Сэрца мармуровага анёла

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Сэрца мармуровага анёла, Рублеўская Людміла-- . Жанр: Социально-философская фантастика / Прочие приключения. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Сэрца мармуровага анёла
Название: Сэрца мармуровага анёла
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 560
Читать онлайн

Сэрца мармуровага анёла читать книгу онлайн

Сэрца мармуровага анёла - читать бесплатно онлайн , автор Рублеўская Людміла

У кнігу Людмілы Рублеўскай увайшлі прыгодніцкія, дэтэктыўныя і фантастычныя творы. Фантазія аўтара пераносіць чытача то ў таямнічыя старасвецкія маёнткі, дзе жывуць ваўкалакі і захоўваюцца пёры сініх птушак, то ў сучасны студэнцкі інтэрнат для будучых мастакоў, дзе таксама ёсць месца таямніцы і рамантычнаму каханню, то ў фантастычны горад Б*, дзе пераплятаюцца антычныя міфы і беларуская гісторыя. Героям твораў даводзіцца праходзіць праз нялёгкія выпрабаванні, але вернасць, мужнасць і сумленнасць заўсёды перамагаюць хцівасць і падступнасць. Важнае месца ў прозе Л. Рублеўскай займаюць рамантычная гісторыя Беларусі і выхаванне любові да Радзімы.

 

Змест:

Аповесці

Пярсцёнак апошняга імператара

Сэрца мармуровага анёла

Апавяданні

Старасвецкія міфы горада Б*

Шляхецкія апавяданні

Дыярыуш пані

Жаніх панны Данусі

Жалезная кнопка

 

Мастак: А. I. Карповіч

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 69 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ён стаяў, такі кволы, худы і прыгорблены, у сінім старым піджаку, зашпіленым на ўсе гузікі да горла, і чымсьці страшэнна нагадваў хворую птушку… Птушку на выбоіне скалы, якая ўсё роўна не дасца ў рукі паляўнічаму — хутчэй кіне саслабелае цела, якое больш не трымаюць крылы, у прорву.

Ротмістр штурхнуў нагой кінутую кнігу. Жоўтыя старонкі разляцеліся па і без таго засмечаным пакоі. Жандарскі правадыр некалькі разоў запар чхнуў. Халера, ну і пылішча… Як гэты стары тут жыве? Не чалавек, а нейкі шашаль. Куды яго везці? Памрэ па дарозе.

Нехта з жандараў, відаць, надзвычай дасціпная ў жандарскім асяроддзі асоба, на развітанне строс снег з галавы драўлянага льва і сунуў яму ў пашчу шматок сена. Пачвара адразу зрабілася нейкай жаласнай і камічна бяскрыўднай.

Гаспадар моўчкі сядзеў у крэсле з высокай спінкай перад камінам, у якім дагаралі счарнелыя старонкі. Яны курчыліся на вуголлі, як жывыя. Вогнікі рупліва пераварочвалі іх, скакалі па іх, каб хутчэй рассыпаць на тло.

Тыя, што хаваліся за агнём, ужо апранутыя, з невялікімі вузельчыкамі, рыхтаваліся сыходзіць.

Светлавокі Сцяпан, у шынелі і шапцы-аблавушцы, вымавіў:

— Дзякуем вам. Вы дапамаглі рэвалюцыйнай справе.

— Я зрабіў тое, што мусіў зрабіць… — ціха прагаварыў стары.

— Можа, і вы з намі пойдзеце? — выявіў недарэчны энтузіязм чарнявы Кастусь. І сумеўся пад з'едлівым позіркам Сцяпана.

Стары мімаволі ўсміхнуўся:

— Дзякуй, юнача, што так высока ацаніў мае магчымасці. На жаль, я сапраўды стары. І нават каб меў сілы — у мяне няма ўпэўненасці, што ўдасца разблытаць карункі шляхоў… Калісьці я спрабаваў гэта зрабіць з вашым бацькам, Кастусь… Дакладней, калі не памыляюся, Вінцэнт… — Стары не заўважыў, як ад гэтых слоў тузануўся Сцяпан і сунуў руку ў кішэню. — Вы ўжо не крыўдуйце, што я трохі парушыў вашу канспірацыю. Вы так на яго падобны… Як цікава… Калісьці ён таксама хаваўся тут, за камінам. Мы і цяпер часам згадваем…

Гаспадар відавочна расчуліўся. Напэўна, ён яшчэ доўжыў бы свае ўспаміны. Але Сцяпан зрабіў крок наперад. Голас яго гучаў цвёрда — як бой вежавага гадзінніка.

