Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Буранны паwстанак (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Камiсii вярнулiся ў поўным складзе, усе аднолькава маўклiвыя i заклапочаныя. Праз пятнаццаць хвiлiн яны ўжо сядзелi за сталом закрытай нарады. Праз пяць хвiлiн пасля пачатку работы камiсiй у космас, на борт арбiтальнай станцыi "Парытэт" была адпраўлена для перадачы парытэт-касманаўтам 1-2 i 2-1 у Галактыку Дзяржацеля тэрмiновая шыфраваная радыёграма: "Касманаўтам-кантралёрам 1-2 i 2-1 арбiтальнай станцыi "Парытэт". Папярэдзiць парытэт-касманаўтаў 1-2 i 2-1, што знаходзяцца па-за Сонечнай сiстэмай, не прымаць нiякiх мер. Заставацца на месцы да асобага ўказання Абцэнупра".
Пасля гэтага, не трацячы нi хвiлiны марна, асобаўпаўнаважаныя камiсii пачалi выказваць свае пазiцыi i прапановы з абодвух бакоў па вырашэннi касмiчнага крызiсу...
Авiяносец "Канвенцыя" стаяў супраць ветру сярод бясконцых цiхаакiянскiх хваль, што набягалi адна на адну. Нiхто ў свеце не ведаў, што на яго борце ў гэты час вырашаўся глабальны лёс планеты...
Цягнiкi ў гэтых краях iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход...
А па баках ад чыгункi ў гэтых краях ляжалi вялiкiя пустынныя прасторы Сары-Азекi, Сярэдзiнныя землi жоўтых стэпаў.
У гэтых краях усякая адлегласць вымяралася ад чыгункi, як ад Грынвiчскага мерыдыяна.
А цягнiкi iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход...
Заставалася яшчэ дзве гадзiны дарогi да могiлак Ана-Бейiт. Пахавальная працэсiя рухалася па саразеках такiм жа чынам. Паказваючы напрамак, узвышаўся на вярблюдзе Буранны Едыгей. Яго Каранар усё гэтак жа iшоў першым размашыстым, нястомным крокам; услед паспявалi па цалiне трактар з прычэпам, у якiм побач з пакойным Казангапам самотна i цярплiва сядзеў яго зяць, муж Айзады, i за iмi экскаватар "Беларусь". А збоку, то забягаючы ўперад, то адстаючы, то прыпыняючыся па нейкай важнай прычыне, бег усё гэтак жа заклапочана i ўпэўнена рыжы грудасты сабака Жалбарс.
Сонца прыпякала, падымаючыся ў зенiт. Засталася меншая частка дарогi, а Вялiкiя саразекi адкрывалi вачам усё новыя i новыя пустынныя землi за кожным пагоркам, што рассцiлалiся ўсякi раз да лiнii гарызонту. Вялiкiм было стэпавае раздолле. Некалi ў гэтых месцах знаходзiлiся нядобрай памяцi жуаньжуаны, прышэльцы, якiя захапiлi на доўгi час амаль усю саразекскую акругу. Жылi ў гэтых месцах i iншыя качавыя народы, i памiж iмi адбывалiся пастаянныя войны за выпасы i калодзежы. То адны бралi верх, то другiя. Але i пераможцы i пераможаныя ўсё роўна заставалiся тут, адны звузiўшы, другiя расшырыўшы свае ўладаннi. Елiзараў казаў, што саразекi як жыццёвая прастора былi вартыя гэтай барацьбы. Тады тут i вясной i восенню выпадала больш дажджоў. Травы хапала вялiкiм чародам буйной i дробнай жывёлы. Тады тут праязджалi купцы i iшоў торг. Але пасля клiмат нiбыта рэзка перамянiўся - перасталi выпадаць дажджы, перасохлi калодзежы, прапаў падножны корм. I разышлiся народы i плямёны, якiя прыйшлi ў саразекi, хто куды, а жуаньжуаны зусiм згiнулi. Накiравалiся да Эдзiлi - так называлася тады Волга - i прапалi ў прыэдзiльскай прасторы. Нiхто не ведаў, адкуль яны прыйшлi, i нiхто не дазнаўся, куды яны падзелiся. Былi чуткi, што насцiгла iх пракляцце - калi пераходзiлi яны гуртам Эдзiль зiмой, лёд на рацэ раптам рассунуўся, i ўсе яны, разам з пастухамi i статкамi, пайшлi пад лёд...
