Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке)
Кветкi самотнай князёwны (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Аленка не магла стрымацца ад смеху - мужчына гадоў трыццацi ў белым касцюме неадрыўна пазiраў на яе. Ён стаяў ля навагодняй ёлкi з нейкiм маладым хлопцам Аленчынага ўзросту i за ўвесь вечар нiкога не запрасiў да танцаў. Ён, вiдаць, быў не вясковы, а Аленцы надакучылi свае гарадскiя хлопцы, да таго ж яна прыехала ў вёску да аднакурснiцы Галi, каб сустрэць тут Мiколу - у iнстытуце ён зусiм не звяртаў на яе ўвагi. Высокi, прыгожы, з кучаравымi пышнымi валасамi, блакiтнавокi, Мiкола вабiў многiх дзяўчат, але, сябруючы з усiмi, быў такi недасягальны i, здавалася Аленцы, чымсьцi таемны, а неразгаданае, таемнае так прыцягвае! Галя падбухторыла Аленку схадзiць да Мiколавага бацькi, быццам па квашаныя яблыкi, у вёсцы Адась славiўся тым, што надта ж смачна ўмеў квасiць антонаўкi. Адасева жонка памерла, i ён сам вёў гаспадарку. Калi дзяўчаты прыйшлi, Мiкола сустрэў iх ветлiва, па-сяброўску частаваў яблыкамi, жартаваў, а вось у клуб так i не з'явiўся...
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Маруся пакрыўджана маўчала. Ужо калi выйшлi на вулiцу, мовiла:
- Ты не маеш права забараняць мне кахаць яго!
- Аднак павiншаваць цябе з першым паходам прыйшоў не ён!
Маруся развiталася i шпарка пакрочыла да аўтобуснага прыпынку.
Анатоль Хвашчэўскi моўчкi назiраў, як Галя збiралася: доўга стаяла ля люстэрка, прымервала некалькi сукенак, але ўсё ёй не падабалася. Нарэшце яна нацягнула джынсы i майку. Прысела на свой ложак i сказала, як адрэзала:
- Я знаёмiцца з Марусяй не пайду!
- Гэта чаму? - здзiвiўся i адначасова ўзлаваўся Анатоль.
- Таму, што сёння сход у Мiколы Гайды з выпадку паходу.
- Ты? Да Мiколы? - аж пачырванеў Анатоль, вусны яго задрыжэлi. - Якiя паходы, калi ты рыхтуешся стаць маёй жонкай?! Пра паходы забудзь!
- Табе, значыць, можна, а мне - забудзь! - ускiпела Галя. - Я марыла пра турыстычную сям'ю, каб муж, жонка i дзецi разам хадзiлi ў паходы, на турзлёты! Каб дружна, весела, разам усюды!..
- На кухнi тваё месца, як i кожнай жонцы! - затрос кулаком у яе перад носам Анатоль. - Я пасварыўся з Мiколам! А ты, як мая будучая жанка, не павiнна iсцi ў гэты ганебны паход, якi вядзе ён!
- А памятаеш, ты казаў, што паходы даражэй за ўсё, нават з жонкай развядзешся, калi пускаць не будзе? Мне таксама паходы даражэй за ўсё! Значыць, мы квiты?
- Жанчына - гэта другое! - буркнуў Анатоль. - У нашай сям'i такога не было! Мой бацька - настаўнiк! I мацi заўсёды яго паважала, нiколi не абуралася, нават калi ён гуляў з бабамi, праўда, адной акно пабiла... Але ж дома i насоўкi яго смаркатыя па вуглах збярэ i памые i ў хаце, i па гаспадарцы ўсё спраўлялася сама! Ён нiчога не дапамагаў, бо казаў, што жанчына - гэта авечка, яна павiнна скарацца i быць паслухмянай, калi кахае! А мая мацi кахала бацьку! А ты? Хiба ты кахаеш мяне, калi вось так размаўляеш?!
- Няхай яно згарыць, такое каханне! - плюнула Галя. - Я не мазахiстка! I ў паход я пайду!
- Тады болей мяне не ўбачыш! - крыкнуў Анатоль i, грымнуўшы дзвярыма, пайшоў ад яе.
Увесь час у тралейбусе дрыжэлi рукi. Супакоiўся толькi ля дома Марусi. Iрвануў дзверы пад'езда, увайшоў у лiфт. Ля Марусiнай кватэры перавёў дыханне i нацiснуў на званок. Дзверы адчынiў Сцяпан.
- Ты ўжо тут за гаспадара? - раззлаваўся Анатоль, пiхнуў яго i зайшоў.
- Анатоль! - кiнулася да яго Маруся. - Чаму ты адзiн, дзе Галя?
- Пра гэта забудзь, - адрэзаў Анатоль i па-гаспадарску развалiўся на канапе. - Дай мне што выпiць!
Маруся заспяшалася на кухню.
- Паглядзi, якую газету яна табе намалявала, - падаў скрутак Анатолю Сцяпан.
Той разгарнуў, абыякава глянуў, нават не прачытаў i задаволена кiнуў газету на стол.
