-->

Канвеер

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Канвеер, Латыголец Андрэй-- . Жанр: Киберпанк / Мистика / Научная фантастика / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Канвеер
Название: Канвеер
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 396
Читать онлайн

Канвеер читать книгу онлайн

Канвеер - читать бесплатно онлайн , автор Латыголец Андрэй

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Гэтую музыку могуць граць усе,
І мы навучыліся ёй пакрысе!

Хлопцы джэмавалі яшчэ хвілін пяць, на працягу чаго Дзяніс выкідваў каскад рыфмаваных словазлучэнняў, сыпаў адборным мацюком, адрыгаўся ў мікрафон і проста казаў усялякую бязглуздзіцу — гэта быў сапраўдны хаос, псіхадэлічнае ўспрыманне музыкі і сваіх магчымасцяў у прыватнасці.

Потым усё рэзка скончылася.

— Карацей, — сказаў Міха, — пачатак суперскі, а ўсё астатняе — поўны адстой, таму я прапаноўваю выконваць гэтую кампазіцыю ў выглядзе Intro. Яе можна будзе задзейнічаць на разагрэве, хвіліну-дзве, не больш.

— О’кэй, — пагадзіўся Ілля.

— Валяй, — сказаў Дзяніс.

Міха абвёў гурт ухвальным поглядам.

— Тады паўторым старыя песні, — з энтузіязмам сказаў ён.

— Ага, толькі нагадай мне акорды, — адразу ж збянтэжыўся Ілля.

Кірыл з Дзянісам зарагаталі, а твар Міхі набыў уласцівы выраз незадаволенасці.

— Колькі ўжо можна забываць гэтыя грэбаныя акорды! — прабурчаў ён.

— Не-не, я іх памятаю, ты проста скажы, з якога лада трэба пачынаць…

Дзяніс падышоў да Іллі і пальцам паказаў яму лады, на якіх трэба было заціскаць квінты. Ілля ўсміхнуўся і вымавіў:

— А-а, усё, успомніў!

Міха дакорліва прыцмокнуў і зычна адлічыў “оne, two, three”. І зноў па пакойчыку грымнулі бунтарскія дэцыбелы.

Кірыл з Міхам гралі збольшага роўна, а вось Ілля часта збіваўся, забываючы паслядоўнасць акордаў і нібы па ланцужной рэакцыі, Дзяніс забываў словы і часта губляў рытм.

— Спачатку, — казаў Міха і яны гралі песню зноўку, пакуль не дасягалі, у большай ступені, элементарнай згулянасці.

За гэты час Дзяніс паспеў сарваць голас і ў некаторых выпадках яму было цяжка яго кантраляваць: ён то безнадзейна трымцеў, то пераходзіў у брыдкае сіпенне. Таму невялікі time out быў вельмі дарэчы.

Усе парадкам прытаміліся.

Кірыл з Іллёй пайшлі паліць. Міха ўсеўся на падлогу, апатычна тузаючы тоўстыя струны. Дзяніс сеў за барабаны і паспрабаваў адбіць немудрагелісты біт.

Пяць хвілін бяздзейнасці нічога істотнага не прынеслі. Пасля перапынку хлопцы паспрабавалі адыграць яшчэ адну песню, але яна ў іх зусім не атрымлівалася. Усе збіваліся з рытму і паўсюль адчувалася дрэннае гучанне. Ілля вінаваціў у гэтым апаратуру, Дзяніс спасылаўся на голас, Кірыл проста маўчаў. Міха быў рацыяналістам.

— Вы ні халеры не ўмееце граць. Што, так цяжка даюцца тры нікчэмных акорда?

Роўна ў чатырнаццаць нуль-нуль хлопец з дрэдамі адчыніў дзверы і нагадаў, што іх час падышоў да канца і ім трэба адсюль вымятацца. Дзяніс прыкмеціў на яго бледным твары з’едлівую ўхмылку — ранейшая абыякавасць выляцела ў трубу, і толькі вар’яцкі бляск у вачах нагадваў аб ірацыянальным стане адміністратара. Дзяніс, першым чынам, падумаў, што яму спадабалася іх музыка, але вось Міхе, як ён прызнаўся пазней, стала сорамна ад адчування, што нават гэты абколаты растаман палічыў іх няздарамі.

Яны сабралі свой інструмент і выйшлі ў калідорчык. Там ужо стаяла банда малалетніх смаркачоў з прышчаватымі тварыкамі, якія мусілі хутчэй патрапіць ў пакой і зайграць улюбёны эма-кор.

На самым выхадзе Міху затрымаў адміністратар і працягнуў яму флаерок з рэкламай “кропкі”, яе коштам і іншай лухтой.

— Прыходзьце яшчэ, — з ухмылкай сказаў ён.

Хлопцы падняліся на вуліцу. З нязвычкі ў вушах Дзяніса стаяў лёгкі гуд, а горла, здавалася, апякло варам. Яны выйшлі на Інтэрнацыянальную. Кожны думаў аб сваім. Летні ветрык авяваў іх расчырванелыя твары, пасяляючы ў разгарачаных сэрцах неабходную прахалоду.

На скрыжаванні Інтэрнацыянальнай і Праспекта Пераможцаў вынаходлівы Ілля падкінуў, магчыма, лепшую ідэю дня.

— Ну што, па піву?!

Дзяніс з Кірылам яго падтрымалі, Міха толькі безуважна кіўнуў галавой.

Піва вырашылі купіць ва ўніверсаме “Цэнтральны”. Там, як заўжды, была чарга і Ілля сустрэў сваіх знаёмых.