— Нам час ісці. Мы сапраўды вам удзячныя. Мы згадаем вас у новай гісторыі, якую напішам. Гэтая гісторыя засведчыць нашую непахіснасць і вялікія ахвяры, якімі здабываецца воля.

Дуэльны пісталет пазбавіўся ад сваёй адзінай кулі. Вакол чорнай недарэчнай дзіркі ў лбе старога гаспадара амаль не паказалася крыві. Тонкі чырвоны струменьчык чамусьці выцек з кутка рота, калі цела нязграбна звесілася з крэсла набок.

— Навошта?! Ён выратаваў нам жыццё! — танклявы Роберт аж тросся ад узрушэння.

Кастусь-Вінцэнт аслупянела глядзеў перад сабой і нешта шаптаў.

Сцяпан пастараўся надаць голасу важкасці.

— Гэта было неабходна. Ён пазнаў Вінцэнта… А ён стары, слабы, даўно адышоў ад барацьбы і нічога не разумее. Нават калі б не выдаў нас жандарам, абавязкова распавёў бы Вінцэнтаваму бацьку… Пакаёўцы… Святару… У ягонай жа хованцы — памятаеце? — Біблія ляжала! Ды яшчэ з закладкамі. Мы не можам рызыкаваць. — Сцяпан спрытна зараджаў пісталет, любуючыся ім, нібы дзіця сваёй цацкай. Нават голас яго зрабіўся амаль ласкавы: — Ну што б гэты стары небарака рабіў у новым свеце? Ды і не дажыў бы да яго перамогі. Усё роўна скора памёр бы. Рушылі…

Кастусь, стараючыся не глядзець на чорнае крэсла, павольна пасунуўся да дзвярэй. Сцяпан азірнуўся на таго, хто назваўся гаспадару Робертам.

— Юраська, ачуняй! Наша справа слабых не церпіць. Танклявы юнак стаяў, апусціўшы вочы, з падціснутымі — аж збялелі — вуснамі.

— Я не пайду з табой.

Сцяпан ад нечаканасці тузануўся:

— Такімі словамі не кідаюцца.

— А я не жартую, — юнак падняў на правадыра вочы, спакойныя, глыбокія вочы…

— Ты ведаеш, як мы абыходзімся са здраднікамі? — металёва прагаварыў Сцяпан і скіраваў пісталет на юнака.

Роберт-Юрась не варухнуўся. Сцяпан кінуў хуткі позірк на Кастуся, які напяўся і сціснуў кулакі, і зразумеў, што рызыкуе згубіць і гэтага… Малакасосы праклятыя… Пісталет паволі апусціўся.

— Баязлівец! Слюнцяй! Няўжо з-за смерці старога шашаля ты адрачэшся ад сваіх таварышаў?

Юрась прагаварыў павольна:

— Проста я таксама згубіў упэўненасць у тым, што ведаю правільны рэцэпт пераўтварэння свету.

— Пашкадуеш…

Дзверы злосна грукнулі, але ў цішы зімовай ночы іх злосць мела не большую сілу, чымсьці трэск палена ў грубцы.