Карэнныя саразекцы - казахскiя наманы i ў гэты час не пакiнулi свой край, трымалiся тых месц, дзе ўдавалася здабыць ваду ў нанава выкапаных калодзежах. Але ў пасляваенныя гады пачаўся для саразекаў iншы час. З'явiлiся аўтамашыны-вадавозы. Адзiн вадавоз, калi вадзiцель добра ведаў мясцовасць, мог падвезцi ваду на тры-чатыры адгонныя стойбiшчы. Калгасы i саўгасы блiжнiх абласцей меркавалi ўжо размясцiць у саразеках пастаянныя базы для адгоннай жывёлагадоўлi.
Неяк неўпрыкмет узнiк у ваколiцах Ана-Бейiта горад без назвы - Паштовая скрынка. Так i казалi - паехаў у Паштовую скрынку, быў у Паштовай скрынцы, купiў у Паштовай скрынцы, бачыў у Паштовай скрынцы... Паштовая скрынка разрасталася, будавалася, закрывалася ад пабочных асоб. Асфальтаваная дарога звязвала яго з аднаго боку з касмадромам, з другога - з чыгуначнай станцыяй. З таго i пачалося новае, iндустрыяльнае засяленне саразекаў. Ад усяго мiнулага толькi i засталося ў гэтым баку, што могiльнiк Ана-Бейiт, на двух пагорках-блiзнятах, што датыкаюцца адзiн да аднаго, як вярблюджыя гарбы, Эгiз-Цюбе, самае шаноўнае месца пахавання ва ўсёй саразекскай акрузе. У даўнiя часы хаваць сюды прывозiлi так здалёку, што начаваць даводзiлася ў стэпе. Але затое нашчадкi пахаваных на Ана-Бейiце маглi ганарыцца, што аказалi продкам такую пашану. Тут хавалi самых паважаных i вядомых у народзе людзей, якiя доўга жылi, многа ведалi, заслужылi добрую славу словам i справай. Елiзараў, той усё ведаў, ён называў гэтае месца саразекскiм пантэонам.
Сюды i наблiжалася ў гэты дзень дзiўная, у суправаджэннi сабакi, вярблюда - трактарная працэсiя з чыгуначнага раз'езда Баранлы-Буранны.
У могiльнiка Ана-Бейiт была свая гiсторыя. Паданне пачыналася з таго, што жуаньжуаны, якiя захапiлi саразекi ў мiнулыя вякi, вельмi жорстка абыходзiлiся з палоннымi воiнамi. Пры выпадку яны прадавалi iх у рабства ў суседнiя краiны, i гэта лiчылася за шчасце для палоннага, бо праданы раб мог рана цi позна ўцячы на радзiму. Жудасны лёс чакаў тых, каго жуаньжуаны пакiдалi ў сваiм рабстве. Яны знiшчалi памяць раба страшэнным катаваннем - надзяваннем на галаву ахвяры шыры. Звычайна так рабiлi з маладымi хлопцамi, якiх паланiлi ў баях. Спачатку iм нагола брылi галовы, саскрабаючы да кораня кожную валасiну. У гэты час, калi заканчвалi брыць галовы, вопытныя забойшчыкi-жуаньжуаны свежавалi паблiзу мацёрага вярблюда, перш за ўсё аддзяляючы ад шкуры самую цяжкую, цвёрдую яе выйную частку. Падзялiўшы яе на кускi, тут жа, цёплую, нацягвалi на брытыя галовы палонных - шкура iмгненна прылiпала да галавы як пластыр - накшталт сучасных шапачак для плавання. Гэта i значыла надзець шыры. Той, каму iх надзявалi, або памiраў, не вытрымаўшы катавання, або страчваў на ўсё жыццё памяць, ператвараючыся ў манкурта - раба, якi не памятаў свайго мiнулага. Выйнай часткi шкуры аднаго вярблюда хапала на пяць-шэсць шыры. Пасля надзявання шыры кожнаму асуджанаму надзявалi на шыю драўляную калодку, каб ён не мог дастаць галавой да зямлi. Пасля, звязаўшы iм рукi i ногi, адводзiлi далей ад людзей, каб не даносiўся iх енк, пакiдалi там на сонцы, у полi, без яды i вады. Катавалi iх так некалькi дзён, выставiўшы толькi варту на падыходах, каб родзiчы не вызвалiлi iх, пакуль яны жывыя. Але такiя спробы былi вельмi рэдкiмi, бо ў адкрытым стэпе нельга было падысцi непрыкметна. А калi потым даходзiла чутка, што нехта ператвораны ў манкурта, то нават самыя блiзкiя людзi не хацелi ратаваць цi выкупляць яго, бо гэта значыла вярнуць сабе толькi нешта падобнае на ранейшага чалавека. I толькi адна мацi найманская, якая засталася ў паданнях пад iмем Найман-Ана, не змiрылася з такой доляй сына. Аб гэтым расказвае саразекская легенда. I назва могiлак паходзiць адсюль, Ана-Бейiт - Мацярынскi спачын.