-->

Пошукi будучынi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пошукi будучынi, Чорный Кузьма-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пошукi будучынi
Название: Пошукi будучынi
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 347
Читать онлайн

Пошукi будучынi читать книгу онлайн

Пошукi будучынi - читать бесплатно онлайн , автор Чорный Кузьма

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 47 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- А вось я прачытаў тут, - адказаў той, даючы Няваду такую ж паперку, якую раней прыбiў да вялiкага дрэва.

- Ты рад гэтаму? Што ты тут мне гаворыш! - крыкнуў Нявада, гатовы цяпер накiнуцца на ўвесь свет.

- Ужо няма нi Чырвонай Армii, нi Сталiна, нi ўлады, i ўжо немцы iдуць i iдуць наперад. Яшчэ колькi дзён - i немцы зоймуць усё. Трэба гэта ўсiм казаць, каб усе загадзя ведалi i падрыхтавалiся спаткаць немцаў як сваiх, i каб лавiлi i аддавалi немцам кожнага, хто бальшавiк. Немцаў нiякая сiла не возьме. Перад iмi ўжо ляжыць увесь свет.

Нявада, як стаяў, хапiў у сябе з-пад ног нейкi гнуты прэнт з раструшчанага грузавiка i з першага размаху апусцiў яго на галаву маладога чалавека, якi так добра ўсё ведаў i так складна гаварыў. У наступны момант Нявада тузануў лейцы i пайшоў побач воза. Страшнае месца ён пакiнуў за сабою i не бачыў, як той, каму ён апусцiў на галаву жалеза, пахiстаўся з момант на месцы i ўпаў на шашу як скошаны. Сонца пякло моцна, i парывамi ўзнiмаўся вецер i гнаў па шашы пыл. Малады чалавек ляжаў як непрытомны. Калi дзьмуў вецер, яму было як бы лепш, ён ляжаў спакойна. Калi вецер сцiшваўся i мацней пякло сонца, ён неспакойна абмацваў каля сябе зямлю, а пасля пачаў скуголiць тонкiм перарывiстым голасам. Але яго голас тануў у енках i стогнах няшчасных людзей з-пад абломкаў машын. Некалькi разоў ён чуў, як гулi ўгары самалёты, як дзесьцi поблiзу праходзiлi машыны, як у старане гаварылi людзi, як далей бухалi ўзрывы. Але ён не паднiмаў галавы. Як бы сто пудоў жалеза было навалена на яго, як ён быў прыкован да таго месца, на якiм ляжаў. Ён быў як бы на мяжы свайго выхаду з навакольнага свету. Там, дзе пачынаецца абыякавасць, там недалёка гiбель. Так праходзiў дзень, а ён усё ляжаў з заплюшчанымi вачыма. Што-нiшто адбывалася тут каля яго, але да яго гэта не даходзiла. Калi сонца зрушыла з паўдня i пайшло нiжэй, вецер перамянiўся, i як бы прыхаладала. Тады з-пад самага споду абломкаў, трупаў i жывых знявечаных пачала выпоўзваць тая самая дзяўчына, Лiзавета, што так многа чакала на скрыжаваннi машыны. Яна ледзьве перасоўвала рукi i ногi, i страшна было б глядзець, як ёй цяжка вызваляцца з-пад таго цяжару, якi прыдушыў яе да зямлi. Вельмi доўга яна трацiла апошнiя сiлы на свой ратунак. Сонца ўжо вiсела зусiм нiзка, а ногi яе яшчэ ўсё аставалiся пад цяжарам. Яна вызвалiлася толькi тады, калi паветра зусiм ахаладала i вецер сцiх. Сонца блiзка было да захаду. Яна доўга ляжала пасярод шашы, i нарэшце да яе свядомасцi пачаў даходзiць вялы голас: час ад часу падаваў енк мужчына. Яна паспрабавала свае сiлы сесцi i ўбачыла, што сонца зайшло. Светлая палоса iшла цераз увесь захад i ападала кудысьцi за далягляд проста над шашою. Толькi цяпер, седзячы тут, на дарозе, яна ўбачыла, што было блiзка пры ёй. Тут, у гэтым страшным награмаджэннi, яшчэ жылi людзi. Смутак здушыў ёй сэрца. Ёй было горна думаць аб мiнулым, а наперадзе стаяла сцяна страшнай невядомасцi, праз якую не пачуць i не пабачыць. Нават найблiжэйшая будучыня губiлася ў гэтай страшнай невядомасцi.

