-->

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне], Коллектив авторов-- . Жанр: Культурология. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
Название: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 174
Читать онлайн

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] читать книгу онлайн

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] - читать бесплатно онлайн , автор Коллектив авторов

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 112 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Фізычны тэрор — гэта тайныя і санкцыяваныя ўладай забойствы, катаваньні дзеячаў падпольных арганізацый, сябраў АК і лясных аддзелаў. У пэрыяд зь сярэдзіны 1945 і да канца 1947 гг. фізычны тэрор ужываўся супраць дзеячаў ПНП i WRN*. Падчас уласна сталінізму, г.зн. з 1948 г. — супраць рэштак рознага роду апазыцыі, супраць выдуманай апазыцыі, і нарэшце, у сапраўдным сталінскім стылі, — супраць людзей, чужых якой-небудзь апазыцыі, але якія мелі нейкія заганы ў біяграфіі, або такіх, што «трапіліся» выпадкова.

Такім чынам імкнуліся запалохаць усіх, каму якая-колечы думка аб апазыцыі магла б прыйсьці да галавы [17].

Маральныя і эканамічныя рэпрэсіі палягалі ў пазбаўленьні працы, пераводзе на ніжэйшую пасаду, забароне друкавацца для навукоўцаў, літаратараў і публіцыстаў, стварэньні нязносных жыльлёвых умоваў і нават права пражываць у некаторых мясцовасьцях ды выяжджаць за мяжу.

Гэтыя сродкі рэпрэсій ужываліся да розных людзей рэгулярна або аднаразова, у большай ці меншай ступені ў залежнасьці ад індывідуальных акалічнасьцяў. Мэтай заўсёды было прымусіць да пакоры: да такіх паводзін і сьцьвярджэньня таго, чаго жадала бліжэйшая партыйная ячэйка ПАРП.

Гэтая палітыка праводзілася зь вялікай энэргіяй. Яшчэ ня скончыўся 1949 год, а навуковая думка была задушаная, ВНУ поўныя недавучаных крыкуноў, прэса маніла і паўтарала бессэнсоўныя штампы, літаратура была закабалена, а мастацтва і архітэктура спынены ў разьвіцьці. Кіраўнічых пасадаў у эканоміцы былі пазбаўлены спэцыялісты, якія ў 1945 і 1946 гг. прыняліся за працу. Іх замянілі вылучэнцамі партыі зь нізкім інтэлектуальным, а часта і маральным узроўнем. Рабочыя адчулі цяжар бязьлітаснай эксплюатацыі, а сялянаў працягвалі запалохваць калектывізацыяй і нязноснымі падаткамі.

Кожнаму стала ясна, што палітыка ПАРП была палітыкай падпарадкаваньня Польшчы саветам без увагі ні на інтарэсы Польшчы ў цэлым, ні на інтарэсы якой-небудзь польскай грамадзкай клясы [18].

г) Пазыцыя грамадзтва

Каб цалкам зразумець насьледкі сталінізму ў Польшчы, трэба ўсьвядоміць, як польскае грамадзтва зрэагавала на ліквідацыю апазыцыі і татальную атаку ПАРП на ўсё, што польскае. Гэта важна таму, што пазыцыя, якая тады аформілася, трывае зь невялікімі толькі зьменамі дагэтуль і надалей вызначае стаўленьне грамадзтва да ўлады ў ПНР.

Пад уплывам сталінскай палітыкі партыі польскае грамадзтва падзялілася на чатыры катэгорыі.

На самым версе апынуліся апаратчыкі саветызму. Іх зазвычай атаясамліваюць з функцыянэрамі партыі, дарма што фармальна ня ўсе яны ўваходзяць у склад апарату ПАРП. Істотна тут тое, хто ажыцьцяўляе ўладу. Яны праніклі ня толькі ў апарат партыі, але таксама і ў органы адміністрацыі, сфэру юстыцыі, бясьпекі, а таксама сталі на чале эканомікі, ВНУ, творчых саюзаў і прэсы. Гэта яны праводзілі саветызацыю польскіх установаў і аказвалі націск на паасобныя асяродкі і людзей. Яны распараджаліся жыцьцём і сьмерцю, вязьніцай або свабодай, поступам або дэградацыяй, прывілеямі або зьдзекамі што да простых людзей. Яны вырашалі, хто будзе гаварыць, а хто маўчаць, а таксама, што трэба гаварыць. Для кожнай групы, такой, як літаратары, эканамісты, юрысты, і на кожным заводзе, вучэльні, установе і фабрыцы не існавала ніякіх сумневаў, у чыіх руках насамрэч знаходзіцца ўлада, і, такім чынам, з кім трэба быць асьцярожным. Адрыў «апаратчыкаў» ад грамадзтва, у якім яны дзейнічалі, быў поўным. Адрыў гэты ўзмацняўся сьвядома праводжанай палітыкай. Яны мелі права купляць у спэцыяльных, лепей забясьпечаных крамах «за жоўтымі фіранкамі». Яны езьдзілі ў спэцыяльныя дамы адпачынку, пасылалі сваіх дзяцей у спэцыяльныя элітныя школы і карысталіся спэцыяльнымі лячэльнямі. Надзвычай рэдка здаралася, каб «апаратчык» пазбаўляўся гэтых прывілеяў. Нават калі ён кепска спаўняў свае абавязкі, то пасьля «зьняцьця» з адной пасады яго перамяшчалі на іншую на такім жа ўзроўні. Нават калі ён адхіляўся ад партыйнай лініі, г.зн займаў унутры партыі апазыцыйную пазыцыю, то мог пазбавіцца сваёй функцыі, але захаваць прывілеі, якія яму прызначаліся як бы пажыцьцёва, калі не спадкаемна. Зразумела, яму прызначалася пэнсія, значна большая, чымся ў звычайных людзей.

