Казкi (на белорусском языке)
Казкi (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
У гаспадара карчмы было шмат грошай, i сам ён быў чалавек добры, але такi гарачы, быццам быў начынены перцам i табакай.
- Дзень добры! - сказаў ён Маленькаму Клаўсу. - Чаго гэта ты з самага ранку так расфранцiўся?
- Ды вось, - адказваў Маленькi Клаўс, - трэба з бабуляй у горад з'ездзiць; яна там, у калёсах, засталася - нiяк не хоча злазiць. Калi ласка, занясiце ёй туды шкляначку мёду. Толькi гаварыце з ёй гучней: яна глухаватая!
- Добра, - згадзiўся гаспадар, узяў вялiкую шклянку мёду i панёс бабулi, а тая сядзела ў калёсах прамая, як палка.
- Вось унучак прыслаў вам шкляначку мёду! - сказаў гаспадар, калi падышоў да калёсаў, але бабуля не адказала i нават не паварушылася.
- Чуеце? - закрычаў гаспадар з усёй сiлы. - Ваш унук пасылае вам шкляначку мёду!
Яшчэ раз пракрычаў ён тое ж самае i яшчэ раз, а яна ўсё не варушыцца; тады ён раззлаваўся i кiнуў ёй у твар шклянку, так што мёд пацёк у яе па носё, а сама яна павалiлася. Маленькi ж Клаўс не прывязваў яе, а проста прыставiў да лаўкi.
- Што ты зрабiў? - залямантаваў Маленькi Клаўс, выбег з дзвярэй i схапiў гаспадара за варатнiк. - Ты маю бабулю забiў! Паглядзi, якая ў яе дзiрка ў iлбе!
- Вось гэта бяда! - завойкаў гаспадар, развёўшы рукi. - I ўсё гэта з-за маёй гарачнасцi! Маленькi Клаўс, дружа ты мой, я табе поўную мерку грошай дам i бабулю тваю пахаваю, як сваю ўласную, толькi маўчы пра гэта, а то мне адсякуць галаву, а гэта ж вельмi непрыемна!
I вось Маленькi Клаўс атрымаў поўную мерку грошай, а гаспадар пахаваў яго старую бабулю, як сваю ўласную.
Маленькi Клаўс вярнуўся дамоў зноў з вялiкай кучай грошай i адразу ж паслаў да Вялiкага Клаўса хлопчыка папрасiць мерку.
- Як так? - здзiвiўся Вялiкi Клаўс. - Хiба я не забiў яго? Трэба паглядзець самому!
I ён сам панёс мерку Маленькаму Клаўсу.
- Адкуль гэта ў цябе такая куча грошай? - спытаўся ён i аж вытрашчыў вочы ад здзiўлення.
- Ты ж забiў не мяне, а маю бабулю, - сказаў Маленькi Клаўс, - i я яе прадаў за мерку грошай!
- З барышом прадаў! - сказаў Вялiкi Клаўс, пабег дамоў, узяў тапор i забiў сваю старую бабулю, потым паклаў яе на калёсы, прыехаў з ёй у горад да аптэкара i прапанаваў яму купiць мёртвае цела.
- Чыё яно, i дзе вы яго ўзялi? - спытаў аптэкар.
- Гэта мая бабуля! - адказаў Вялiкi Клаўс. - Я забiў яе, каб прадаць за мерку грошай!
- Госпадзi, памiлуй! - усклiкнуў аптэкар. - Вы самi не ведаеце, што гаворыце! Глядзiце, гэта ж можа каштаваць вам галавы!
I ён растлумачыў Вялiкаму Клаўсу, што ён такое нарабiў, якi ён нядобры чалавек i як яго за гэта пакараюць. Вялiкi Клаўс перапалохаўся, мiгам вылецеў з аптэкi, сеў на калёсы, сцебануў коней i паiмчаўся дамоў. Аптэкар i ўвесь народ падумалi, што ён звар'яцеў, i таму не затрымалi яго.
- Заплацiш ты мне за гэта, заплацiш, Маленькi Клаўс! - сказаў Вялiкi Клаўс, выехаўшы на дарогу, i як толькi дабраўся дамоў, узяў вялiкi мяшок, пайшоў да Маленькага Клаўса i сказаў:
- Ты зноў абдурыў мяне? Спярша я забiваў сваiх коней, а цяпер i бабулю! Усё гэта рабiў па тваёй мiласцi. Але ўжо больш ты мяне не абдурыш!
I ён схапiў Маленькага Клаўса i запiхнуў яго ў мяшок, а мяшок завязаў, закiнуў за плечы i крыкнуў:
- Пайду ўтаплю цябе!
