Казкi (на белорусском языке)
Казкi (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Пашкадаваў салдат, што нельга паглядзець на прынцэсу, ды асаблiва не бедаваў.
I без прынцэсы зажыў ён весела: хадзiў у тэатры, гуляў у каралеўскiм садзе i раздаваў грошы бедным. Ён на сабе добра зведаў, як цяжка жыць без капейкi ў кiшэнi.
Ну, а калi салдат быў багаты, жыў весела i апранаўся прыгожа, дык i сяброў у яго было багата. Усе называлi яго дружбаком, сапраўдным панам, а гэта яму вельмi падабалася.
Вось трацiў, трацiў грошы салдат i бачыць аднойчы, што ў кiшэнi ў яго засталося два грашы. I давялося салдату перабрацца з панскiх пакояў у цесны закутак пад самым дахам. Прыгадаў ён былое жыццё: сам пачаў ваксаваць свае боты i цыраваць на iх дзiркi. Нiхто з былых сяброў больш не наведваў яго, ды i надта ж высока было падымацца туды.
Ды неяк надвячоркам сядзеў салдат у сваiм закутачку. Ужо i зусiм сцямнела, а ў яго не было грошай нават на свечку. I тут ён успомнiў пра ведзьмiна крэсiва. Выняў салдат крэсiва i пачаў здабываць агонь. Толькi красануў ён аб крэмень, дзверы расчынiлiся i ўбег сабака з вачыма, быццам сподачкi. Гэта быў той самы сабака, якога салдат бачыў у першым пакоi падзямелля.
- Што загадаеш, салдат? - спытаў сабака.
- Дзiва, дый годзе! - сказаў салдат. - Крэсiва, выходзiць, не простае. А цi не выратуе яно мяне з бяды? Прыдбай мне грошай! - загадаў ён сабаку.
I толькi ён сказаў гэтак, як сабакi i след прастыў. Але не паспеў салдат палiчыць да двух, як сабака ўжо тут як тут, а ў зубах у яго вялiкi мех, паўнюткi медных грошай.
Зразумеў цяпер салдат, што за дзiвоснае было тое крэсiва. Варта стукнуць па крэменi адзiн раз - з'яўляўся сабака з вачамi, як сподачкi. А два разы стукне салдат - бяжыць да яго сабака з вачамi, бы колы вадзянога млына. Тры разы стукне - i сабака, у якога кожнае вока велiчынёю з вежу, стаiць перад iм i чакае загаду. Першы сабака носiць яму медныя грошы, другi - срэбра, а трэцi - чыстае золата.
I вось салдат зноў забагацеў, перабраўся ў самыя лепшыя пакоi, зноў пачаў хадзiць у святочных апранахах. Тут усе яго сябры зноў пачалi хадзiць да яго i шанавалi асаблiва.
I неяк памроiлася салдату: "А хiба ж не магу я на прынцэсу глянуць? Усе гавораць, што яна прыгажуня. А якая карысць, што яна ўвесь век прасядзiць у медным замку, за высокiмi сценамi ды вежамi? Дзе ж яно, маё крэсiва?"
I ён стукнуў па крэменi адзiн раз. У той жа мiг з'явiўся сабака з вачамi, быццам сподкi.
- Вось што, мой дарагi, - сказаў салдат, - хаця ўжо на вулiцы ноч, але я хачу паглядзець на прынцэсу. Хоць адну хвiлiначку. Зрабi!
Сабака знiк, i не паспеў салдат мiргнуць вокам, як ён з'явiўся зноў, а на спiне ў яго ляжала сонная прынцэса.
Чароўная, цудоўная была прынцэса. Па ўсiм было бачна, што гэта сапраўдная прынцэса. I нiяк не мог стрымацца салдат, каб не пацалаваць яе, - для таго ж ён i быў салдат, сапраўдны хлопец, з галавы да пятак. Потым сабака аднёс прынцэсу назад так, як i прынёс.
Ранiцай прынцэса пiла гарбату i расказала каралю i каралеве, што яна бачыла ўночы дзiўны сон: нiбы яна ехала вярхом на сабаку i нейкi салдат пацалаваў яе.
- Цiкава! - сказала каралева.
Пэўна, сон гэты быў ёй не даспадобы.
