Порт у тумане (на белорусском языке)
Порт у тумане (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Начальнiк порта заўважыў, што ў машыне сядзяць мэр i яго жонка, пачцiва павiтаў iх, але больш у iх бок не глядзеў.
Падышоў Люка, адвёў камiсара на колькi крокаў ад Дэлькура.
- Узялi Вялiкага Луi.
- Гм!
- Сам папаўся!.. Сёння ранiцай жандары з Дзiў заўважылi сляды на полi... Сляды чалавека, якi iшоў напрасткi, перамахваючы праз агароджы... Сляды вялi да ракi, да мясцiны, дзе адзiн рыбак пакiдае звычайна на беразе лодку... А тут яна была на другiм беразе...
- Жандары перабралiся туды?
- Але... I выйшлi акурат насупраць шхуны. Там, каля дзюнаў, ёсць...
- Развалiны каплiцы!
- Вы ўжо ведаеце?
- Каплiца Божай Мацi Дзюнаў...
- Ну, там яго i накрылi... Ён залез туды i назiраў за выратавальнымi работамi. Калi я прыйшоў, ён упрошваў жандараў не забiраць яго адразу i дазволiць заставацца там, пакуль не выратуюць шхуну... Я дазволiў... Ён у кайданках... Аддае загады: баiцца, што без яго судна загiне... Не хочаце глянуць на яго?
- Не ведаю... Можа, крыху пазней...
Камiсара чакалi ў машыне мэр з жонкаю.
- Думаеце, дакапаемся ўрэшце да праўды? - спытаўся Люка.
I, паколькi Мэгрэ не адказваў, iнспектар дадаў:
- Асабiста я пачынаю думаць, што не. Усе маняць! А тыя, што не маняць, маўчаць, хоць i ведаюць сёе-тое. Можна падумаць, што ў смерцi Жарыса вiнаваты ўвесь гарадок...
Але камiсар адно пацiснуў плячыма i пайшоў да машыны.
- Да сустрачы! - толькi i сказаў на хаду.
У машыне ён вельмi здзiвiў шафёра, загадаўшы:
- Дамоў!
Нiбыта гаворка iшла пра яго ўласны дом, гаспадаром якога быў ён сам.
- Дамоў у Кан?
Па праўдзе кажучы, Мэгрэ яшчэ пра гэта не думаў, але словы шафёра навялi яго на думку.
- Але, у Кан!
Гранмэзон нахмурыўся. Што да яго жонкi, дык тая, здавалася, скарыўшыся, плыла па цячэннi.
* * *
Па дарозе ад гарадскiх варот да вулiцы Дзюфур з Гранмэзонамi павiталiся чалавек пяцьдзесят. Вiдаць, мэраву машыну ведалi ўсе. Вiталiся вельмi пачцiва. Суднаўладальнiк быў падобны на сеньёра, што аб'язджае свае землi.
- Простая фармальнасць! - сказаў Мэгрэ праз зубы, калi машына спынiлася. Выбачайце, што прывёз вас сюды. Але, як я ўжо вам казаў, неабходна, каб сёння вечарам усё было скончана...
Паабапал цiхай вулiцы стаялi прыватныя дамы, якiя цяпер можна ўбачыць толькi ў правiнцыi. Перад домам з пачарнелага каменю ўзвышалася вежа. На агароджы перад уваходам вiсела медная шыльда з надпiсам: "Ангельска-Нармандская навiгацыйная кампанiя".
У двары стаяў указальнiк: "Каса". На дзвярах вiсела яшчэ адна шыльда: "Кантора адчынена з 9 да 16 гадзiн".
Было крыху больш за дванаццаць. Дарога да Кана заняла ўсяго толькi дзесяць хвiлiн. У гэты час большасць служачых абедала, але некаторыя сядзелi яшчэ за сваiмi сталамi. У пакоях было змрочна. Тоўстыя дываны i мэбля ў стылi Луi-Фiлiпа надавалi канторы ўрачысты выгляд.
- Панi, зрабiце ласку, падымiцеся да сябе. Праз нейкi час я, напэўна, папрашу вас знайсцi для мяне колькi хвiлiн.
Першы паверх быў цалкам адведзены пад памяшканнi кампанii. У вялiзным вестыбюлi па баках стаялi свяцiльнi з каванага жалеза. На другi паверх, якi займалi муж i жонка Гранмэзон, вяла мармуровая лесвiца.
Мэр Вiстрэама, пахмурны, злосны, чакаў, што скажа яму Мэгрэ.
- Што вы яшчэ хочаце ведаць? - цiха спытаў ён i, падняўшы каўнер палiто, насунуў капялюш на вочы, каб служачыя не бачылi яго твару, спляжанага кулакамi Вялiкага Луi.
- Нiчога асаблiвага. Я толькi прашу ў вас дазволу пахадзiць тут, падыхаць паветрам дома.
- Я вам патрэбен?
- Не.
- У такiм выпадку дазвольце мне падняцца да панi Гранмэзон.
Пачцiвы тон, з якiм ён гаварыў пра сваю жонку, нiяк не вязаўся з ранiшняй сцэнаю ў халупе ў старой. Мэгрэ пачакаў, пакуль мэр падымецца па лесвiцы. Пасля прайшоў у канец калiдора i пераканаўся, што ў доме быў толькi адзiн выхад. Выйшаў на вулiцу, знайшоў непадалёк палiцэйскага i загадаў яму стаяць каля агароджы.
- Зразумелi? Выпускаць усiх, апроч суднаўладальнiка. Вы яго ведаеце?
