-->

Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Чорный Кузьма-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 339
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Чорный Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Лінскі адчуў радасць блізасці хараства і нейк нават у большай меры, чым у тэатры, здалося гэта самым важным і затоеным само ў сабе. Тады стала для яго мізэрным усё тое, што ён кагадзе адчуваў; нязначным і ліст да жонкі, перахвачаны ім, і вялікае адчуванне малое крыўды. І нейк як бы занудзеў ён, што ніхто не адчувае тут гэтага хараства, а пасля з'явілася патрэбнасць у ўзвышэнні яго. Тады пайшоў ён блізка да эстрады і нецярпліва чакаў, калі яна зыйдзе адтуль. Пасля доўга гаварыў з ёй у суседнім пакоі. Вынікам гэтай гаворкі было тое, што Нонна ад радаснай нервовасці доўга не магла заснуць у тую ноч, а назаўтра Лінскі зайшоў у брудны, праходны пакойчык, дзе жыла Нонна, і ўдваіх пайшлі яны ў тэатр на балетныя спробы. Цераз пяць жа дзён у афішах да тэатральнай пастаноўкі было напісана: «...Выступіць новая прыма-балерына, цыганка Нонна Аліна...»

Андрэй бачыў яе ў тэатры на сцэне. І зноў ахапіў быў яго сум па ёй, але цяпер іншы, чым тады - сум моцнага, які можа ўзяць тое, па чым сумуе, ды разважанні не дазволяць гэтага. Сум гэты насіў ён у сабе доўга, упэўнены, што пройдзе ён. І ён прайшоў, толькі пакінуў па сабе след - упэўненасць у тым, што ва ўсім ёсць смутак і ва ўсім ёсць шчасце...

А ўсё ж стараўся ён не сустракаць Нонны і не бачыць яе.

1926

Начлег у вёсцы Сінегах

Вялікі паход скупы на адпачынак. І мы спалі мала - прыхваткамі, па гадзіны дзве ўпору.

У вёсцы Сінегах засталі мы сляды праходу ранейшых вайсковых часцей: дзеці гулялі з кабелем; каля хлява крайняй хаты, на панадворку, на расцярушанай саломе, параскіданы патроны; мы папрабавалі іх да сваіх вінтовак - не падышлі, так іх зноў і пакінулі тут.

Восем хат вёскі Сінегаў шасталі на ветры раскудлачанымі грэблямі саламяных стрэх.

Спаць лажыцца трэба было адразу.

У хаце я застаў ціхую ўстрывожанасць і непакой напалоханых вайной людзей: чацвёра дзяцей і жанчына - гаспадыня і маці - прыгожая горадзенская сялянка.

Мы сцелемся ў халодных сенцах на нейкіх нізкіх скрынях - я і наш узводны, таварыш Скабакоў, вясёлы і рыжы хлапец, родам з нейкіх Аланецкіх азёрных рыбных узбярэжжаў. Мы папраўляем салому, пацёртую ранейшымі вайсковымі начлежнікамі, кладзем пад галовы ўсю сваю салдацкую маёмасць, і цяжкая дрымота зразу кладзецца на вочы нашы.

Дзверы ў гарачую хату адчынены. Там доўга і ціха спрачаюцца дзеці за нейкую «падушку з чырвонаю прошваю», і нарэшце ўсё робіцца ціха.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Прывыкшы да трывожных раніц, я ўскідаю раптам угору галаву і стараюся разагнаць каменную ранішнюю дрымоту. Малады дзень ледзьве прапускае праз маленькае сенечнае акенца першае святло сваё.

«Яшчэ пяць хвілін я паляжу, і тады буду будзіць Скабакова», - я думаю і змагаюся з цяжкай дрымотай. Я падкладваю рукі пад галаву і сціскаю каля вушэй. Тахкае і баліць у галаве.

У хаце я чую гаворку:

- Уставай, сынок, - гаворыць жанчына.

Усё маўчыць.

- Сынок, устань.

- Ай, мама...

- Устань, сынок, ну хто ж устане, ты ж самы большанькі.

- Я яшчэ хоць трохі пасплю...

- Заснеш удзень, а цяпер - ну каго ж я пабуджу.

Хлапчанё заплакала. Ён доўга зацягнуў санлівым голасам, цягнуў і, мусіць, спаў. Пасля раптам сціх. Жанчына маўчала.

Я ўстаў і пабудзіў Скабакова.

Я ўвайшоў у хату.

Жанчына рвала на кавалкі старую, зношаную да адных дзірак сарочку.

- Добры дзень, - сказаў я.

- Добры дзень, - адказала жанчына.

- Дзякуем за начлег, мы ўжо ідзем.

- Ідзіце.

Што мне сказаць яшчэ? І я гавару:

- Няхай хлапчук паспіць яшчэ трохі, няхай гадуецца.

Я адчуваю сябе так, як бы ў чым вінаваты тут.

