Выбраныя творы
Выбраныя творы читать книгу онлайн
У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць. Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Людзі паводзілі сябе ўпэўнена, свабодна і, здавалася, на мяне зыркалі насцярожана і нядобразычліва. Зрабілася крыўдна: я ж першы маю права на Шолахава!.. Халера звамі, яшчэ прачытаю, цяпер чытайце вы ды ведайце нашых!..
Выйшаў я зноў на вуліцу і павярнуў да касцёла святой Ганны. Сюды кожную нядзелю прыходзіла маліцца сям'я генерала.
Я ўжо некалькі хвілін пахаджваў па тратуары, разглядаючы стромкія гатычныя лініі зграбнага касцёліка з чырвонай цэглы. Тры лёгкія ажурныя вежкі так і стралялі ў неба. Між імі — выгнутыя лукі. Усё нібы зробленае з тонкіх карункаў, простае...
Раптам здалёк я ўбачыў студэнта з вусікамі ў нітачку і ўспомніў, як непрыхільна адзывалася аб ім Данута.
«Ліха цябе бяры, цяпер ты мне не страшны!»
Разам са студэнтам ішоў Генрых Станеўскі. На курсах ён выдаваў сябе за шчырага паляка, хоць я добра ведаў, што ў іхнім доме ніхто і слова польскага не прамовіў. Каб не сумняваліся ў яго нацыянальнасці, ён заўсёды падтрымліваў шавіністычныя размовы. За гэта я яго ўзненавідзеў.
Ён доўга не прызнаваўся, што знаёмы са мной, і загаварыў толькі тады, калі на мяне звярнулі ўвагу іншыя. На ўроку настаўнік латыні пачаў выклікаць нас па журналу, кожны ўставаў і крычаў:
— Прысутнічаю!
Чарга дайшла да мяне. Я пачырванеў, што так высока ўзняўся над таварышамі і што падняў на сабе парту. Гэта курсантаў развесяліла, а лацініст доўга мяне распытваў — хто я і адкуль. На перапынку ўсе дружалюбна з мяне смяяліся, спрабавалі гэтаксама падняць парту. Падышоў і Станеўскі, фамільярна ўдарыў па плячы. Шчасце яго, што я быў збянтэжаны, інакш турнуў бы яго, у мяне нядоўга.
Станеўскі цяпер быў у новым касцюме і ў фетравым капелюшы. О-го! Адкуль у цябе грошы?..
Студэнт таксама быў разадзеты, як лонданскі дэндзі,— элегантна, з чорным банцікам пад барадой. Ішлі яны паволі. Да мяне даляцелі словы майго аднакурсніка:
Безумоўна, пане Браніславе!.. Калі не прыдушыць жыдакаму-ны — запануе над усёй Еўропай!.. Усходнія орды чалавечую культуру змятуць, як зрабілі ўжо гэта раз гунны!..
Слоў Браніслава я не разабраў, толькі ўлавіў іх тон. Гаварыў ён вяла, неахвотна, сумна і праз сілу, бытта словы прычынялі яму боль.
Генрых зноў хацеў нешта сказаць, але ўбачыў мяне і закрычаў:
— Сэрвус, пане Барташэвіч!
Я разгубіўся.
У другім выпадку зямляк мяне не заўважыў бы. Цяпер яму хацелася ўзняць сябе ў вачах багатага прыяцеля і паказаць, што ў яго ў Вільні на кожным кроку таварышы. Ды адзін з іх — во аж які асілак! Мяне абражала, што служу нейкай прыманкай. Адначасова ўсяго агарнула і хваля бязвольнай нерашучасці, ногі прыраслі да тратуара.
Генрых адрэкамендаваў мяне ўжо студэнту:
Мой калега. Канчалі адну «паўшэхную» школу...
Браніслаў! — неахвотна наставіў той мяккую руку і веліка-душна адвярнуў галаву, каб не бачыць маёй разгубленасці.
Студэнт рабіў выгляд, што ён надта разумны і ўсё на свеце порабачыў, перапрабаваў. Гледзячы на яго, здавалася, што яму надакучыла жыць на белым свеце сярод такіх нікчэмнасцей і што ён робіць вялікую ласку, што яшчэ існуе.
«Падумаеш, які ты важны,— пакпіў я ў душы.— Нябось, за «Ціхім Донам» таксама стаяў у чарзе!»
Прашу! — студэнт запрапанаваў папяросы з сярэбранага партсігара.
Я адмовіўся. Генрых глянуў на мяне як на дзівака і сквапна палез у партсігар. Брыдка было глядзець, як ладна збудаваны і з адкрытым сімпатычным тварам зямляк вытанцоўвае перад панам.
Прашу, бярыце, бярыце яшчэ ў запас! — заахвоціў студэнт.
Але ж, дзякуй! — з пашанай адказаў мой аднакурснік ды асцярожна, нібы немаведама якую каштоўнасць, схаваў другую папяросу ў кішэню.
Я калі ўжо неўзлюблю чалавека, то кажу яму пра гэта сваім выглядам. Я не мог глядзець студэнту ў вочы і ўтаропіўся ў грудзі. А яны былі вузкія, і каб саўгануць у іх кулаком, панок перакуліўся б сем разоў. Да слабых целам людзей у мяне тады была знявага, а да Браніслава я адчуў лютую нянавісць — сто разоў за яго мацнейшы, здольнейшы, а ўладаром тут ён, бо багаты!.. Генрых узяў у мяне часопіс:
Дазвольце?