- Хто тут? - ледзьве магла яна адцягнуць голас. I нiякага адказу ёй не было. Гэтае маўчанне было тым страшнейшае, што ў вышынi бесперапынна рваўся гул самалета. Яна пачала спрабаваць падняцца i ўбачыла, як постаць мужчыны ўстала поблiзу яе i, хiстаючыся ў бакi, знiкла пры шашы ў полi. Больш ужо не чутно было мужчынскага стогну. Настала ноч, з цiшынёй i зорамi. Дзяўчына ўстала i пайшла абочынай дарогi ў той бок, у якi стаяла тварам. Ледзьве трымаючыся на нагах, яна дайшла да скрыжавання дарог i села пад вялiкiм дрэвам. Росная трава была пад ёю. Рух па шашы i на iншых дарогах павялiчваўся. Машыны раз-поразу праходзiлi скрыжаваннем паўз вялiкае дрэва. Часам некаторыя спынялiся на хвiлiны, шафёр выходзiў з кабiны, штосьцi папраўляў i зноў гнаў машыну. Спакою тут не было. Раптам зноў гул нямецкiх самалётаў i стралянiна зверху. Вогненныя iстужкi падалi з неба. Яна пайшла назад на шашу i села на яе абочыне. Зноў усё стала цiха, i зноў пайшлi машыны дарогаю. Але яны iшлi з патушанымi фарамi, i нiхто не бачыў, што вельмi доўга перад кожнай машынай дзяўчына паднiмала руку. Абяссiленая, яна адышлася ў бок ад шашы i села на мокрую траву ў жудаснай дрымоце. Чэрвеньская ноч была кароткая. Неўзабаве пачало свiтаць. Цяпер яе могуць убачыць. Яна зноў выйшла на шашу паднiмаць рукi. Толькi цяпер яна ўбачыла, што рабiлася на шашы i каля яе. Машыны i людзi, жанчыны i дзецi, маладыя i старыя, параненыя i здаровыя. Iшлi i ехалi i ўсе глядзелi ўгару. На самым скрыжаваннi спынiлася машына. З яе выйшаў Сымон Ракуцька.

- Дык бывайце здаровы i дзякуй, што падвезлi, - сказаў ён да шафёра.

- А дакументы вашы прыйдзецца паглядзець, - сказаў лейтэнант з перавязанай рукой, якi сядзеў поплеч шафёра. Ракуцька паказаў дакумент.

- Дык вы дадому? - сказаў лейтэнант, разглядаючы дакумент.

- Дадому.

- А што вы там рабiлi, адкуль едзеце?

- Адкуль я еду - я там радзiўся i вырас. Я там завёў сям'ю. У мяне там радзiлiся дзецi. У рэвалюцыю я там паставiў сабе новую хату. Калi скончылася там права рэвалюцыi i зноў нахлынула туды панства, мяне выгналi з хаты, хату прысвоiлi сабе, i я падумаў: што ж чакае маiх дзяцей у будучынi? Я перабраўся на гэты бок гранiцы i завёў сабе тут такую дамоўку, што толькi бедаваў, што дзецi мае не бачаць яе. Цяпер зноў там стала права рэвалюцыi. Я забраў назад сваю хату i зацверджваў гэта дакументамi, а дачка мая пазаўчора выехала адтуль сюды. Меўся i я сёння выехаць. А тым часам учора нямецкi пярун спалiў маю хату. Цяпер я да сябе ў дамоўку, дачка Лiзавета ўжо там. Каб як Бог даў мне дабрацца. Далёка, туды немец не павiнен дакацiцца. Там i жонка, i сын Тамаш...

Лейтэнант ледзь даслухаў i сказаў шафёру ехаць.

- Таварыш дарагi, - сказаў яшчэ Ракуцька, - яшчэ дзякую вам i за шклянку гарэлкi, калi я ў страшэнным утрапеннi сядзеў на дарозе. Спiшыце з майго дакумента сабе мой адрас. Калi што якое - да мяне, як к сабе дадому.

