-->

Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке), Адамович Лидия-- . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке)
Название: Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке)
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 485
Читать онлайн

Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Адамович Лидия

Аленка не магла стрымацца ад смеху - мужчына гадоў трыццацi ў белым касцюме неадрыўна пазiраў на яе. Ён стаяў ля навагодняй ёлкi з нейкiм маладым хлопцам Аленчынага ўзросту i за ўвесь вечар нiкога не запрасiў да танцаў. Ён, вiдаць, быў не вясковы, а Аленцы надакучылi свае гарадскiя хлопцы, да таго ж яна прыехала ў вёску да аднакурснiцы Галi, каб сустрэць тут Мiколу - у iнстытуце ён зусiм не звяртаў на яе ўвагi. Высокi, прыгожы, з кучаравымi пышнымi валасамi, блакiтнавокi, Мiкола вабiў многiх дзяўчат, але, сябруючы з усiмi, быў такi недасягальны i, здавалася Аленцы, чымсьцi таемны, а неразгаданае, таемнае так прыцягвае! Галя падбухторыла Аленку схадзiць да Мiколавага бацькi, быццам па квашаныя яблыкi, у вёсцы Адась славiўся тым, што надта ж смачна ўмеў квасiць антонаўкi. Адасева жонка памерла, i ён сам вёў гаспадарку. Калi дзяўчаты прыйшлi, Мiкола сустрэў iх ветлiва, па-сяброўску частаваў яблыкамi, жартаваў, а вось у клуб так i не з'явiўся...

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 63 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Iрэна адвярнулася, каб схаваць усмешку: "кахае".

- Кожную ранiцу я хварэю, Iрэначка! - скардзiлася Соф'я. - Быццам не цела ў мяне, а вата, рукi як вяроўкi вiсяць, ногi не маюць моцы... Быццам хто кроў высмактаў з мяне. Мне трэба з ранiцы пагаварыць з кiм, энергii набрацца, тады ўсё праходзiць, так мне экстрасенс параiў. Я - знак агню. I муж мой - знак агню. Гэта не падыходзiць. Мне каб вось знак зямлi, як Аленка, знак вады, як свякруха, а яны мяне пакiнулi... - Соф'я змахнула з вачэй слязу. - А ты хто, Iрэначка? Ты ж з маёй Аленкай у адзiн месяц нарадзiлiся...

- Я - Панна, - адказала Iрэна. - Знак зямлi...

- Ой, зайчык ты мой! - узрадавалася Соф'я i абняла дзяўчыну. - Ты мне падыходзiш! Давай размаўляць, можа, палягчэе мне...

- А пра што размаўляць? - даверлiва запытала Iрэна.

- Ай, золатка маё! - заўсмiхалася Соф'я. - Памятаеш, як мы з табою пасябравалi? Стаiш ты ля ваенторга, а Янка падбягае, на рукi цябе бярэ, кружыць. Усе пазiраюць на вас, зайздросцяць... А потым вы ў аўтобус селi, ты яму галаву на плячо схiлiла дый за шыю абняла, а бабы шэпчуць: "Як у койцы!" А вы цалавацца, а бабы ад злосцi: "Кiнь ты яе ў пельку! Цалуюцца, а тады кусацца будуць!" Злыя людзi, Iрэначка, вось i сурочылi вас...

- Не трэба пра гэта! - адсунулася ад яе Iрэна.

- Ну як жа ж не трэба, калi ён, гад, учора гэтак жа з Рэняй ля ваенторга цалаваўся!

- Цётка Соф'я! - Iрэна роспачна ўскочыла з месца i схапiлася за цыгарэту, чыркнула запалкай i зацягнулася на поўны ўдых.

- Ён жа ж, Iрэначка, ёй кожны дзень кветкi купляе, як i табе раней купляў!

- Хопiць! - Iрэна выпусцiла ў твар Соф'i сiвы клубок дыму, зацягнулася зноў, але, папярхнуўшыся, закашлялася i закрычала на яе: - Ведзьма! Што ты мне нервы псуеш зранку?

- Iрэначка! - лагодным голасам прамовiла Соф'я, паклала ёй руку на плячо i пагладзiла. - Ты лепш закадры старога... Вось адна лярва маладая твайго бацьку закадрыла, дык ён ёй падаркi кожны дзень носiць... Каб i ты старога мела, то i табе б тое ж было...

Соф'я прытулiла да сябе Iрэну i паспрабавала пацалаваць, але тая вырвалася i пабегла да дзвярэй.

- Прыходзь, Iрэначка, золатка маё, яшчэ! - ласкава ўсмiхнулася Соф'я, твар яе пасвятлеў, з вачэй спала мроя. Яна жвавенька паднялася з месца i, па-маладзецку крэкнуўшы, пацягнулася. - Кроў у жылы вяртаецца...

Iрэна паспрабавала адчынiць дзверы, але не змагла. Соф'я падышла да яе, павярнула ў замку ключ, расчынiла дзверы i на развiтанне шапнула:

- Ты толькi на пiянiна сваiм не трынкай - рана не загоiцца! Рана ад злога чалавека, Iрэначка, зусiм не загойваецца. Век свайго Янку помнiць будзеш!

Iрэна размахнулася i стукнула Соф'ю па твары сумкай. Тая толькi ўсмiхнулася ў адказ - твар у яе памаладзеў, складкi пад вачыма разгладзiлiся, вусны чырванелi, як мак.

- Заходзь у госцi, Iрэначка! - маладым, сакавiтым голасам кiнула яна ўслед дзяўчыне.

