Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Бiм падышоў да яе, глядзеў на далонi, якiя закрылi тварык, i чуць заскуголiў (не трэба, маўляў, Люся, не трэба). Ён памятаў, як некалi Iван Iванавiч, седзячы за сталом i абапёршыся локцямi, гэтаксама часам закрываў твар далонямi. Гэта было дрэнна - Бiм ведаў. Бiм заўсёды ў такiм выпадку падыходзiў да гаспадара, а гаспадар гладзiў яго па галаве i гаварыў: "Дзякуй, Бiм, дзякуй". Вось i Люся таксама, адняла далонь ад твару i пагладзiла Бiма па галаве.
- Ну, вось i ўсё, Люська, вось i ўсё. Нашто плакаць? Прыйдзе Толiк. Прыйдзе-е, не турбуйся, дзiцятка. Толiк прыйдзе, - суцяшала бабулька.
Бiм пакульгаў да дзвярэй, быццам хацеў сказаць: "Толiк прыйдзе. Пайшлi пашукаем яго".
- Просiццiа, - сказала Сцяпанаўна. - Мне ўжо надакучыла яго слухаць. I не выводзiць нельга - жывое...
Люся чуць падняла галаву i неяк незнаёма цвёрда сказала:
- Я павяду сама.
Сцяпанаўна раптам заўважыла: сталее дзяўчынка не па днях, а па гадзiнах. I ёй таксама стала горка ад таго, што не прыйшоў Толiк.
...Дзяўчынка з сабакам iшлi па вулiцы. Насустрач - тры хлопчыкi.
- Дзяўчынка, дзяўчынка, - застракатаў адзiн з iх, рыжы i ў рабацiннi, твой сабачка мужычок цi бабка?
- Дурань! - коратка адказала Люся.
Усе ўтрох акружылi Люсю з Бiмам, а яна была гатова заплакаць ад першага ў жыццi хамства. Але, убачыўшы, што шэрсць у Бiма на загрыўку ўздыбiлася i ён нагнуў галаву, раптам асмелiлася i крыкнула рэзка:
- Пайшлi вон!
Бiм так гаўкнуў, так iрвануўся, што ўсе ўтрох пасыпалiся ў розныя бакi. А Рабенькi, адбегшыся i пакрыўдзiўшыся за свой спалох, закрычаў, як кнiгаўка:
- Э! Э! Дзяўчынка з сабакам! Э! Бясстыжая! Э!
Люся пабегла як магла дадому, Бiм, вядома, пабег следам. Упершыню ў жыццi ён сустрэў дрэннага маленькага чалавека - Рабенькага.
Пасля такога выпадку зноў пачалi выпускаць Бiма аднаго, як i раней. Спачатку Люся выходзiла ўслед i стаяла за вуглом, пасвiствала, як хлопчык, каб не адыходзiў далёка. Потым Сцяпанаўна выпусцiла досвiткам яго аднаго. Ад гэтага разу ён i заўсёды гуляў адзiн, а вечарам вяртаўся i з ахвотаю еў.
I трэба ж такому здарыцца! Неяк на перакрыжаваннi, на пераходзе цераз трамвайныя пуцi, яго паклiкалi:
- Бiм!
Ён азiрнуўся. З дзвярэй вагона паказалася знаёмая вагонаважатая.
- Добры дзень, Бiм!
Бiм падбег i падаў лапу. Гэта ж тая самая добрая жанчына, што вазiла Бiма з гаспадаром на паляванне да аўтобуснага прыпынку. Яна!
- Нешта даўно не вiдаць гаспадара? Цi захварэў Iван Iванавiч?
Бiм здрыгануўся: яна ведае, яна, магчыма, едзе да яго!
Калi ж вагон рушыў, ён ускочыў у яго цераз прыступкi. Жанчына-пасажырка дзiка крыкнула, мужчына закрычаў ("Пайшо-оў!"), некаторыя смяялiся, спачуваючы Бiму. Вагонаважатая спынiла трамвай, выйшла з кабiны, супакоiла пасажыраў (Бiм дакладна гэта заўважыў) i сказала Бiму:
- Iдзi, Бiм, iдзi. Нельга. - Лёгенька падштурхнула яго i дадала: - Без гаспадара нельга. Без Iвана Iванавiча нельга.
Што ж зробiш, калi нельга то нельга. Бiм сеў, пасядзеў i затрухаўся туды, куды паехаў трамвай. Тут яны ездзiлi з гаспадаром, тут - гэта дакладна: вось паварот ля вежы, вось паставы мiлiцыянер, - тут!
Бiм бег па трамвайных пуцях, не перасякаючы iх нават на паваротах. Мiлiцыянер свiснуў. Бiм на хаду азiрнуўся i пабег сваёй дарогаю. Ён паважаў мiлiцыянераў: гэтыя людзi нi разу яго не крыўдзiлi, нiколi; ён памятаў свой першы прывод у мiлiцыю, усё памятаў, разумны сабака, адтуль яны пайшлi з Дашаю дадому, i ўсё было добра. Больш таго, ён не раз бачыў мiлiцыянера з сабакам чорны такi, вельмi сур'ёзны, на першы погляд; з iм ён нават пазнаёмiўся на тратуары: Iван Iванавiч i мiлiцыянер падпусцiлi iх адзiн да аднаго i далi магчымасць нагаварыцца ўволю.
"Ад яго пахне лесам", - сказаў чорны сабака, гледзячы на мiлiцыянера.
- Былi ўчора на паляваннi, - пацвердзiў Iван Iванавiч.
"Якi ты чысцюля", - сказаў Бiм чорнаму, канчаючы законны абрад абнюхвання.