Узялі па бляшанцы кожнаму і накіраваліся ў сквер непадалёк. У скверы было ўтульна. Лёгкая засень ад разгалістых каштанаў і гук машын, якія праязджалі па праспекту, расслаблялі і наводзілі пачуццё бязмежнай лагоды. Сеўшыся на свабоднай лаўцы, хлопцы адкаркавалі свае бляшанкі, для прыліку чокнуліся і, зрабіўшы прагныя глыткі, прыняліся абмяркоўваць рэпетыцыю.

— У прынцыпе, не блага, — сказаў заўжды пазітыўны Ілля. — Вядома, нам яшчэ трэба практыкавацца, але для пачатку, я лічу, нават выдатна.

Кірыл з ім пагадзіўся.

— А я абавязкова прыдумаю новы тэкст, на гэтым пякельным заводзе такія сацыяльныя рэчы ў галаву лезуць, што мне проста неабходна сабраць іх у аднародную думку і тады абавязкова атрымаецца пацешная песня, магчыма хіт, — сказаў Дзяніс.

Міха ўважліва выслухаў меркаванні сяброў.

— На самай справе, наш гурт — гаўно, прычым гаўно выключнае, і сённяшняя рэпа гэта выразна пацвердзіла, — скрозь зубы працадзіў ён.

Яны пілі піва, гучна спрачаліся, пакуль не перасварыліся і вырашылі разыйсціся. Дзянісу самы час было выпраўляцца на працу — канвеер чакаў, таму яны ўзнялі свае азадкi з лавы і злёгку ап’янелыя, папляліся ў бок станцыі мятро “Купалаўска”.

На ўваходзе спыніліся папаліць.

— Калі наступная рэпа? — звярнуўся да ўсіх Дзяніс.

— Не ведаю, магчыма, толькі восенню, у мяне цяпер няма грошай, ды і часу асабліва не выпадае, — сказаў Міха.

На гэтым і разыйшліся. Міха з Кірылам пайшлі на аўтобусны прыпынак, а Дзяніс з Іллёй спусціліся ў мятро. У вагоне Ілля ненаўмысна прыціснуў да дзвярэй грыфам гітары згорбленую бабулю і яна, падняўшы вэрхал, пачала пхаць яго ў спіну. Дзяніс ледзь стрымаўся, каб не зарагатаць ад пакрыўджанай міны старой: яе быццам распранулі ва ўсіх навідавоку.

— Як там Іра пажывае? — пацікавіўся Ілля, ігнаруючы заўвагі барадатага мужыка, абуранага яго паводзінамі ў дачыненні да пажылога чалавека.

— Цудоўна, — не шматзначна адказаў Дзяніс.

У гэтым плане ён быў негаваркі. Яму адразу ж захацелася перавесці размову ў іншае рэчышча.

— А ўсё ж Міха меў рацыю, мы насамрэч — гаўно, — сказаў Дзяніс.

Ілля ўсміхнуўся.

— Наша музыка гаўно, а мы — крутыя.

І з гэтымі неістотнымі, з аднаго боку, згрызотамі, Дзяніс выйшаў на станцыі “Няміга”, каб сесці на 69 аўтобус. Да змены заставалася каля паўгадзіны.

4

Уся праблема першай змены заключалася ў працэсе абуджэння. А прачынацца ў першую змену было складана. Верагодна, тое ж самае адчувала і спячая прыгажуня пасля працяглага і салодкага сну, які сваім слінявым пацалункам парушыў якісьці саладжавы прынц. Аднак замест пацалунку вушы Дзяніса прарэзаў агідны званок будзільніка. Гадзіннік паказваў пяць дваццаць раніцы. Першае, што прыйшло ў галаву Дзяніса, было ўсведамленне непазбежнасці руціннай працы, якая чакала наперадзе. КАНВЕЕР!

“Як толькі перажыць грэбаную змену?”

На кухні ўжо завіхалася яго мама Вера Сцяпанаўна і сімвалічны пах, які зыходзіў адтуль, пракраўшыся яму ў пакой, сведчыў аб прыгатаваным сняданку.

Дзянісу спатрэбілася пяць хвілін, каб працерці вочы і спакваля падняцца з канапы. Выканаўшы гігіенічныя працэдуры, Дзяніс зайшоў на кухню, дзе на стале яго чакала талерка з апетытным амлетам.

— Добрай раніцы, — прагугнявіў ён маці.

— Добрай раніцы і прыемнага апетыту, — сказала Вера Сцяпанаўна.

— Ага, дзякуй…

— Ну, як работа? — спытала яна, сеўшы насупраць сына.

— Ніштавата, — неахвотна перажоўваючы ежу, адказаў Дзяніс. — Вытрымаю.

— І я так думаю. Табе ж яшчэ палова месяца засталася?

— Так, зусім нічога.

Хаця сам ён выдатна разумеў, што два наступных тыдні далёка не абмяжоўваліся фрывольным выразам “зусім нічога”, а два наступных тыдні — гэта восемдзесят трыклятых гадзін, гэта мурло Чыпушылы і іншых пралетарскіх суб’ектаў, у дадатак смуроднае паветра і, бадай, самае агіднае: адчуванне фізічнага прыгнёту, прычым добраахвотнага.

Пачысціўшы пасля сняданку зубы і, прывёўшы сябе ў парадак, Дзяніс выйшаў на вуліцу. З раніцы было халаднавата і паддувала ў плечы, ад чаго скура рабілася гусінай і хацелася перасмыкнуцца ўсім целам. Ён уключыў на флэшцы Prodigy і пайшоў на прыпынак.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название