Урадавыя колы выйсце з эканамічнага застою бачылі ў калоніях. Урад быў упэўнены, што свайго даб'ецца, нават выпускаў спецыяль-ны месячнік «Мора і калоніі». Сынкі чыноўнікаў і памешчыкаў ужо збіраліся ехаць на Мадагаскар шукаць прыгод, калі толькі той востраў аддадуць Польшчы. Покуль Ліга нацый у Жэневе думала — даць Поль-шчы яго ці не, «залатая моладзь» ужо распявала песні пра спякотную Афрыку і бачыла сябе героямі сярод экватарыяльнай экзотыкі.
Генрых з Браніславам зацікавіліся фатаграфіямі, на якіх Мусалі-ні праводзіў італьянскія сем'і на жыхарства ў Абісінію. Яны смакавалі здымкі і выхвалялі талент дучэ, зайздросцілі макароннікам-італьянцам, забыўшыся на мяне. Я памалу супакоіўся, і ў мяне пачало нараджацца пачуццё непрымірымай варожасці да іх.
8
Калі мы так сабе стаялі ўтрох, Браніслаў раптам змяніўся ў твары, забыўшыся пра сваю маску здаволенага чалавека. Ён папрасіў прабачэння і пабег. Але змяніўся не толькі студэнт; задрыжалі каленкі і ў мяне: набліжаліся генеральша, дачка і пажылая служанка.
Паненка крочыла сціпла, нібы школьніца, трымала чорны малітвеннік у залатой аправе і ўпотай зыркала на нас. Дануся паводзіла сябе так, як дзеці пры чужым нябожчыку,— з забаўнай вонкавай пакорай і ціхмянасцю.
Мне ўжо тады кінулася ў вочы розніца паміж маці і дачкой.
Фанабэрыстая шляхцянка з відочнымі рысамі каўказскай крыві была зусім не падобная на Данусю — жвавае, прывабнае дзіця. Варо-жасць, якую я перанёс з Браніслава і Генрыха на паненку, у мяне знікла.
Генеральша скупа ўсміхалася студэнту, бытта дарыла, падала руку, а Браніслаў, зняўшы шапку, нізка пакланіўся і паспешліва цмокнуў у разрэз цёмнай пальчаткі.
Гэта князь Любецкі! — вінавата паведаміў Генрых.
Князь?
I вечны студэнт,—дабавіў ён, бытта пахвалу.— За мяжой скончыў інстытут, а ў Вільні абараняе польскі дыплом. Нарачоны генеральскай дачкі!
Так...— Які з яго нарачоны, я чуў з вуснаў самой Данусі.— I чаго ты гэтак выпендрываешся перад панамі, Генек!
Дарэмна на мяне ты так...— разгубіўся ён.
Падносячы да маіх вачэй папяросу, зямляк пахваліўся:
Во-о, «Пласке», з манаграмай нават! Яму фабрыка выпускае па спецзаказу...
Я прыгледзеўся. На муштуку тоненькай папяросы былі надру-каваны залатой фарбай мудрагелістыя ініцыялы «Б Л»,. год выпуску і герб.
Гы!..— не ўтрымаўся я ад здзіўленпя і адразу забыўся на свой гнеў.
Тым часам генеральша паплыла ў касцёл. За ёю падаліся паненка з кабетай і студэнт.
Ля дзвярэй сядзелі жабракі. Калі генеральша, холадна, не нагіна-ючыся нават, расторквала ім грошы, Дануся сціснулася ўся ад няёмкасці.
Я аж уздыхнуў, калі за імі зачыніліся масіўныя дзверы з адмыслова выкаванага жалеза.
Яшчэ нядаўна я прыдумваў сабе гісторыі, бытта станаўлюся славутым чалавекам, напрыклад барцом ці баксёрам, і генеральша сама, нібы з Марцінам Ідэнам, шукае са мной сустрэчы, каб аддаць сваю Руф. Але, прыгледзеўшыся цяпер да пані, я адчуў, што гене-ральша — не місіс Морз. Гэта чыстакроўная арыстакратка нізавошта мяне не прызнала б за чалавека, калі б я нават стаў мільянерам! Да Данусінай маці я адчуў нават пашану: адкрытых ворагаў я паважаў. Аднак ад усведамлення гэтага лягчэй не зрабілася. Са сваімі марамі я выглядаў смешным.
I ўсё роўна я не здаваўся.
У прысутнасці генеральскай сям'і Любецкі зрабіўся пакорны, як звязаная авечка. Мой зямляк з-за таго, што з ім сябруе і гутарыць сам «князь», не ведаў, як выдрыгваць і падхалімнічаць перад ім. А мне што?
Ну і ліха з вамі, калі вы такія паны і не лічыцеся са мной! Пляваў я на ўсіх вас і хаджу сабе па той самай, што вы, вуліцы, дыхаю тым самым паветрам, абагравае мяне тое самае сонца! Нават магу быць там, дзе бываеце і вы. Ляжыць у кішэні шэсцьдзесят грошай, вазьму і пайду ў вашы рэстараны! Вы сабе абед, нябось, не гатуеце?!.
А захачу, пайду нават у вашы касцёлы, следам за вамі! Што, мо выганіце?..