Канвеер
Канвеер читать книгу онлайн
У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
І вось мы сядзелі на кухні, папівалі каньяк і елі цукеркі. Каця сказала, што я добра схібіў, пазваніўшы ёй той раніцай. Яе муж усчаў вэрхал і добра збіў яе, абвінавачваючы ў здрадзе. Але неверагодным чынам яна ўпэўніла яго, што хтосьці сапраўды мог памыліцца нумарам. А калі хмель даў ёй у галаву, яна прызналася, што хоча, каб я стаў яе палюбоўнікам. На маё пытанне чаму, яна адказала адразу:
— Мой муж імпатэнт і гэта мяне не ўладкоўвае, так, ён заможны і я з ім зусім не клапачуся аб жыць, але тым не менш…
Каця падзялілася са мной планам, па якім было дакладна выяўлена, як і калі мы будзем сустракацца. А я не слухаў, я жадаў яе, проста ківаючы галавой на яе прапановы.
І калі ўсё пачало набліжацца непасрэдна да сэксу, Каця і там не адразу дапускала мяне да сябе. Яна стрымлівала мяне рукой і спакушальна ўсміхалася. Але мне гэта падабалася і яшчэ больш заводзіла. Мы сядзелі на канапе і, трымаючыся за рукі, цалаваліся. Цалаваліся вельмі доўга, нібы даследавалі адзін аднаго.
А пасля я атрымаў яе. Ізноў мне ў скроні грукнула кроў, а перад вачыма пачаліся пералівы і ўсплескі розных фарбаў. Усё было невыразным. Але я адчуваў яе, я дакладна адчуваў яе дыханне і яе цёплыя далоні на маёй спіне. Каця была казачнай, яе прыгажосць, яе абаянне збівала мяне з панталыку. Яна была дзяўчынай маёй мары, маім ідэалам, але…
Але я прачнуўся.
Блага выспаўшыся, я працёр зліплыя вочы. На маёй грудзі ляжала халодная рука Каці. Я асцярожна паклаў яе пад коўдру і ўстаў з канапы. Каця ляжала, перакуліўшыся на жывот, яе чорныя валасы рассыпаліся па ўсёй падушцы, а беленькая ножка звісала з краю канапы. Напэўна, ноч была бурлівай. Я пачухаў патыліцу і зайшоў на кухню, сеў на зэдлік, і дапіў з донца бутэлькі ўчорашні каньяк.
3
І яна таксама знікла. Я вельмі бы хацеў спадзявацца, што яе муж аб усім здагадаўся і пасадзіў пад хатні арышт. Я вельмі хацеў бы ў гэта верыць. Але яна знікла. Я адразу ж выдаліў нумар яе тэлефона і паспрабаваў забыць. У той раз гэта было зрабіць на шмат лягчэй, узнікала такое ўражанне, нібы я проста пакаштаваў і выкінуў яе, як непатрэбную цацку. Калі хочаце ведаць, я радыкальна змяніўся, агрубеў і стаў разборлівым у жыцці і людзях. Мне было напляваць амаль на ўсё, я ператварыўся, у некаторай ступені, у рэакцыйна раззлаванага нігіліста, у шэрага чалавечка, у маргінала свайго часу. Адзінае, на што мне было не ўсё адно, гэта на прыпынак. Ён прыцягваў мяне да сябе, вабіў, падаваў дагэтуль невядомы імпульс, быў маім наркотыкам. І я ішоў на яго, як на працу, як на нешта штодзённае і неабходнае ў распарадку майго жыцця.
У тую нядзелю ў маім горадзе ўсталявалася сапраўдная зіма. Цэлы дзень я праседзеў у кватэры, папіваючы салодкую гарбату і бяссэнсава гледзячы тэлевізар. Вельмі хутка павінен быў пачацца Новы год, але ніякай асабістай радасці гэтае чаканне мне не прыносіла. Хутчэй за ўсё, я разлічваў правесці яго адзін. Сяброў у мяне ўжо не было, дзяўчыны таксама, таму Новы год уяўляўся несамавітым святам, звычайным днём, у які ўсе віншуюць адзін аднаго і напіваюцца, каб на заўтра было што ўспомніць.
З панядзелку я пайшоў на працу і, неспадзёўкі, мяне наведалі думкі, што ўсё, чым я там займаўся, было мне чужым. На працы я быў для ўсіх згублены, там я гібеў. Кожная раніца цяпер пачыналася вялікім выпрабаваннем. Я прачынаўся і разумеў, што мне зноў прыйдзецца ісці ў цэх і стаяць там восем гадзін за станком. І чым часцей я задумваўся аб гэтым, тым больш у маёй галаве пачыналі нараджацца разнастайныя планы, каб пазбегнуць такой долі.
