-->

Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць), Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)
Название: Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 319
Читать онлайн

Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць) читать книгу онлайн

Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць) - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…

Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Вязі ў КПЗ, — сказаў Андрэй.

— Чаго?

— Бліжэй да дому.

Яны селі поруч і закурылі.

— Я жартую, — сказаў Рожкін, — ты ў нас ганаровы грамадзянін, цябе ў КПЗ нельга… Вершы новыя ёсць?

— Ёсць.

— Ты б працягнуў Пятра Зарубу. Такі агіднік. Скардзіўся нам на амбулаторыю, што яны прыбіральню проста перад яго вокнамі паставілі. Ну, нельга ж так адразу разбурыць. Разабрацца трэба, Дык ён чакаў-чакаў і ўначы пайшоў і сам сякераю ўсё парушыў… Дальбог, напішы.

— Гэта ўжо Гогаль зрабіў. I лепей за мяне.

— Ну глядзі.

Рожкін высадзіў Андрэя ля самай яго вуліцы, вузкай, вельмі правінцыяльнай. Вуліца адным канцом упіралася ў галоўную вуліцу, другім — у Дняпро.

Андрэй ішоў вельмі павольна, здзіўляючыся, як кожны раз, якімі маленькімі сталі дамы, якімі высокімі, у параўнанні з імі, сады.

Яшчэ здалёк, за чатыры хаты, пачуў усхваляваны, радасна-залівісты брэх куртатага Тобса, незаконнага нашчадка таго Джэка, што калісьці першым прывітаў ля гэтай хаты Алёнку Століч. I ўспамін, замест таго каб балюча крануць па сэрцы, проста сціснуў яго няжорсткай лапай і адразу адпусціў.

Пэўна, і сапраўды ўсё праходзіць.

Калі ён штурхнуў фортку і прайшоў алейкаю да ганка, у адным акне загарэлася святло: маці пачула брэх, адразу зразумела і ўстала. Ён не паспеў нават пазваніць, як дзверы адчыніліся.

Маці стаяла перад ім у пуховай хусціне, накінутай на плечы. I ён пераступіў парог, падхапіў яе на рукі і ўнёс у перадпакой. Паставіў на ногі, абняў, амаль з жахам адчуваючы, якая яна нізенькая (а была ж такой высокай!), якая высахлая (а была ж такой па-жаночы мажнай), якія ў яе сівыя валасы, якія цёмныя, спрацаваныя рукі.

"Усё вайна", — падумаў ён.

Але адразу ўспомніў, як рэдка ён ёй піша, як блізка яна прымае да сэрца ўсе ягоныя трывогі, і ў думках пераклаў палову правіны на свае плечы.

— Дзень добры, бацька, — сказаў Андрэй, уваходзячы ў спальню.

I ён таксама здаў. Сівыя валасы парадзелі. Сядзеў на ложку і неяк разгублена глядзеў на яго. Здавалася, вось-вось заплача: нервы пасля інфаркту зусім саслабелі.

— Я прыехаў, - сказаў Андрэй.

— Сынок… — толькi гэта i вымавiў бацька.

Андрэй успомніў, як гэты чалавек калісьці сам-насам паваліў у Сафіёўскіх лясах мядзведзя-бадзягу, і яму стала вельмі прыкра і балюча за жыццё, за яго жарты з людзьмі.

…Позна ўначы, засынаючы ў сваім пакоіку, ён доўга слухаў подыхі начнога ветру, сачыў, як святло вулічнага ліхтара цьмяна скача паміж яблынь, пахаваных у снезе.

Нягледзячы на ўсё, гэта была радзіма, роднае гняздо, тое, што нельга ўзяць ад чалавека, хіба толькі разам з жыццём.

Ён змежыў вочы. У зіхаценні вогненных плям паплылі перад ім абліччы. І яны таксама былі — радзімай: усе тыя, што адышлі, усе тыя, што яшчэ ідуць поруч, усе тыя, што будуць.

Твар бацькі… Маладога бацькі… Бацька трымаў на руках маці і нёс яе квітнеючым, ружова-белым яблыневым садам. Алёнка… Праплыла — да яснага неба, да палкага сонца, да чыстых зор вадзіць карагод; праплыў яшчэ чыйсьці ўсмешлівы твар.

Апошнім урыўкам думкі, якая знікала і ўхілялася кудысь, ён сказаў сабе:

"Што яшчэ? Што яшчэ трэба ўспомніць?.. Ага, абавязкова трэба спытаць маці, адкуль такое знаёмае мне адно прозвішча…"

Дадумаць ён не паспеў.

…Раніцою бацька выйшаў на гадзіну ў сад, пагуляць па расчышчанай Андрэем сцежцы. Маці і сын былі адны ў хаце.

За вокнамі стаяў іскрысты, блакітна-белы, з сінімі ценямі ад гурбаў дзень. Праменні сонца прабіваліся праз невялічкія вокны, пялёскаліся ў карафцы з вадою, рабізною скакалі па столі.

I гэтыя вясёлыя скокі праменняў зноў напомнілі Андрэю тое спакойнае ўзрушэнне, якое валодала ім апошнія дні перад ад'ездам.

— Ма, — спытаў ён, — ці ведаеш ты такое прозвішча: Горава?

— А чаму ты так думаеш, што я ведаю?

Маці цыравала панчохі ў крэсле і не ўздымала вачэй на сына.

— Нешта ж вельмі знаёмаё. Здаецца, мяльком чуў ад цябе нешта такое.