- Маруся! Мая курыца ў цесце гатова? - крыкнуў ёй на кухню.
Дзяўчына ўжо спяшалася да хлопцаў з поўным падносам, на якiм красавалiся, смачна пахлi, наганялi апетыт разнастайныя прысмакi.
- Маруся! Выходзь за мяне замуж! - адкусваючы кавалак курынага мяса, прамармытаў Анатоль. - Заўтра нясём заяву! - выцерся папяровай сурвэткай i дадаў, стукнуўшы Сцяпана па плячы: - Будзеш сведкам на вяселлi!
Маруся ўспыхнула ад радасцi. А Сцяпан моўчкi выйшаў на балкон i запалiў ён не ведаў, радавацца яму цi плакаць: Маруся ўжо i для яго рабiлася як свая, як родная...
IV
Мiкола доўга не мог знайсцi патрэбнай мелодыi для сваёй песнi. Струны да болю ўпiвалiся ў пальцы...
- Ды кiнь ты бразгацець! - незадаволена прагугнеў Антось.
Вялiкiя вочы на хударлявым твары, блакiтныя, празрыстыя, яны падобны на лятучыя пёрыстыя хмаркi. Калi Антось засмучаўся, хмаркi гэтыя цямнелi, а калi смяяўся - сярод хмарак успыхвала вясёлка...
- Слухай, Пiтоша, а чаму ты нiкога не кахаеш? - засмяяўся Мiкола. Гэтую мянушку ён даў хлопцу за вялiкiя вочы i цiхi, пранiклiвы голас.
- А што такое ў тваiм разуменнi каханне? - адказаў Антось. - Мары альбо секс? Каханне - гэта тое, што мы самi прыдумваем пра аб'ект закаханасцi. Вось як Аленка, напрыклад, молiцца на цябе, як на Бога, i не ведае, што на самай справе ты - нiкчэмнасць... А Вольга, якой ты пiшаш вершы i з якою нi разу не сустракаўся, гэта што, платанiчнае каханне? Яна ж усё роўна не пачуе тваiх песень у сваёй вёсцы, не даведаецца пра тваё "каханне". Цi ты паедзеш да яе па размеркаваннi?
- Вядома, не! - кiнуў гiтару Мiкола. - Як жа я кiну спорт i аўтарскую песню? У вёсцы нiхто ранiцою не бегае - засмяюць! Басейна няма. Мiнулым летам на конкурсе аўтарскай песнi я заняў трэцяе месца... Столькi апладысментаў!
- Згадзiся, што па вялiкiм рахунку ты - шэрасць, - цiха мовiў Антось. - I ў iнтэлекце таксама, нахапаўся вяршкоў, усяго патроху... Аленцы мазгi пудрыш, Вользе такiя вершы прысвячаеш, каб людзей дурыць, маўляў, якое ў яго пакутнае каханне... Калi ты кахаеш тую Вольгу, чаму не едзеш да яе? Дык яна ж у цябе проста фетыш, вобраз, на якi ты працуеш, i ўсё! Цi не так?
- Абставiны не дазваляюць нам быць разам, - уздыхнуў Мiкола. - А Аленку мне проста шкада - яна закахалася, i я не магу груба з ёю абысцiся...
- Ды лепш горкая праўда! Перахварэе, як дзецi вятранкай...
Антось не дагаварыў - у пакойчык зайшоў Сцяпан, у касцюме, расшпiленай куртцы, з вялiкаю поўнаю торбаю.
- Грэчкi прынёс, хлопцы! - гучна вымавiў Сцяпан. - У паход возьмем! Бацька дасць яшчэ тушонкi...
- Вось што значыць быць сынам фермера! - задаволена сказаў Мiкола.
- Ды якi там фермер! - засмяяўся Сцяпан. - Мой бацька на хутары жыве, акрамя мяне двое сыноў жанатых, разам працуюць, вось i багатыя.
- А сястра ёсць? - пацiкавiўся Мiкола.
- Ёсць, малая яшчэ, толькi школу скончыла, але крыху хворая...Вось паеду i я на хутар жыць, не хачу нi ў горадзе эканамiстам працаваць, нi ў калгасе! На хутары лепш жыць, сярод братоў, дружна ў нас, весела! Кожны вечар да бацькi ў хату прыходзяць браты з жонкамi, размаўляем, у карты гуляем...
Мiкола закiваў галавою i заспяшаўся адчынiць дзверы - нехта стукаў. Аслупянеў - побач з Аленкаю стаяла сапраўдная прыгажуня: пшанiчныя валасы выглядваюць з-пад моднага каптурыка, шэрае дэмiсезоннае палiто, доўгi шарф заколаты жоўтаю брошкаю ў выглядзе вялiкага матылька...
- Я - Iрэна! - працягнула дзяўчына руку, i зачараваны, прыемна ўражаны Мiкола пацалаваў яе руку.
Сцяпан заспяшаўся зняць палiто з прыгажунi, акуратна павесiў яго на цвiк. Антось ласкава запрасiў дзяўчат за стол, усмiхаючыся, налiў па кубку гарачай гарбаты.