Мроi Багны (СИ)
Мроi Багны (СИ) читать книгу онлайн
"Чистилище - это ад, в котором есть место надежде" (с) Филип Фармер. Даркфэнтэзи. Архетипический сюжет о борьбе с фашистскими оккупантами. Остальное детали.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Нартас сядзе╝ за сталом, зб╕тым з груба абчасаных дошак, утароп╕╝шы безуважны поз╕рк за акно. Звонку шумела залева, па шыбах збягал╕ частыя кропл╕. Удалечын╕ за полагам дажджу в╕днел╕ся смутныя абрысы рак╕ колеру св╕нцу ╕ нав╕слыя над ракой уцёсы, парослыя густым хвойн╕кам. Праз непагадзь прыцемк╕ надышл╕ раней, чым звычайна. У зале карчмы панава╝ змрок, але свяц╕льня╝ яшчэ не запальвал╕. Наведн╕ка╝ было няшмат. Н╕воднага з Царгорада, усе тутэйшыя. Каржакаватыя ╕ шыракаскулыя, з грубаватым╕ рысам╕ твару. Будзем шчырыя - не самы прывабны народ на Кантыненце. Усе як адз╕н схмурнелыя ды панурыя, ды яшчэ ╕ ма╝чаць, н╕бы на пахаванн╕. Амаль увесь час ма╝чаць. А кал╕ ╕ гавораць, то неяк з асцярогай, напа╝голасу. Зрэшты, ╕х можна зразумець. Нават сюды, у гэтую глухень, магл╕ завалачыся Шпег╕ з Тайнай Канцыляры╕ ╕ Ахо╝н╕к╕ з Калег╕╕ Пра╝ды. Кал╕сьц╕ ╕х лёгка было вызначыць па чорных ╕ шэрых адзеннях, але ╝ апошн╕я гады яны ╝сё часцей адма╝лял╕ся ад ун╕формы ╕ апранал╕ся, як звычайныя местачко╝цы альбо сяляне. Так прасцей было змяшацца з нато╝пам.
- Ты бачы╝...гэтых?
Хрыплы шэпт вырва╝ Нартаса з задуменнасц╕. Ён адвярну╝ся ад акна ╕ перавё╝ поз╕рк на чалавека, як╕ сядзе╝ насупраць. Лодачн╕к. Мужчына гадо╝ сарака, апрануты ╝ буры непрамакальны плашч ╕ так╕я ж боты. Светла-шэрыя вочы ╕ бялявыя валасы выдавал╕ ╝ ╕м ураджэнца прымор'я. Альбо Дольнай Зямл╕, як кажуць тутэйшыя. Ён хмыл╕╝ся, дэманструючы дрэнныя, вышчарбленыя зубы.
- Гэтых вось бачы╝? - па╝тары╝ лодачн╕к, тыцну╝шы пальцам у бок агмяню, у як╕м гарэла бярозавае паленне.
Нартас прасачы╝ за ягоным поз╕ркам. Ля агмяню на дошках падлог╕ сядзел╕, скурчы╝шыся, дзве ╕стоты. Ростам не вышэй за дз╕ця-падлетка. Абодва захутаны ╝ бясформенныя скураныя плашчы з н╕зка насунутым╕ каптурам╕ - так, што не разгледзець н╕ ╕х постацей, н╕ абл╕чча╝.
- Гул╕. Пажыральн╕к╕ мярцвячыны, - хрыпла зашапта╝ лодачн╕к. - Сно╝даюцца тут. Спускаюцца з уцёса╝. Бач ты, ад дажджу хаваюцца. Поскудзь!
Ён схап╕╝ са стала пустую дра╝ляную м╕ску ╕ шпурну╝ яе ╝ бок агмяню. Тыя двое нават не зварухнул╕ся, быццам пагружаныя ╝ дз╕╝нае здранцвенне.
- Чакаюць свайго часу. Кал╕ мы ╝се здохнем, яны будуць тут гаспадарам╕, - змрочна падагульн╕╝ лодачн╕к.
К╕╝ну╝шы ╝ знак згоды, Нартас паднёс да вусна╝ чару з падагрэтым в╕ном. У тутэйшых корчмах густое чырвонае в╕но змешвал╕ з насеннем кмена, дз╕к╕м мёдам ╕ засушанай в╕шняй, а пасля награвал╕ гэтую сумесь на вуглях. Смеху вартае падабенства салодкага в╕на з цынамонам, разынкам╕ ╕ бурым цукрам, якое падаюць у корчмах Царгорада, стал╕цы ╤мперы╕. Сапра╝дны рамейск╕ цынамон каштуе занадта дорага. Тутэйшыя прыла╝чыл╕ся гатаваць гэты вытанчаны напой, выкарысто╝ваючы больш танныя складн╕к╕.
- Цяпер шмат хто жыве з думкай аб бл╕зк╕м канцы свету, - прагавары╝ Нартас, адп╕╝шы глыток.