Але ўсе мае хваляванні і песімістычныя роздумы сталі драбніцай у параўнанні з тым, з чым мне давялося сутыкнуцца той раніцай. Я прыйшоў на свой бязлюдным прыпынак. Паветра было халодным і ў носе зліпаліся валасінкі. Не ведаю чаму, можа, прадчуваючы, ці проста інстыктыўна, я паглядзеў на сценку прыпынку, дзе віселі аб’явы. Усе яны былі падрапаныя і пашараваныя, але тая аб’ява вісела амаль пасярэдзіне і была налеплена адносна нядаўна. Я пачаў чытаць: “Увага! Вышук. Шукаецца Самсонава Аліса Віктараўна 1979 года нараджэння, якая пайшла з дому 13.11.07 г. у дваццаць гадзін і не вярнулася. На выгляд, прыкладна: дваццаць сем-дваццаць восем гадоў, рост сто шэсцьдзесят пяць сантыметраў, валасы светлыя. Асаблівыя прыкметы: на ілбе невялікі шнар даўжынёй у сантыметр. Была апранута ў шэрае паліто. Асобам, якія бачылі яе, просьба, звяртацца ў эннае аддзяленне міліцыі”. Я сарваў аб’яву, яшчэ раз уважліва перачытаў яе, а пасля скамячыў. Гэта быў шок. Здавалася, мяне цвікамі прыбілі да зямлі. Была, канечне, надзея, што гэта не тая Аліса, з якой у нас былі палавыя зносіны, таму што я не ведаў яе прозвішча, але канкрэтныя прыкметы, канкрэтная дата, калі я апошні раз бачыў яе, былі дакладнымі. І ўвесь той дзень я не мог знайсці сабе месца. А вечарам я прыйшоў на прыпынак, паглядзець, ці не наляпілі новую аб’яву.
Потым я перастаў хадзіць на працу. Днём я сядзеў у сваёй кватэры, а пад вечар выходзіў на вуліцу і ішоў на прыпынак. Часам, я наводзіў на людзей, што там знаходзіліся, дзіўныя ўражанні, прыходзячы туды і гадзінамі седзячы на лаўцы. Але мне было пляваць. Гэта і быў мой першы прамах.
Прайшоў тыдзень з таго часу, калі я кінуў працу. Я бачыў розных людзей, некаторых я сустракаў не аднойчы. Яны таксама мяне пазнавалі і, хутчэй за ўсё, лічылі бамжом, дапускаючы нават тое, што я жыў на гэтым прыпынку.
А другім і апошнім маім прамахам можна лічыць яе. Гэта здарылася ў сераду, гадзін, дзесьці, каля дзевяці. На прыпынку знаходзіліся людзі і сярод іх з’явілася яна: рудая дзяўчына, тварык якой быў усыпаны дробным рабаціннем. Яна ўсміхалася. Менавіта гэтым яна і прывабіла мяне. Яе шчырая, асляпляльная ўсмешка ўзварушыла маё нутро. Яна была сонечнай і гэтае сонца зыходзіла з яе. Дзяўчына стаяла непадалёк ад мяне, але гэтага хапіла. Адчуўшы імпульс, з-за якога, здавалася, па мне правялі электрашокам, я імгненна абудзіўся. Не ведаю чым, у сваю чаргу, я зацікавіў яе: на маіх шчоках выступіла тыднёвае шчацінне, валасы былі ўскудлачаныя і я, здаецца, не пачысціў зубы. Але.
— Прабачце, а вы не падкажыце, колькі зараз часу?
О Божа, гэты галасок, гэты тоненька-салодкі галасок зусім нявіннай душы. Я растаў. Можаце мне паверыць, я не хацеў гэтага, не ведаю, здольныя вы будзеце паверыць, але я сапраўды гэтага не хацеў. Аднак мой імпульс, ён сцінаў мяне. І самым невыносным ва ўсім гэтым было тое, што я ўжо загадзя ведаў, чым прыблізна ўсё магло скончыцца. Я толькі паглядзеў у яе сінія вочы, паглядзеў на яе мілы тварык і выдыхнуў:
— На жаль, я не ведаю…
Можа, гэта і была слабая спроба пазбегнуць яе, адштурхнуць ад сябе, інтанацыйна намякнуць на тое, што я не жадаў з ёй кантактаваць? Але сонечная дзяўчына не заўважала гэтага, яна і не хацела гэта заўважаць, і таму нечакана запытала:
— А вы верыце ў каханне з першага позірку?
Людзі на прыпынку азірнуліся на нас. Я зніякавеў і, пачырванеўшы, адвёў вочы ў другі бок. Добра, што ўжо быў прыцемак і ніхто не заўважыў майго канфузу. Дарэчы, а што ў маім разуменні было каханнем? Вось я адчуваў, што мне падабаецца дзяўчына, калі браць глыбей, я жадаў яе, мне ўсяго толькі хацелася пераспаць з ёй, залезці ёй пад трусікі. А дзе ж эмацыянальны бок? Праўда была ў тым, што я зусім не мог закахацца, мне проста падабаліся дзяўчыны і нічога вышэй гэтага ўзроўня. Што ж тады ў мяне было да Каці? Не ведаю, я і зараз не магу ў гэтым разабрацца, але гэта было не каханне адназначна. І вось перад мной узнікла пытанне сонечнай дзяўчыны. Я не ведаў, што ёй адказаць, але адказаў, што веру. Яна таксама сказала, што верыць і дадала:
— І самае дзіўнае, што яно здарылася са мной упершыню.
Людзі на прыпынку рабілі выгляд, што не слухаюць нас, але я разумеў, што яны краем вуха ўважліва прыслухоўваюцца. Мяне гэта насцярожыла і я адразу ж захацеў спыніць размову. А сонечная дзяўчына працягвала:
— Раней я не верыла ў яго, мне заўжды здавалася, што павінен прыехаць прынц на белым каню і скрасці мяне.