Машына неўзабаве пайшла шашою на ўсход. Ракуцька ж звярнуў з скрыжавання на грунтавы шлях i падаўся ў роўную, але шпаркую хаду. Лiзавета з шашы бачыла яго прысутуленую постаць, але яна так мала з iм разам яшчэ жыла, што не здагадалася адразу, што гэта ён там пайшоў у гэты раннi час i на гэтай далёкай i незнаёмай дарозе. Сумуючы i ў непакоi аб яго лёсе, яна наважыла, як бы там нi сталася, спынiць машыну. Яна стаяла на шашы, падняўшы руку, i чакала. Раптам гул i жалезны скогат. I жах агарнуў яе. На апусцелай i прыцiхлай шашы, проста на яе, iшлi чатыры нямецкiя танкеткi. Яна не заўважыла дзе, але выразна бачыла перад сабой чорную свастыку. З шашы яна спаўзла высокiм адкосам i прыпала да яго ўсiм целам. Яна чула, як танкеткi прайшлi над ёю i пасля ўсё сцiхла. Калi яна глянула на шашу, убачыла, што ўжо не было таго страшнага награмаджэння знявечаных людзей i машын. Усё адразу расплылося, раструшчылася i ўвагналася ў зямлю скогатным ходам танкетак. Боль яе сэрца i смутак душы перавысiў вялiкую слабасць яе цела. Агорнутая бядою i горам, яна пакiнула гэтае сумнае месца. Iсцi ёй было цяжка. Яна хiсталася ў бакi, i так постаць яе злiлася з прасторам поля i дарогi. Пачало ўзыходзiць сонца. Успамiнаючы пасля гэтыя часы, яна казала, што ў моманты адыходу ад страшнага месца на шашы яна больш за ўсё мучылася думкамi пра бацьку. Цяпер яна была ўпэўнена, што гэта яго прысутуленая постаць прагойдалася па грунтовай шырокай дарозе, скрыжованай з шашою. Гэтая сям'я сабралася зноў i пажыла разам каля паўтара год, i Лiзавета ведала з бацькавых расказаў, як ён мучыўся тут адзiн па iх усiх i асаблiва па Тамашу. З гэтага i Тамаш цяпер здаваўся ёй больш родным, а бацька здольным на пакуту за яе, Тамаша i мацi. Яна скiравалася на тую ж дарогу i iшла ўсё, iшла, пытаючыся ў падарожных людзей, але без надзеi дагнаць бацьку. I гэта больш за ўсё мучыла яе. Сiл у яе ледзьве хапiла, каб не звалiцца з ног да захаду сонца. Захад сонца гэтага дня ўжо не быў падобен да ўчарашняга. Хоць яна ўжо i была даволi далёка ад шашы, аднак жа бачыла, як толькi пачало цямнець i сцямнела, што на шашы, i, мусiць, на ўсю ноч, пачалося пекла. З неба лiўся агонь iстужкамi з вузламi. Зямля ўзнiмалася ўгару, i неба спускалася нiзка. Тонка свiстала i гулка выла i суха грымела i ўздрыгвала на ўвесь свет. Людзi дабягалi сюды з шашы i яшчэ аднекуль з поля, з цеменi ночы, стагналi, гаварылi, пагражалi i iшлi. Уздоўж шашы iшоў бой. А яна ўсё не спыняла сваю хаду. Нервовае ўзбуджанне гнала ранейшую слабасць. На ўсходзе запалавела неба, а грымучае пекла не мела ўнiмку. Калi паднялося сонца, вялiкая цiшыня запанавала на зямлi. I гэта падбадзёрыла дзяўчыну. Яна скранулася з месца i рушыла зноў у дарогу. Яна ўбачыла ў траве мёртвага чырвонаармейца. У старане чуўся гул танкаў. Уночы чырвонаармейская часць боем ссадзiла немцаў з шашы, i яны цяпер iрвалiся стараной. Не спаткаўшыся з iмi, дзяўчына iшла далей паўз дарогу, увесь час трымаючыся кустоў, жыта i дрэваў. Сонца пякло моцна, i ў траве блiшчэла раса. I яна неўзабаве выйшла з той зоны, у якой уночы адбыўся бой. Немцы вялiкiм кругам абыходзiлi гэтае месца. На поўдзень ад скрыжавання, за жытнiм прасторам, быў рэдкi хваёвы лес, невысокi i без падлеска. Паўз гэты лес, палявою дарогаю, i бралiся цяпер на ўсход немцы. Спачатку там прайшлi танкi, пасля пайшлi грузавыя машыны з салдатамi, а пасля - дарога то пусцела, то пройдуць грузавiкi, то легкавая машына, то зноў грузавiкi, то зноў пуста рабiлася. Пад каржакаватаю хваiнай, непадалёку ад дарогi, увесь у сухiм моху i хвойных голках, ляжаў той самы малады чалавек. Выгляд яго быў страшны. Бледны твар з крывавымi падцёкамi, парваная адзежа. Вiдно было, што ён перажыў страшную ноч. Цi то ён бягой ратаваўся з зоны бою, цi, можа, якая iншая з iм здарылася прыгода, але ён цяпер ляскаў зубамi, i вочы яго бегалi ад дрэва да дрэва. А можа ён яшчэ не адышоў ад таго, што Нявада даў па iм гнутым жалезам. Тым часам падышла легкавая машына i спынiлася. З яе выйшлi два нямецкiя салдаты i афiцэр з бiноклем i картай. Салдаты стаялi, як на варце, а афiцэр глядзеў у поле праз бiнокль. Малады чалавек узвалокся на ногi i пайшоў проста на афiцэра. Салдат наставiў на яго аўтамат. Ён падняў рукi ўгару i па-нямецку прывiтаў афiцэра i яшчэ дадаў нейкае слова, ад якога афiцэр пiльна на яго паглядзеў. Яны пачалi гаварыць нямецкай мовай.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 47 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название