- Ну, а што я зраблю, - гаворыць яна раптам, хутка, моцна, - што я зраблю, што я адна параджу. Гаспадара няма, гаспадар ваюе. А сёння мне трэба хоць трохі пачаць авёс жаць, дастаць дзе каня ды хоць возік жыта прывезці - абаб'ю як-небудзь, хоць пранікам, а вечарам у жорнах змялю, калі падсохне за дзень на печы, дык назаўтра хлеб рашчыню...

- А каня няма?

- Каня палякі пазаўчора ў абоз пагналі, разам з хлопцам.

- З якім хлопцам?

- З сынам.

- Вялікі?

- Малы... Каб вялікі - я не тужыла б гэтак... А тут малога ніяк не ўзбудзіць карову выгнаць папасвіць. І няма чаго даць яму паснедаць. Накапала ўчора зранку картопель трохі, малыя яшчэ, дык пад вечар салдат накарміла - ідуць босыя, галодныя, абарваныя, абшарпаныя... Можа, думаю, і мой там дзе-небудзь небарак...

Яна падышла да ложка.

- Устань, сынок, я табе новыя анучы ад свае старое сарочкі адарвала, каб табе было чым нагу мяккім абкруціць. Абуеш Міколкавы лапцікі, яны табе велікаваценькія, і вольна назе будзе... Устань, сынок.

Яна нагнулася над ложкам.

- Зараз прарваць павінна.

- Што?

- Нарыў. На тым тыдні яшчэ нагу прабіў на корч, дык нарывае.

І я нагнуўся над ложкам. Хлапчанё спала. На левай назе, каля пальцаў, збоку, была белаватая пухліна, запэцканая ў гразь.

Я пайшоў у сенцы. У сваіх мяшках я нічога не знайшоў, апроч двух тараноў. Я дастаў іх і палажыў у хаце на лаве - уся мая салдацкая ежа.

І тады мы з таварышам Скабаковым назаўсёды пакінулі гэтую хату.

Праз хвілін пятнаццаць мы пакінулі гэтую вёску Сінегі.

Чакаючы загад рушыць, я ўбачыў яго: накульгваючы, ступаючы на пяту, ён гнаў карову. Каля хаты стаяла маці яго - вялікая горадзенская жанчына.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

І от мы ідзем.

Будзем ісці доўга - вялікі паход скупы на адпачынак.

1927

Вераснёвыя ночы

I

Каля студні з дзеравянага вядра, пазелянелага і слізкага, капала вада на запыленую буйную крапіву і пясок. За парканам спелі яблыкі і арабіны, пад парканам раскашэльвалася мята і бабіна лета. Каля варот сакаталі куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, і адна - надзьмутая і сярдзітая - упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым воллем. Абмочаны недзе шчанюк аціраўся каля сяней і нудна вылізваў шэрсць каля хваста. Гусак падняў галаву і глыбакадумна закрычаў. Шчанюк крыху страціў свой нудны выгляд і забурчаў, вільнуўшы шчуплым хвастом.

Паставіўшы каля заскарузлага карыта ражку з свіным цестам, чухаючы вуха аб голую руку вышэй локця, Агата злосна крыкнула:

- Віляй, віляй, падла аблезлая! Зноў недзе ўскочыў у памыі, каб ты ўжо нечага ў вір галавою ўскочыў. Зноў усё пазагаджваеш у сенцах. Вон, каб ты выдах!

Шчанюк выцягнуўся на пяску доўгім целам сваім і ціхавата завыў. Квактуха заквактала мацней. З панурым папрокам Агата кінула на яе дзеркачом.

- Квокчаш? А дзе ж ты вясною была, пошкудзь кашлатая!

Два падсвінакі, трасучы вушамі, весела хваталі з карыта цеста. Верабей зляцеў з вішні на плот, пасля каменем упаў на зямлю каля самага карыта, мяркуючы, каб уварваць крыху сабе. Яго ніхто не заўважыў.

Агата выцерла рукі брудным фартухом, зняла яго з сябе і ўскінула на плот. Рукі ў яе былі прыгожыя і прывабныя, голыя да плеч, белыя і гладкія. Толькі пальцы на іх кароткія і тоўстыя, непрыемныя на выгляд. Сама яна - высокая і мажная, белабрысыя бровы і шэрыя вочы, зацягненыя сытаю каламутнасцю. Як ішла яна ў сені, стан яе цяжка гойдаўся, і вочы прасілі сну.

У халодных сенцах стаялі ночвы з памытымі гуркамі, і былі рассыпаны крупы.

- Зноў дзеці лазілі! - сярдзіта абазвалася Агата, падмятаючы да парога буйную абдзёртую грэчку.

У адчыненых хатніх дзвярах з'явіўся Стасюк, братні сынок, белагаловы свавольнік і сірата; маці ён ледзьве памятаў.

- Цёця Агата, я адзін гурок вазьму.

- Ты ўжо крупы рассыпаў! Як ад цябе нідзе не ўхаваешся. Усюды ты дападзеш.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название