- Ну, як не ведаць!.. Але... што ён нарабiў? Такi чалавек!.. Вы знаеце, што ён старшыня гандлёвай палаты?
- Тым лепш!
Кабiнет справа ў вестыбюлi "Генеральны сакратарыят". Мэгрэ пастукаў, адчынiў дзверы, удыхнуў пах цыгары, але нiкога не ўбачыў.
Кабiнет злева: "Дырэктар". Тая ж самавiтая, урачыстая атмасфера, тыя ж цёмна-чырвоныя дываны, шпалеры з пазалотаю, столi з мудрагелiстай лепкаю.
Уражанне такое, што нiхто не асмелiўся б размаўляць тут уголас. Камiсар уявiў сабе перапоўненых годнасцю паноў, у вiзiтках i штанах у палоску, з тоўстымi цыгарамi ў зубах, за дзелавой размоваю.
Самавiтая кампанiя! З традыцыямi, якiя перадаюцца тут, у правiнцыi, праз стагоддзi з пакалення ў пакаленне. "Пан Гранмэзон?.. Яго подпiс надзейны, як золата ў злiтках".
Мэбля ў кабiнеце была ў стылi ампiр, якi больш падыходзiў для галоўнага пакоя кампанii. На сценах - фатаграфii караблёў, статыстычныя таблiцы, каляровыя графiкi.
Мэгрэ хадзiў па кабiнеце, засунуўшы рукi ў кiшэнi, калi ў дзвярах з'явiўся нейкi стары.
- Што гэта такое?! - разгубiўся ён.
- Палiцыя! - кiнуў Мэгрэ такiм сухiм тонам, што збоку можна было падумаць: ён кажа так, любячы кантрасты.
Стары, збянтажаны ўжо дазвання, мала не закалацiўся.
- Не хвалюйцеся. Я расследую справу па даручэннi вашага патрона. Вы ж...
- Галоўны касiр, - спешна пацвердзiў стары.
- Гэта вы служыце ў кампанii вось ужо... вось ужо...
- Сорак два гады. Я пачынаў тут яшчэ пры пане Шарлi.
- Вельмi прыемна. Значыць, гэта ваш кабiнет справа? Па сутнасцi цяпер усё тут трымаецца на вас, праўда? Ва ўсякiм выпадку мне так казалi.
Тут усё ў Мэгрэ iшло як па масле. Дастаткова было ўбачыць дом, пасля гэтага старога слугу, каб здагадацца пра ўсё.
- Гэта ж натуральна, вы не згодны? Калi пан Эрнэст адсутнiчае...
- Пан Эрнэст?
- Пан Гранмэзон. Я ведаў яго, калi ён быў яшчэ зусiм дзiця, вось i называю яго панам Эрнэстам.
Мэгрэ нiбыта мiж iншым увайшоў у канторку старога. Гэта быў сцiплы пакой, адчувалася, што наведнiкаў тут не бывае. Затое стол быў завалены папкамi. Сярод iх ляжалi загорнутыя ў паперу бутэрброды. На спiртоўцы дымiўся маленькi кафейнiк.
- Вы тут i абедаеце, пан... Вось табе i на, забыў раптам ваша iмя...
- Бернардэн... Але ўсе завуць мяне "дзядзька Бернар"... Я жыву адзiн, так што i на абед дамоў хадзiць няма чаго... Вось... А пан Эрнэст запрасiў вас з нагоды дробнага крадзяжу на тым тыднi?.. Трэба было яму мяне папярэдзiць... Усё ўжо ў парадку... Адзiн малады чалавек узяў у касе дзве тысячы франкаў... Але яго дзядзька вярнуў грошы... Малады чалавек даў слова... Вы разумееце?.. У такiм узросце!.. Ды столькi ў нас дрэнных прыкладаў перад вачыма!..
- Мы пра гэта яшчэ пагаворым... Прашу вас, не звяртайце на мяне ўвагi, абедайце... Словам, вы былi даверанай асобай спачатку пана Шарля, а потым ужо яго сына, пана Эрнэста...
- Спачатку я быў касiрам... Тады ў iх яшчэ не было галоўнага касiра... Можна нават сказаць, што гэтую пасаду ўвялi спецыяльна для мяне...
- Пан Эрнэст адзiны сын у пана Шарля?
- Але, адзiны. Была яшчэ дачка, якая выйшла замуж за прамыслоўца з Лiля, але яна памерла пры родах разам з дзiцёнкам...
- А пан Раймон?
Стары здзiўлена ўскiнуў галаву.
- Як? Пан Эрнэст казаў вам?..
"Дзядзька Бернар" адразу ж насцярожыўся.
- Ён не належаў да гэтай сям'i?
- Стрыечны брат. Таксама Гранмэзон... Только спадчыны ён не атрымаў... Яго бацька памёр недзе ў калонiях... Такое ж часта здараецца ва ўсiх сем'ях, праўда?..
- Ва ўсiх сем'ях! - пацвердзiў не маргнуўшы вокам Мэгрэ.
- Бацька пана Эрнэста ўсё роўна як усынавiў яго... Карацей кажучы, знайшоў тут яму месца...
Мэгрэ патрабавалiся факты больш дакладныя, i ён перастаў хiтраваць.
- Хвiлiнку, пан Бернар! Дазвольце, я збяруся з думкамi... Заснавальнiк "Ангельска-Нармандскай кампанii" - пан Шарль Гранмэзон, так?.. У пана Шарля Гранмэзона - адзiны сын, пан Эрнэст, сённяшнi дырэктар кампанii...