"А як жа iнакш! Работа такая", - вiляў кароткiм хвастом чорны.
У знак сяброўства, якое намячалася, яны нават распiсалiся на адным i тым жа дрэве, знiзу.
Не, мiлiцыянер чалавек добры, ён сабак любiць, тут Бiма не абхiтрыш i не абманеш.
I ён сабе бег i бег цiхенька ўздоўж трамвайнага пуцi, але збоку, бо памятаў, што наступаць на жалезныя палосы нельга - прышчэмяць нагу.
На канцавым кальцы ён даў кругаля па ходу трамвая i затрымаўся ля прыпынку. Пасядзеў, паглядзеў: людзi навокал усе добрыя. Так. Гэта ўжо добра. Адсюль яны пераходзiлi з Iванам Iванавiчам вулiцу - вунь да таго месца з дошчачкаю на слупе. Бiм пайшоў туды не спяшаючыся i сеў побач з чаргою, якая чакала аўтобуса. Прыгледзеўся: зноў дрэнных людзей не вiдаць.
Калi падышоў аўтобус, чарга папаўзла ў дзверы, а Бiм патупаў апошнi, як i трэба кожнаму сцiпламу сабаку.
- Ты куды? - закрычаў шафёр. Раптам ён азiрнуўся яшчэ раз на Бiма i праспяваў: - Пачакай, пачакай. Ды я ж цябе ведаю.
Бiм таксама зразумеў, што гэта той сябар, якi ўзяў з рук гаспадара паперку. I завiляў хвастом.
- Памятае, сабачая душа! - усклiкнуў шафёр. Потым падумаў i паклiкаў Бiма ў кабiнку: - Да мяне!
Бiм умасцiўся там, прыцiснуўшыся да сценкi, каб не перашкаджаць, умасцiўся хвалюючыся: менавiта ж гэты шафёр вёз некалi iх з Iванам Iванавiчам на паляванне, у лес.
Аўтобус гырчаў i гырчаў, ехаў i ехаў. Сцiх ён на тым прыпынку, дзе Бiм заўсёды выходзiў з Iванам Iванавiчам у лес. Вось тут-то Бiм i захадзiўся. Ён драпаў за дзверы, скуголiў, прасiўся са слязамi: "Выпусцi. Мне сюды i трэба".
- Сядзець! - строга прыкрыкнуў шафёр. Бiм паслухаўся. Аўтобус зноў загырчаў. Адзiн пасажыр падышоў да шафёра i спытаўся, паказваючы на Бiма:
- Твой сабака?
- Мой, - адказаў той.
- Вучаны?
- Не вельмi... Але разумны. Бачыш? Глядзi: ляжаць!
Бiм лёг.
- Можа, прадасi сабачку? Мой памёр, а я чараду авечак пасу.
- Прадам.
- Колькi?
- Чацвярцiнку.
- Ого! - вымавiў пасажыр i адышоў, палашчыўшы Бiма за вуха, праказваючы: Харошы сабачка, харошы.
Добра вядомы Бiму гэтыя ласкавыя словы, словы гаспадара. I ён вiльнуў хвастом чужому.
Бiм цяпер зусiм не ведаў, куды едзе. Але зараз, гледзячы ў ветравое шкло, ён запамiнаў дарогу, як запамiнае кожны сабака, калi ўпершыню едзе па новым месцы: так ужо ў сабак вядзецца - нiколi не забываць дарогу назад. У людзей гэты iнстынкт з вякамi знiкаў i знiк амаль. А дарэмна. Вельмi патрэбна ведаць дарогу назад.
На адным з прыпынкаў той добры чалавек, ад якога пахла травою, выйшаў з аўтобуса. Шафёр таксама выйшаў, пакiнуўшы Бiма ў кабiне. Бiм сачыў за iм, не адрываючы позiрку. Вось шафёр паказаў на Бiма, вось ён узяў за плячо Добрага чалавека, а той, усмiхнуўшыся, дастаў паперкi i аддаў iх, потым закiнуў за плечы рукзак, зайшоў у кабiну, зняў з сябе папругу, прычапiў за Бiмаў аброжак i сказаў:
- Ну, пайшлi. - А за некалькi крокаў ад аўтобуса азiрнуўся i запытаўся: Зваць яго як?
Шафёр запытальна паглядзеў на Бiма, потым на пакупнiка i ўпэўнена адказаў:
- Чорнае вуха.
- А не твой жа сабака? Прызнавайся.
- Мой, мой. Чорнае вуха, праўда. - I паехаў.
Такiм чынам, Бiма прадалi за грошы.
Ён разумеў, што робiцца нешта не так. Але чалавек, якi пах травою, быў вiдавочна добры, i Бiм пайшоў побач з iм, засмучаны i журботны.
Iшлi, iшлi яны моўчкi, а тут раптам чалавек загаварыў да самога Бiма:
- Не, ты не Чорнае вуха: так сабак не клiчуць. А знойдзецца твой гаспадар - аддасць мае пятнаццаць рублёў? Чаго пытацца?
Бiм паглядзеў на яго, нахiлiўшы галаву набок, быццам хацеў сказаць: не разумею цябе, чалавек.
- А ты, брат, вiдаць, сабака разумны, добры. Вось i яшчэ ён сказаў словы, якiя так часта паўтараў гаспадар. Цяпер Бiм завiляў хвастом у аддзяку за спагаду i ласку.
- Ну, калi так, жывi са мною, - скончыў чалавек.
I пайшлi яны далей. Разы са два за дарогу Бiм усё ж спрабаваў упiрацца, нацягваў павадок i паказваў вачыма назад. (Адпусцi, маўляў, мне - не туды).