Да ракi было не блiзка, i Вялiкаму Клаўсу было вельмi цяжка несцi Маленькага. Дарога iшла каля царквы, адтуль чулiся гукi аргана, ды i вернiкi прыгожа спявалi хорам. Вялiкi Клаўс паставiў мяшок з Маленькiм Клаўсам каля царкоўных дзвярэй i падумаў, што не дрэнна было б зайсцi ў царкву, паслухаць псалом, а потым ужо iсцi далей. Маленькi Клаўс не мог вылезцi з мяшка сам, а ўвесь народ быў у царкве. I вось Вялiкi Клаўс зайшоў у царкву.
- Ох, ох! - уздыхаў Маленькi Клаўс, круцячыся ў мяшку, але, як ён нi стараўся, развязаць мяшок яму не ўдавалася. У гэты час iшоў побач стары, сiвы як голуб пастух з вялiкай кульбай у руках; ён паганяў ёю статак. Каровы i быкi наляцелi на мяшок з Маленькiм Клаўсам i павалiлi яго.
- О-ох! - уздыхнуў Маленькi Клаўс. - Такi я малады яшчэ, а ўжо трэба выпраўляцца ў царства нябеснае!
- А я, няшчасны, такi стары, лядачы i ўсё не магу трапiць туды! - сказаў пастух.
- Дык развяжы мяшок, - закрычаў Маленькi Клаўс. - Лезь на маё месца хутка трапiш туды!
- З задавальненнем! - сказаў пастух i развязаў мяшок, а Маленькi Клаўс iмгненна выскачыў на волю.
- Цяпер ты будзеш наглядаць за статкам! - сказаў стары i залез у мяшок.
Маленькi Клаўс завязаў яго i пагнаў статак далей. Трошкi пазней выйшаў з царквы Вялiкi Клаўс, закiнуў мяшок за плечы, i яму адразу здалося, што мяшок палягчэў, - Маленькi ж Клаўс важыў амаль удвая больш, чым стары пастух.
"Бач як цяпер лёгка стала! А ўсё таму, што я праслухаў псалом!" - падумаў Вялiкi Клаўс, дайшоў да шырокай i глыбокай ракi, кiнуў туды мяшок з пастухом i, думаючы, што там сядзiць Маленькi Клаўс, закрычаў:
- Ну вось, цяпер не будзеш мяне абдурваць!
Пасля гэтага пайшоў ён дамоў, але ля самага раздарожжа сустрэў... Маленькага Клаўса з вялiкiм статкам!
- Вось табе i раз! - закрычаў Вялiкi Клаўс. - Хiба не ўтапiў цябе?
- Вядома, утапiў! - сказаў Маленькi Клаўс. - Паўгадзiны назад ты кiнуў мяне ў раку!
- Дык дзе ж ты ўзяў такi вялiкi статак? - спытаў Вялiкi Клаўс.
- А гэта вадзяны статак! - адказаў Маленькi Клаўс. - Я раскажу табе цэлую гiсторыю. Дзякуй, што ты ўтапiў мяне. Цяпер я стаў багатым, як бачыш! А страшна мне было ў мяшку! Вецер так i засвiстаў у вушах, калi ты кiнуў мяне ў халодную ваду! Я адразу пайшоў на дно, але не пабiўся, - там унiзе расце такая пяшчотная, мяккая трава, на яе я i ўпаў. Мяшок адразу ж развязаўся, i цудоўная дзяўчына ў белай як снег сукенцы, з вяночкам зялёным на мокрых валасах, падала мне руку i сказала: "А, гэта ты, Маленькi Клаўс? Ну вось, перш за ўсё бяры гэты статак, а трошкi далей адсюль пасецца другi, большы, - ён таксама твой".
Тут я ўбачыў, што рака была для вадзяных жыхароў усё роўна як дарога: яны ездзiлi i хадзiлi па дне ад самага возера i да таго месца, дзе рака канчаецца. Ах, як там было прыгожа! Якiя кветкi, якая свежая трава! А рыбкi шныпарылi каля маiх вушэй якраз так, як у нас тут птушкi! Якiя прыгожыя людзi траплялiся мне насустрач i якiя цудоўныя статкi пасвiлiся каля загарадзяў i канаў!
- Чаму ж вы так хутка вярнулiся? - спытаў Вялiкi Клаўс. - Мяне б не выманiлi адтуль, калi там так прыгожа!
- А я гэта не так сабе зрабiў! - сказаў Маленькi Клаўс. - Ты чуў, што вадзяная дзяўчына загадала мне пайсцi па другi статак, якi пасецца на дарозе ўсяго за адну вярсту адтуль? Дарогай яна называе раку - iншай дарогi яны ж там не ведаюць, - а рака так пятляе, што мне давялося б зрабiць вялiкi круг. Вось я i рашыўся выбрацца на сушу ды пайсцi напрамкi да таго месца, дзе чакае мяне статак; так я скарачу амаль паўмiлi!