…Зорны Вознік адвёз сваю калясніцу некуды за край кладоў. Драўляныя львы ля ганка старой сядзібы глядзелі проста перад сабой вырачанымі ад незразумелага гневу вачыма. А ў каміне апошнія вогнікі падскоквалі на чорных вуголлях. Іх пышны бліскучы сабор рассыпаўся дарэшты, і цаглінкі бездапаможна гублялі бляск. Юнак у сялянскім кажусе і студэнцкай фуражцы падняў з падлогі знявечаную кнігу, акуратна зраўняў адарваныя старонкі і паклаў яе у свой хатуль. Потым падышоў да камоды, адчыніў куфэрачак з чырвонага дрэва і дастаў адтуль сіняе пяро. Паглядзеў скрозь яго на цьмяны агеньчык газоўкі, схаваў за пазухай. Ужо стоячы ў дзвярах, павярнуўся ў бок чорнага крэсла. Напэўна, трэба было б накрыць твар нябожчыка якой хусткай… Закрыць яму вочы… Але юнак баяўся зрабіць штосьці не так, не па звычаі, і яшчэ больш абразіць гэты дом. Таму проста перахрысціўся — а ён даўно гэтага не рабіў! — і здушаным ад хвалявання голасам вымавіў:

— Даруйце… Даруйце, калі ласка…

…Ад ганка з драўлянымі львамі па бялюткім, бялюткім снезе цягнуліся тры ланцугі слядоў. Адзін, напалову замецены, след ад цэлага коннага атрада кіраваўся на захад, да бліжэйшага мястэчка. Другі ланцуг, намнога таннейшы — на поўнач, у бок цёмнай крэпасці лесу. І адзін самотны след цягнуўся туды, дзе хутка мусіла ўзысці барвовае зімовае сонца.

Экскурсавод

Палкаводзец нічога не ведаў пра Паэта.

Не дзіўна — у часе яны амаль не сутыкнуліся. Паэт нарадзіўся ў старажытным радавым маёнтку на заходніх крэсах вялікай імперыі тады, калі састарэлы Палкаводзец, амаль аглухлы ад некалькіх кантузій, скручаны раматусам і цяжарам царскіх узнагарод, яшчэ наведваў велікасвецкія балі, але ўжо не для таго, каб таньчыць. Палкаводзец уладкоўваўся ў ганаровым фатэлі, паблажліва прымаў ліслівыя кампліменты, якіх усё роўна не чуў, і доўга сядзеў так, сівы, няўклюдны пугач у яркім святле соцень свечак, усё яшчэ пагрозны і магутны… Ён спазнаў шмат славутых, амаль неверагодных перамог, і аднойчы пратрубілі яму залатыя трубы Нікі ў той мясціне, дзе суджана было нарадзіцца Паэту. Палкаводзец заняў пад свой штаб маёнтак недабітых ворагаў — дзеда і бацькі Паэта, і некалькі дзён яго дзябёлыя ад'ютанты забаўляліся стралянінай па залатых галоўках купідонаў на столі…

І гэта мінулася…

Уладары маёнтка вымалілі дараванне ва ўлад, і Паэт нарадзіўся і жыў у радавым гняздзе. Тут спазнаў першае нешчаслівае каханне, адсюль з'ехаў у вялікі свет, які не песціць ні паэтаў, ні палкаводцаў, але толькі — Імя. Паэт любіў сваю зямлю; дзівак — ён ажыўляў яе мову, яе абылганую гісторыю. І калі Айчына паклікала яго — пайшоў за яе ў безнадзейную, загадзя прайграную бойку. І загінуў. І імя яго засталося амаль не вядомым.

Прынамсі, для мяне, калі я трапіла ў дом адпачынку, галоўны корпус якога месціўся ў старым маёнтку. Як маладому спецыялісту, на працы мне не маглі прапанаваць нічога больш шыкоўнага. Аднак і гэта было цудоўна — двухпавярховы доўгі будынак з беленымі калонамі хаваўся ў прысадах векавых ліп, пад вокнамі буяў бэз, за рэшткамі каванай агароджы пачынаўся адхон да рэчкі — некалі яна па выкапаных ірвах мусіла аббягаць маёнтак. Але сядзіба даўно аддадзеная на літасць усіх, не мае больш патрэбы ў стыхійных вартавых. Сцены пакояў пакрывала невыразная крэйдавая фарба, ляпніну на столі замазалі пабелкай так густа, што замест анёльскіх тварыкаў выяўляліся бясформенныя шэрыя камякі. Нас, новых «адпачываючых», папярэдзілі, што дом — помнік архітэктуры. А таксама, што ў галоўным корпусе працуе музей, прысвечаны асобе Паэта, які калісьці тут нарадзіўся.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 69 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название