Пры гэтых умовах «апаратчыкі» набылі ўсе рысы дамінуючай грамадзкай клясы. У іх паводзінах, як гэта звычайна бывае з чальцамі дамінуючай клясы, навідавоку была самаўпэўненасьць і, больш таго, пагарда да звычайных людзей. Іх назвалі «валадарамі сацыялістычнай Польшчы» ці папросту «ўбэкамі» (што не азначала, што ўсе яны служылі ў Міністэрстве Бясьпекі). Іх баяліся і ненавідзелі. Гэта доўжыцца дасюль. Таму што хоць гэтую клясу і стварыў сталінізм 1948–1956 гг., яна не перастала існаваць, калі сталінізм мінуўся. Яе кіраваньне сапраўды памякчэла, але яна надалей кіруе ў Польшчы і будзе кіраваць, дакуль у Польшчы будзе доўжыцца саветызм. Дзеля гэтага існаваньне гэтай клясы і яе дамінуючая роля ёсьць асноўнымі рысамі гэтай грамадзкай фармацыі.

Другая катэгорыя людзей, якую стварыў сталінізм у Польшчы, былі т.зв. актывісты. Яны былі пераважна партыйнымі, хаця і беспартыйных сярод іх было шмат.

«Актывісты» добраахвотна і беззасьцярожна падтрымлівалі рэжым. Гаварылі, пісалі і рабілі ўсё, чаго чакала ад іх улада, і нават больш. Старанна выконвалі функцыі, якія ім былі прызначаныя, і не адхіляліся ніколі ад лініі партыі. Карысталіся шмат якімі прывілеямі і даходзілі да высокіх пасадаў.

Ад «апаратчыкаў» яны, аднак, шмат у чым адрозьніваюцца. Перадусім яны не займалі пасадаў, што давалі сапраўдную ўладу. Або самі не імкнуліся да гэтага, або з розных прычын (часта палітычная мінуўшчына) не дапускаліся да іх. Паколькі яны не валодалі ўладай, то мелі значна меншую магчымасьць шкодзіць людзям у параўнаньні з «апаратчыкамі». Каб утрымліваць свае прывілеі, ім усьцяж даводзілася заігрываць з уладай, бо іх пазыцыя да канца не была стабільная. Свае прывілеі яны маглі лёгка страціць. Якраз у гэтым палягае найвялікшае адрозьненьне паміж «актывістамі» і «апаратчыкамі». Нягледзячы на карыстаньне шмат якімі прывілеямі, «актывісты» належалі да тых, хто баіцца, а не да тых, каго баяцца, да маральна надцятых, а не да тых, хто надломваў. «Актывістаў» нельга лічыць асобнай грамадзкай клясай. Гэта была хісткая і вельмі дыфэрэнцыяваная катэгорыя. Мяжа паміж «актывістамі» і іншымі катэгорыямі не заўсёды была выразнай.

Трэцюю катэгорыю можна вызначыць як добранадзейныя. У гэтую катэгорыю трэба залічыць масу партыйных, г.зн. усіх тых, хто ня быў «апаратчыкам» або «актывістам». У яе ўваходзілі, аднак, і беспартыйныя. «Добранадзейныя» беззасьцярожна падпарадкоўваліся рэжыму, але адрозьніваліся ад «актывістаў» тым, што гэта была пасіўная ляяльнасьць, а ня поўная ініцыятывы актыўнасьць. Яны без усялякага супраціву выконвалі ўсе распараджэньні «апаратчыкаў» і дазвалялі ўжываць сябе ў якасьці інструмэнту партыі, атрымліваючы за гэта мізэрныя ўзнагароды і жалюгодныя прывілеі. Нават у прыватных размовах яны не дазвалялі сабе крытыкаваць партыю. Таму падавалася, што яны цалкам замірыліся са сваёй прыніжальнай сытуацыяй. Але па сутнасьці іх дамінуючым пачуцьцём быў страх перад «апаратчыкамі».

Чацьвертая катэгорыя — гэта ўвесь астатні народ, усе звычайныя людзі. Залежныя ад улады адміністрацыйна і эканамічна, яны жывуць у галечы і на практыцы пазбаўленыя якіх-небудзь правоў. Часта запалоханыя і заўсёды дэзарыентаваныя, яны не маглі дзейсна супраціўляцца ўціску, які аказваўся «апаратчыкамі». І таму хадзілі на сходы, прымалі рэзалюцыі (аднадушна), бралі ўдзел у выбарах (бяз выбару), вырашалі свае справы ў розных інстанцыях кіруючай улады. Усё гэта было непазьбежна, бо жыцьцё мусіла ісьці. Спроба адкрытага непаслушэнства цяжка каралася і пры гэтым не прыводзіла да нічога.

Нягледзячы на гэты вонкавы канфармізм, «звычайныя людзі» ўнутрана ніколі не прызнавалі рэжым і ніколі яму цалкам не падпарадкоўваліся. Яны саступалі перад націскам, але толькі тады і толькі настолькі, наколькі да гэтага выразна змушала ўлада. Яны заўсёды мелі пачуцьцё, што гэтая ляяльнасьць прыніжае іх. Пра «апаратчыкаў» яны не гаварылі іначай, чымся «яны», лічачы іх чужой і варожай сілай. Сваім поглядам яны давалі вольнае выяўленьне ў прыватных размовах ува ўласным коле, а ня годных даверу «апаратчыкаў», «актывістаў» або «добранадзейных» маглі лёгка распазнаць. Яны неяк пераадольвалі цяжкасьці штодзённага існаваньня, часта кпілі зь бюракратычных нонсэнсаў, якія ўскладнялі ім жыцьцё [19].

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 112 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название