— Чаго гэта табе ў галаву ўлезла?

— У нас адна Горава лекцыі чытае…Ірына Горава.

Маці ўзняла на сына зацікаўленыя цёмныя вочы:

— Магчыма…

Адклала панчохі. Андрэй добра бачыў, што яна чымсьці заклапочана.

— Добра, — сказала яна, — бадай, і праўда, што досыць абыходзіцца намёкамі… Я раней проста пабойвалася распавядаць табе пра гэта падрабязна. Ты і без гэтага марыш пра паветраныя замкі, а гэта ў тваім узросце не пасуе… Хадзі сюды.

Прыўзнялася і пайшла ў кут, да старой скрыні, укрытай самаробнай клятчастай посцілкай.

— Усе гэтыя рэчы Марцэля зберагала. Аж дваццаць год.

Марцэляю звалася старая нянька Андрэя і яго старэйшага брата, які загінуў на вайне. З трыццаць сёмага года яна жыла ў вёсцы ў дзяцей, карыстаючыся невялічкай дапамогай бацькоў Андрэя і рэгулярна прыходзіла да іх на ўсе святы, і яшчэ на дзень нараджэння Андрэя, і дзень загібелі брата.

Магчыма, гэтыя прыходы былі і не без задняй думкі: Марцэлінай сям'і жылося цяжкавата. Маці некалькі разоў прапаноўвала ёй пераехаць да іх у горад, але тая заўжды адмаўлялася: шкада было ўнукаў.

Яна прыходзіла, сухая, цёмная, як ікона, з такімі добрымі, заўчасна стомленымі вачыма, прыносіла немудрашчыя вясковыя гасцінцы па сезону — гарэхі, крашанкі або пражаны гарох, глядзела на Андрэя, уздыхала, што ён такі хударлявы, плакала аб старэйшым выхаванцы і зноў знікала, нагружаная гасцінцамі.

А Андрэй усё ўспамінаў яе цёплыя рукі на галаве, яе блытаныя, бязладныя казкі над яго дзіцячым ложкам, сотні слоўцаў, пачынаючы ад "ёлупа хвашчоўскага" і канчаючы "цёмна, хоць мышэй лаві", і адчуваў, што без яе, пэўна, яго нясцерпнае, да болю, пачуццё радзімы зусім не было б такім поўным. Быў бы сабе звычайны гарадскі хлюпік, без мовы, без водару зямлі, які кожнай вясной хваляваў яго.

Марцэля зрабіла сваю справу. Коштам гэтых загрубелых у мазалях рук, коштам стомленых вачэй выпакутавала яго, Андрэя, такога, як ён ёсць, непрыкметна, сама не ведаючы гэтага, нарадзіла ў ім душу, — і вось цяпер носіць у клуначку пражаны гарох.

Каб ён мог, ён бы пабудаваў ёй крыштальны палац.

А пакуль ён проста, нічога не кажучы бацькам, дасылаў ёй частку грошай з кожнага ганарару. Ён не ведаў, што тое самае рабілі бацькі.

— Чаго гэта ты іх Марцэлі аддала? — спытаў у маці Андрэй.

Маці паблажліва ўсміхнулася:

— Бо трэба было. Памятаеш, як бацька "саслаў" у камору старыя партрэты i кнiгi з «яцем»?

Андрэй усміхнуўся.

— Памятаеш, ма, як я ўначы туды прабіраўся ў адной кашулі, забіраўся з нагамі ў старое крэсла і чытаў… А на падлозе яблыкі ляжалі. На аўсянай саломе. А партрэты глядзяць, глядзяць.

— I я цябе там аднойчы заспела на гарачым. I не выдала.

Яны зарагаталі.

— Ну вось, — сказала маці, - я тады найбольш каштоўнае па ўспамінах аддала Марцэлі. Мала, думаю, што.

Яна адкінула вечка скрыні і дастала з яе даволі вялікі скрутак, загорнуты ў дзіцячую коўдрачку, таксама саматканую ў шашачкі.

— Твая, — сказала яна, — бачыш, як Марцэля зберагла.

— Ма, — сказаў Андрэй, — я думаю вось што. Палову ганарару за кнігі трэба аддаць гэтым унукам. Усё ж старэйшы ўжо амаль трактарыст. А Марцэлю трэба ўзяць да нас.

— Добра. Пагамонім яшчэ пра гэта.

Яны селі ля століка. Маці разгарнула скрутак.

— Мала што засталося, — уздыхнула яна.

На коўдрачцы ляжаў нейкі пажаўцелы рукапіс, некалькі дагератыпаў і фотакартак, бронзавы медаль, другі бронзавы медаль, батлеечная лялька — цар Ірад, жалезны пярсцёнак, яшчэ нейкія паперы, срэбны мёдальён.

Андрэй перабіраў іх. Адзін медаль быў "За ўціхаміранне", другі — інсургенцкі, са зламаным крыжам і пагоняй. Неяк дзіўна было браць іх у рукі.

Пацьмянелыя сведкі даўніх страсцей, якія нікога зараз не абыходзілі.

— А вось гэта добра, — сказала маці, трымаючы на руцэ распяленага "цара Ірада", — гэта была адзіная рэч, якую твая прабабка павезла ў Сібір. Адзіны напамін аб роднай зямлі.

Ірад тапырыўся на яе руцэ, зласлівы, з чорнымі вусамі, што амаль вылезлі, у выцвілай царскай вопратцы, ён варушыў рукамі і схіляў галаву.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название