Ранiцай Мiкола прачнуўся ў чужым пакоi. Спахапiўшыся, пачаў азiрацца навокал: цi не ў медвыцвярэзнiку? Ён ехаў ад бацькi з канiкулаў выпiўшы i заснуў у трамваi... Не, ён быў у самым звычайным iнтэрнатаўскiм пакойчыку. Насупраць стаяў другi ложак, засланы ружовай капай. Над iм вiселi партрэты артыстаў, выразаныя з часопiсаў. Ля акна стаяла белагаловая, з кароткай стрыжкай дзяўчына i разглядала яго пашпарт, якi дастала з кiшэнi нагавiц. Усё ягонае адзенне вiсела на спiнцы крэсла.

- Эй, што ты па кiшэнях лазiш? - ускочыў Мiкола i выхапiў у яе пашпарт.

- А ў цябе фiгура - клас! - гарэзлiва адказала дзяўчына. - Ну што, Гайда Мiкола бацькавiч? Ты мне падыходзiш па ўзросту. Мне таксама дваццаць пяць...

- А ты мне - не! - агрызнуўся той i пачаў нацягваць нагавiцы.

Дзяўчына падышла да яго, абняла за шыю, прытулiлася вуснамi да грудзей.

- Ты быў у мяне першы, - прашаптала яна. - I другога нiколi болей не будзе...

- Адчапiся! - адхiлiўся Мiкола i надзеў кашулю. - Адкуль ты такая ўзялася? Ненармальная...

- Зараз прынясу бульбачку, фаршырованую мясам, - засмяялася дзяўчына, пальчыкi аблiжаш! I не прыкiдвайся дурнем - гэта табе не пасуе! Я помню ўсё, усе твае словы ноччу...

I, какетлiва павёўшы брывамi, пабегла з пакойчыка. Вярнулася праз хвiлiну, хуценька паставiла жароўню на тумбачку, выцягнула дзве талерачкi i пачала раскладваць бульбу, яна так смачна пахла, мела залацiсты колер, а з яе выглядвалi скарыначкi запечанага мяса... Дзяўчына спрытна расклала вiдэльцы, нарэзала хлеб. Паставiла на стол пляшку гарэлкi. Легкадумны кароценькi халацiк, са знарок расшпiленымi ўнiзе двума гузiкамi, агаляў прыгожыя поўныя ногi.

- Проша пана! - усмiхнулася дзяўчына, паказваючы рукою на стол. - Проша частавацца!

Мiкола паслухаўся. Перад гэтым зiрнуў у акно - мясцовасць была незнаёмая.

- Можа, растлумачыш мне, дзе я? - з iронiяй сказаў дзяўчыне.

- Хто каму павiнен тлумачыць? - здзiвiлася тая. - Ты ж учора гаварыў, што ўсё жыццё мяне шукаў. У маiм трамваi да канца змены катаўся, рамансы на гiтары спяваў...

- Дзе гiтара? - спалохаўся Мiкола i, знайшоўшы позiркам яе ля сцяны, супакоiўся. Успомнiў - было такое. Але каб iсцi да яе ў iнтэрнат?!

- Сама мяне сюды прыцягнула?

- Ах ты, нягоднiк! - раззлавалася яна. - Ды сам жа ўслед плёўся! Можа, цяпер будзеш адмаўляцца, што мяне згвалцiў? У мяне сведкi ёсць! Зараз пайду ў палiклiнiку судмедэкспертызы, калi ты станеш адмаўляцца, што казаў мне ўчора пра каханне, пра вяселле...

- Ты, трамвайшчыца няшчасная! Смаркачы вытры, малалетка!

- Ды я з табою з аднаго года! Калi не будзеш болей са мною сустракацца, калi не прыйдзеш болей да мяне...

- Трэба ты мне, як сабаку пятая нага! Ды ў нас з табою розны iнтэлектуальны ўзровень: у мяне вышэйшая адукацыя, а ты - двоечнiца з калгаса! Прыехала сюды, курсы скончыла i гарадскою сябе лiчыш?

- Я хоць i двоечнiца з калгаса, а назаўсёды застануся ў горадзе! Iльготную кватэру атрымаю! А цябе запруць у вёску загадчыкам задрыпанага клуба, i будзеш там з даяркамi гуляць! З кiм ты там ажэнiшся? Ну, калi настаўнiца якая прыедзе пасля вучылiшча, бо пасля iнстытута альбо замужнiя, альбо не едуць зусiм, квас у горадзе застаюцца прадаваць! Iнтэлектуальную хочаш? Хрэн табе з маслам! Не хочаш мяне, iльготнай кватэры, тады iдзi прэч! Чуеш, прэч!

I выпхнула яго за дзверы.

Анатоль Хвашчэўскi сядзеў на педсавеце як на iголках. Спачатку разбiралi двоечнiкаў з яго групы, потым астатнiх гультаёў i прагульшчыкаў. Праца майстрам у ПТВ падабалася Анатолю, але яна забiрала шмат часу. Трэба было весцi справы ў турыстычным клубе вучылiшча, якi ён узначальваў, дый пра сябе не забываць - у яго па турызме толькi КМС, а хацелася б "майстра спорту". Хутка ён атрымае кватэру, а гэта ж столькi клопатаў! Не, трэба тэрмiнова жанiцца, тады б прыйшоў з працы, жонка налiла б баршчу, пад'еў - i на трэнiроўку. Як вольны час - у паход! А жонка няхай дома верцiцца, а то i ў вёску, да бацькоў, грады палоць, сала прывезцi... Галя падыходзiць яму за жонку, з беднай сям'i, значыць, не такая разбэшчаная будзе, як багатыя. I апранацца будзе, як прывыкла: дзве-тры сукенкi, i хопiць. А астатнiя грошы сэканомяць яму на паходы, на заплечнiкi, на спартовыя касцюмы...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 63 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название