Гэта было пра╝дай. Канца свету чакал╕ яшчэ летась, кал╕ ╝ небе в╕сел╕ хвастатыя зорк╕, бачныя нават удзень, а Месяц пацьмяне╝ ╕ набрыня╝ атрутай, якая прал╕валася на Зямлю чорным╕ дажджам╕. Сонца, аднак, не згасла, ╕ жыццё працягвалася.
У зале карчмы з'яв╕╝ся хлопчык-служка з лампадкай у руцэ. Ён мо╝чк╕ абыходз╕╝ залу, запальваючы свяц╕льн╕. Шэры змрок за вокнам╕ адразу згусц╕╝ся, ператвары╝шыся ╝ апраметную цемрадзь. Цяпер зала карчмы нагдвала капл╕чку, ╝ якой ста╕ць труна з нябожчыкам - цёмна, ц╕ха, адно агеньчык╕ м╕льгацяць ды шэпты лунаюць спалохана... Так было не за╝сёды. Нартас яшчэ памята╝ часы, кал╕ ╝ мясцовых корчмах гучала музыка л╕ры ╕ трохструннай скрыпк╕, а наведн╕к╕ спявал╕ застольныя песн╕. Цяпер гэта па-за законам. Карчомныя песеньк╕ забаронены цэнзурай Кл╕ра за 'распуства' ╕ 'лаянку'. Гэтк╕ ж лёс напатка╝ л╕ры ╕ скрыпк╕, як╕я был╕ абвешчаны 'д'ябальск╕м вынаходствам'. Рамейск╕я лютн╕ ╝ мясцовых корчмах так ╕ не прыжыл╕ся, таму цяпер тут проста мо╝чк╕ п'юць. Ды шэпчуцца. ╤ так ва ╝сёй прав╕нцы╕. Ужо дванаццаць гадо╝. Хаця сам Намесн╕к не грэбава╝ простым╕ зямным╕ ╝цехам╕. У самым пачатку свайго к╕равання, кал╕ яшчэ не был╕ забаронены святы ╝ гонар Сонцастаяння ╕ ╬спам╕ну Продка╝, ён выходз╕╝ на плошчу ╝ суправаджэнн╕ ╝сяго тольк╕ двух-трох целаахо╝н╕ка╝ ╕ далуча╝ся да святочнага нато╝пу. Ахм╕стрыньчык ста╝ больш абачл╕вым пасля таго, як падчас аднаго з так╕х фэста╝ з нато╝пу да яго к╕нулася юродз╕вая - ускудлачаная, з пенай на вуснах - ╕ паспрабавала ╝садз╕ць шыла яму ╝ горла. Юродз╕вая нешта крычала. Людз╕, як╕я стаял╕ пабл╕зу, распавядал╕ потым, што яна крычала: "Забойца!" Ахова зрэагавала ╕мгненна, ╕ вар'ятку пасекл╕ шаблям╕, перш чым яна паспела прычын╕ць шкоду Намесн╕ку. Пазней Ахо╝н╕к╕ распа╝сюдз╕л╕ вестку, што гэта была ерэтычка-змеепаклонн╕ца з Па╝ночнай Багны, якую падкуп╕л╕ эверонцы - заклятыя вораг╕ Раме╕. Выгодная тракто╝ка, якую немажл╕ва н╕ пацвердз╕ць, н╕ абвергнуць...
Пасля замаху М╕ка адмов╕╝ся ад сва╕х хаджэння╝ у народ. З гэтага часу ён наз╕ра╝ за святкаванням╕ з бяспечнай адлегласц╕, стоячы на тэрасе свайго палаца-крэпасц╕ ╝ В╕льску, альбо на высок╕м памосце, акружаным нато╝пам стражн╕ка╝. Ён не тое каб страц╕╝ давер да сва╕х падданых. Зус╕м не. Проста чалавек, ад якога залежыць лёс цэлага народа, не мае права сабой рызыкаваць. Прынамс╕, так каза╝ сам М╕ка. Крывадушн╕ча╝, як за╝жды. Ад яго не залежала ро╝ным рахункам н╕чога. Ён ужо дванаццаць гадо╝ трымае прав╕нцыю ╝ жалезным кулаку, але сам ён, па сутнасц╕, н╕хто. Менш, чым н╕хто. Сваю пасаду ён атрыма╝ з рук А╝густы. ╬се рашэнн╕ прымаюцца ╝ Царгорадзе, за зубчастым╕ мурам╕ Цытадэл╕. М╕ка аж дагэтуль ва ╝ладзе тольк╕ таму, што так жадаюць яго заступн╕к╕. А кал╕ ён перастане ╕х задавальняць, яго адразу ж штурхалям╕ згоняць з трона ╕ прызначаць новага Намесн╕ка... ╤ ты гэта разумееш, М╕ка, выдатна разумееш. Дарма тольк╕ ╝зя╝ грэх на душу. Ты н╕чога не дамогся. Як бы╝ н╕кчэмнасцю, так ёю ╕ заста╝ся, ╕ ╝ Цытадэл╕ на цябе глядзяць, як на смецце. А зрэшты, я не лепей... Нартас намаца╝ кашэль у складках сваёй манаскай хлам╕ды ╕ махну╝ рукой шынкару, даючы зразумець, што зб╕раецца расплац╕цца.