У наступную ноч да ложка прынцэсы прызначылi бабулю-служанку. Ёй загадалi разведаць, цi той сон прынцэсы быў сапраўды сном, цi што-кольвечы iншае.
А салдату, хоць памiрай, зноў захацелася пабачыць прыгажуню прынцэсу.
I вось ўночы ў медны замак, як i ў папярэднюю ноч, з'явiўся сабака, схапiў прынцэсу i памчаўся з ёй з усiх ног. Тут бабуля надзела гумавыя боты i памчалася ўслед. Калi ж убачыла, што сабака схаваўся з прынцэсай у адным вялiкiм доме, яна падумала: "Цяпер мы знойдзем малайца!". I яна крэйдай намалявала на дзвярах дома вялiкi крыж, а сама пайшла дамоў спаць.
Але дарэмна яна супакоiлася: калi настаў час несцi прынцэсу назад, сабака ўбачыў на дзвярах крыж i адразу ж здагадаўся, што ён азначае. Ён узяў кавалак крэйды i пазначыў крыжамi ўсе дзверы ў горадзе. Гэта было лоўка прыдумана: цяпер бабуля-служанка нiяк не зможа знайсцi патрэбныя дзверы - бо ўсюды стаялi такiя ж белыя крыжы.
Раненька кароль з каралевай, бабуля-служанка i ўсе каралеўскiя афiцэры пайшлi глядзець, куды ездзiць прынцэса на сабаку па начах.
- Вось куды! - сказаў кароль, калi ўбачыў першы крыж на дзвярах.
- Не, вунь куды! - сказала каралева, калi ўбачыла крыж на суседнiх дзвярах.
- I там, i тут - усюды крыжы! - сказалi афiцэры.
I на якiя б дзверы яны нi глядзелi - усюды былi белыя крыжы. Так i не разабралiся яны нi ў чым.
Але каралева была жанчына разумная, майстрыха на ўсе рукi. Яна загадала слугам падаць ёй свае залатыя нажнiцы i кавалак шоўку i пашыла прыгожы маленькi мяшочак. У гэты мяшочак яна насыпала грэцкiх круп i непрыкметна прывязала яго да спiны прынцэсы. Потым прабiла ў мяшочку дзiрку, каб крупы пакрысе сыпалiся на дарогу, калi прынцэса паедзе да свайго салдата.
I вось уночы з'явiўся сабака, пасадзiў прынцэсу сабе на спiну i панёс да салдата. А салдат ужо так закахаўся ў прынцэсу, што ад усяе душы захацеў жанiцца з ёй. Ды i прынцам стаць было б няблага.
Сабака бег вельмi хутка, а крупы сыпалiся з мяшочка па ўсёй дарозе ад меднага замка да дома салдата. Але сабака нiчога не заўважыў.
Ранiцай кароль i каралева выйшлi з палаца, паглядзелi на дарогу i адразу даведалiся, куды ездзiла прынцэса. Салдата схапiлi i пасадзiлi ў турму.
Доўга сядзеў салдат за кратамi. У турме было цёмна i сумна. I вось аднойчы вартавы сказаў салдату:
- Заўтра цябе павесяць!
Нявесела зрабiлася салдату. Думаў ён, думаў, як ад смерцi выратавацца, але нiчога не мог прыдумаць. А сваё чароўнае крэсiва салдат забыў дома.
На другi дзень ранiцай салдат падышоў да маленькага акенца i пачаў глядзець скрозь жалезныя краты на вулiцу. Народ натоўпам валiў за горад, каб паглядзець, як будуць вешаць салдата. Бiлi барабаны, праходзiлi войскi. I вось мiма самай турмы прабег нейкi хлапчынка-шавец у скураным фартушку i чаравiках на босых нагах. Ён iмчаўся стрымгалоў, i раптам адзiн чаравiк зляцеў у яго з нагi i стукнуўся проста ў сцяну турмы, каля таго акенца ў кратах, ля якога стаяў салдат.
- Гэй, галубок, не спяшайся! - крыкнуў салдат. - Я яшчэ тут, а без мяне там нiчога не будзе. А вось калi ты збегаеш да мяне дадому i прынясеш мне крэсiва, я табе дам цэлых чатыры срэбраных манеткi. Ну, хутчэй! Бяры ногi ў рукi - i гайда!