бабульцы, але i яна ўжо на тым свеце. Значыць - майму бацьку. I бацька памёр ужо... Вось так я стаў князем... Аказваецца, гэта вельмi складаная i цяжкая ноша... Я не хачу быць проста багатым, хачу прыносiць дабро людзям, але не заўсёды атрымлiваецца так, як я хачу, i не заўсёды мяне разумеюць. Як тут не ўспомнiць Якуба Наркевiча-Ёдку... "Няма прарока ў сваёй Айчыне"... Мне шкада, што вымiрае нацыя, я хачу выратаваць гэтых дзяцей, але столькi перашкод... Дай Бог мне сiлы вынесцi ўсё!..

Маруся прытулiлася вуснамi да ягонага пляча.

- Чым я магу дапамагчы табе? - запытала.

- Тым, што ты ёсць са мною, - пяшчотна прытулiў ён яе да сябе.

Мiкола ўжо тыдзень, як жыў на Батанiчнай, у iнтэрнаце трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення. Кантынгент тут быў, канешне, не той, што ў iнстытуце культуры, хлопцы п'юць, дзяўчат водзяць, але мiрыцца можна. Мiкола па-ранейшаму ў вольную хвiлiну складваў вершы. Марыў стаць бардам, знакамiтасцю. Вось i сёння, прыйшоўшы з лекцый па вадзiцельскай справе, засеў за блакнот. Гайва, дзяўчына ягонай мары, з далёкай Нiцы... Дзе ты, Гайва, што робiш зараз? Памятаеш мяне? Хутка я стану бардам i праслаўлю сваё i тваё iмя, як Петрарка Лауру...

Ягоныя думкi разагнаў стук у дзверы. Нехаця пайшоў адкрываць.

- Якiя людзi - i без аховы! - ухмыльнуўся Мiкола, убачыўшы Наташу ў сукенцы для цяжарных.

- Я цябе, гада, сюды ўладкавала, а ты носа не кажаш! Хаваешся ад мяне! наляцела на яго Наташа.

Зайшла ў пакой, уселася на ложку, выцягнула ногi ў прыгожых белых басаножках. На вуснах з'явiлася пагардлiвая ўсмешка.

- Ну што, каханенькi-родненькi? Збiраешся жанiцца на мне сам альбо на алiменты падаваць, як раджу? - запытала. - Сумесную гаспадарку вялi? Вялi: ты мне бялiзну дапамагаў мыць, на вахце бачылi, як нёс выварку на кухню! Вахцёры пацвердзяць! Сяброўкi пацвердзяць дый прадавец крамы, што ты сам мне каляску купляў! Ага, задумаўся?

- Слухай, кацiся ты, га? - насупiўся Мiкола. - Па-добраму прашу!

Наташа весела засмяялася:

- Не, ужо трапiлася мышка кошцы ў лапу, не адпусцiць!

- Пантэра ты, а не кошка! - агрызнуўся Мiкола.

- Паляванне на льва скончана! - Наташа паднялася i дала Мiколу ў лоб пстрычку. - Збiрайся ў загс!

- Дык я ўжо жанаты! - схлусiў той. - Пакуль ты народзiш...

- Паспееш з Аленкай распiсацца? - здагадалася Наташа. - Ага, бяжы хутчэй да гэтай дурнiцы, яна цябе з рукамi-нагамi адарве!

I, зарагатаўшы, пайшла з пакойчыка.

...Аленка мыла бацькаву бялiзну, калi з'явiўся Мiкола, узбуджаны, патлаты, як перапуджаны верабей.

- Аленачка! - упаў перад ёю на каленi. - Прабач, я ўсё зразумеў - ты адзiная, хто па-сапраўднаму мяне кахае! Я праслаўлю цябе ў сваiх вершах! Я стану бардам i буду спяваць пра наша з табою каханне. Няхай усе зайздросцяць нам, якая ў нас дружная сям'я! Аленачка, мы будзем з табою падарожнiчаць, на экскурсii ездзiць, мы будзем жыць дружна i цiкава, я буду багатварыць цябе!

Аленка стаяла здзiўленая, з мокрымi, у мыльнай пене рукамi i не ведала, што адказаць хлопцу. Той, перадыхнуўшы, выпалiў:

- Будзь маёй жонкай, Аленка! Збiрайся ў загс!

...Пакуль Аленка апраналася, Мiкола размаўляў з яе бацькам. Худы, асунуты, небарака сядзеў у iнвалiднай калясцы.

- Татачка, сыграй Мiколу на гармонiку! - папрасiла Аленка i падала яму гармонiк. - Мы ў загс пойдзем! - паведамiла з зiхоткiмi ад радасцi вачыма.

I бацька паслухаўся, зайграў "Амурскiя хвалi". Мiкола ўважлiва слухаў i ўсмiхаўся.

- А мая Аленачка ў Цэнтральнай бiблiятэцы працуе, - усмiхнуўся бацька. Там яе вельмi паважаюць. А гаспадыня якая, усё сама: пячэ, варыць, шые... Не пашкадуеш, братка...

- Дзякую, - пацалаваў Мiкола яго ў шчаку, i яны з Аленкай заспяшалiся ў загс.

...Мiкола радасна падзякаваў работнiцам загса, што прынялi iх заяву, i весела прапанаваў Аленцы:

- А цяпер, каб адзначыць гэты дзень, паедзем на экскурсiю! На якi аўтобус паспеем ад экскурсбюро, на той i сядзем, пабеглi!

...Худая, танклявая, з востранькiм носам экскурсавод прапанавала Мiколу з Аленкай садзiцца ў iх аўтобус.

- Наша экскурсiя вельмi цiкавая! Вам спадабаецца! - запэўнiла яна.

- Калi ласка, для маёй жонкi - месца наперадзе! - папрасiў Мiкола.

Экскурсавод прыветна паказала рукою на месца побач з сабою. Мiкола сеў з Аленкай, абняў яе.

- Давайце знаёмiцца, Маргарыта Фёдараўна - ваш экскурсавод, - загучаў чысты, малады голас. - Сёння я раскажу вам гiсторыю Менска...

Ад акна дзьмуў халодны вецер, таму Мiкола закрыў фортачку. Ён увесь час трымаў руку Аленкi ў сваёй, нешта шаптаў, i Маргарыта, гаворачы тэкст, кiдала зайздросныя позiркi ў бок закаханых "галубкоў". Калi выйшлi ля парку, пачаў накрапваць дождж. Нi ў кога з экскурсантаў не аказалася парасона. Яны кiнулiся да дрэваў, а Мiкола зняў з сябе рубашку i расцягнуў яе, як парус, над Аленчынай галавою.

- Зiрнi, як на нас глядзяць усе! - радасна шапнуў ён дзяўчыне. - Вось няхай зайздросцяць! - i пацалаваў яе ў шчаку.

Селi ў аўтобус, але Мiкола папрасiў вадзiцеля затрымацца - трэба купiць ягонай "жонцы" марожанае. Затым ён надумаў праз некаторы час купiць кветкi... Усю экскурсiю людзi толькi i глядзелi што на iх. Нарэшце падсела Маргарыта i шапнула Мiколу:

- Я так зайздрошчу вашай жонцы! Ты такi цудоўны хлопец... Як завуць цябе?

- Мiкола Гайда. Я - бард, - адказаў той. - Чулi мае песнi?

- Прыходзьце да нас у бюро, паслухаем, - не зважаючы на Аленку, папрасiла Маргарыта, - я першы раз бачу такога цудоўнага чалавека...

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 63 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название