- Як, ужо? - лодачн╕к захвалява╝ся. - Трэба дачакаць, пакуль дождж перастане. Нядобра выходз╕ць у дождж. Бачы╝ я тут сёе-тое...
Нартас уздыхну╝, разумеючы, што спрачацца няма сэнсу. Нягледзячы на тое, што Кл╕р вё╝ жорсткую барацьбу з перажыткам╕ паганства, у прав╕нцы╕ распа╝сюджвал╕ся ╝сё новыя забабоны, ╕ тутэйшыя раб╕л╕ся ╝сё больш прымхл╕вым╕. Зямля к╕шэла нячысц╕кам╕. Уначы мары залаз╕л╕ ╝ вокны хат ╕ душыл╕ нема╝лят у калысках. Над дарогам╕ ╝ слупах пылу з лямантам╕ нас╕л╕ся стрыг╕-па╝дн╕цы. Пасля заходу сонца па вул╕цах блукал╕ прыв╕ды-нев╕дз╕мк╕, з плачам ╕ енкам скрэбл╕ся ╝ вокны ╕ дзверы, прас╕л╕ся ╝ хату. Людз╕ сядзел╕ за зачыненым╕ дзвярыма сва╕х хац╕н, дрыжэл╕ ад страху ╕ шаптал╕ мал╕твы. Баг╕ караюць гэтую зямлю за тое, што народ яе выракся веры продка╝, казал╕ тутэйшыя. А таксама за тое, што М╕ка Венд здзейсн╕╝ грэх супраць Рода, заб╕╝шы брата свайго М╕раслава, каб завалодаць каронай. Апошняе, зрэшты, услых старал╕ся не прама╝ляць. Сабе даражэй.
Братазабойца. Нартас часам пыта╝ся ╝ сябе: адкуль ╕дзе гэтая пагалоска? Абстав╕ны смерц╕ М╕раслава н╕ для каго не был╕ таямн╕цай. М╕расла╝ Венд, апошн╕ кароль Семгалена, бы╝ заб╕ты падчас штурму Л╕эндале, былой стал╕цы карале╝ства. У той дзень Ахм╕стрыньчыка не было н╕ ╝ Л╕эндале, н╕ ╝ наваколлях. Ён знаходз╕╝ся ╝ Грэ╝скай цьвярдын╕, што ╝ Дольнай Зямл╕, за тры сотн╕ м╕ль ад стольнага горада. ╤ М╕ку сапра╝ды было не да братазабойства, бо М╕ка бы╝ вельм╕ заняты. Кал╕сьц╕ да╝но (вельм╕ да╝но) прыгажуня ╤льмара, дачка гетмана Эльске, нанесла М╕ку цяжкую абразу, адпрэчы╝шы яго заляцанн╕ ╕ аблая╝шы 'байструком'. М╕ка той кры╝ды не дарава╝, ╕ праз гады ганарл╕╝цы давялося заплац╕ць за свой востры язычок. Ва ╝зяцц╕ Грэвы была задзейн╕чана 17-я Тагма ╤мперскай рэгулярнай арм╕╕. Загад бы╝ палонных не браць, таму жа╝неры выразал╕ ╝с╕х. Апроч ╤льмары. Кал╕ ╝сё было скончана, М╕ка авалода╝ ёй проста на вачах у гэтых салдафона╝. На падлозе разгромленай гасцё╝н╕, дзе покатам ляжал╕ скрыва╝леныя целы яе бацьк╕, мац╕ ╕ абодвух брато╝. А таксама двухгадовага Вальгарда - сына М╕раслава Венда ╕ спадчынн╕ка семгальскай кароны. Дз╕ця было заб╕та ╝дарам шабл╕ проста на руках у мац╕. Гэта зраб╕╝ рамеец Юстын "Котка", пяхотн╕к 17-й Тагмы. Прынамс╕, так было сказана ╝ ваенных справаздачах. Атрымалася хвацка - адсечаная галава дз╕цяц╕ скац╕лася на падлогу пад ног╕ мац╕, а ╝ руках яе засталося абезгало╝ленае цельца*. Вайсковец хаце╝ бы╝ ╕ жанчыну адправ╕ць следам, ды Ахм╕стрыньчык не дазвол╕╝. Нацешы╝шыся, М╕ка прапанава╝ салдатам прадо╝жыць забаву, але тыя адмов╕л╕ся. Пэ╝на, пагрэбавал╕. Таму жанчыну проста закалол╕ багнетам╕, ╕ на гэтым справа скончылася. А братазабойцам М╕ка не бы╝. Перадаручы╝ гэта ╕ншым. Як ╕ А╝густа... Сцепану╝шыся, Нартас зно╝ з╕рну╝ за акно. Звонку панавала непраглядная цемра. У шыбах адлюстро╝вал╕ся чырванаватыя агеньчык╕ свяц╕льня╝. Нартас убачы╝ адб╕так свайго ╝ласнага абл╕чча ╝ чарноцц╕ шкла - шаравата-бледнага, з глыбок╕м╕ ценям╕ ля вусна╝ ╕ вакол вачн╕ц.